Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
07.10.2010 Гродна: Пікет з удзелам Андрэя Саннікава прайшоў без эксцэсаў
Першым дэмакратычным прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах, які наведаў Гродна пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп, стаў Андрэй Саннікаў. У горадзе штодзённа ладзяцца таксама пікеты ў падтрымку Кастусёва Раманчука, з 7-га ліпеня плануюцца пікеты ў падтрымку Някляева.
07.10.2010 Бялынічы: Ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы, але пікетаў пакуль няма
У Бялыніцкім раёне працягваецца збор подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Пакуль найбольшую актыўнасць праяўляюць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Аснову яго ініцыятыўнай групы ў Бялыніцкім раёне складаюць супрацоўнікі бюджэтнай сферы.
07.10.2010 Магілёў: Зa Лукашэнку збіраюць подпісы не сябры ініцыятыўнай групы
“Пры мне подпісы збірала асоба, якая не з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Прадставіцца яна адмовілася, але выглядала яна як “куратарка” выстаўленага пікета", - гаворыць праваабаронца Аляксей Колчын.
07.10.2010 Гомельская вобласць: Сябры ТВК будуць весці прыём грамадзян у выканкамаўскіх грамадскіх прыёмных
У некаторых раёнах Гомельскай вобласці райвыканкамы на базе праўладнай РГА“Белая Русь” стварылі свае грамадскія прыёмныя, уключыўшы ў іх склад нават сябраў раённых выбарчых камісій.
07.10.2010 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі левых “Справядлівы свет”
6 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на неўключэнне яе прадстаўніка Анатоля Іванчыка ў склад Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
07.10.2010 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу абласной арганізацыі БНФ
6 кастрычніка адбыўся разгляд скаргі Магілёўскім абласным судом з нагоды неўключэння прадстаўніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргея Фаміна ў склад абласной выбарчай камісіі. Суддзя Святлана Стэльмахава пакінула ранейшае рашэнне аб фармаванні камісіі ў сіле.
06.10.2010 Полацк: Зборшчыкаў подпісаў за Някляева не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат
Вахцёр інтэрната № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта двойчы адмовілася пусціць у інтэрнат зборшчыкаў подпісаў за Уладзіміра Някляева, спасылаючыся на загад рэктара ўніверсітэта аб увядзенні ў інтэрнаце карантына.
06.10.2010 Прыхільніка М.Статкевіча і У.Някляева ўжо 15 дзён трымаюць у “псіхушцы”
Жыхар Навалукомля Пётр Баравік выказаў жаданне збіраць подпісы за гэтых патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Але рабіць гэтага не можа, бо супрацоўнікі міліцыі пад прымусам даставілі яго ў Лепельскі псіхтятрычны шпіталь.
06.10.2010 Брэст: Міліцэйскі сайт нагадвае аб асаблівасцях збору подпісаў
Сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама палічыў патрэбным нагадаць наведвальнікам гэтага інтэрнэт-рэсурсу аб тым, якім чынам праводзіцца збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ.
06.10.2010 Бабруйск: Ціск на членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага працягваецца
На працягу апошніх дзён да членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску пачалі прыходзіць людзі, якія называюць сябе прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі.
06.10.2010 Наваполацк: “Подпіс – не голас…”
Тым, хто адмаўляецца падпісваць, рэкамендавана казаць пра тое, што подпіс не абавязвае чалавека галасаваць менавіта за Аляксандра Лукашэнку, а толькі дае магчымасць таму балатавацца на новы тэрмін.
06.10.2010 Магілёў: Месцаў для збору подпісаў паболела
Магілёўскі гарвыканкам змяніў некаторыя пункты свайго рашэння “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. Пасля гэтага рашэння абмежаванняў стала менш.
06.10.2010 Віцебск: Збор подпісаў за Лукашэнку – у апазіцыйным атачэнні
Адразу тры пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду выстаўлены на плошчы Свабоды ў Віцебску. Паводле назіранняў “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падпісацца за дзеючага прэзідэнта ахвотных не шмат.
06.10.2010 Салігорскі выканкам здымае забарону на месцы па збору подпісаў
Пасля рэзкай крытыкі з боку мясцовых праваабаронцаў Салігорскі раённы выканаўчы камітэт унёс змены ў сваё папярэдняе рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў.
06.10.2010 У Слоніме актывізавалася “Белая Русь”
На Слонімшчыне найбольш актыўна збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку вядзецца ў сельскай мясцовасці. Подпісы ў вёсках збіраюць прадстаўнік БРСМ і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.