Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Старшыня Пружанскага райвыбаркама заняў пазіцыю неўмяшальніцтва

07.10.2010 Старшыня Пружанскага райвыбаркама заняў пазіцыю неўмяшальніцтва

Зборшчык подпісаў Аляксей Коўтун звярнуўся да старшыні Пружанскай раённай выбарчай камісіі Віктара Грыцука са скаргай на тое, што сябры ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі парушаюць Выбарчы кодэкс. Коўтун папрасіў, каб старшыня камісіі папярэдзіў парушальнікаў.

Слуцк: Збіраць подпісы цяпер лягчэй, чым у 2006-ым

07.10.2010 Слуцк: Збіраць подпісы цяпер лягчэй, чым у 2006-ым

"Яшчэ пяць гадоў таму кожны другі жыхар Слуцка пенсійнага ўзросту агрэсіўна ставіўся да тых, хто збірае подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. Цяпер сітуацыя змянілася".

Бабруйск: Ідэалагічная “апрацоўка” на прадпрыемствах

07.10.2010 Бабруйск: Ідэалагічная “апрацоўка” на прадпрыемствах

Ідэолагі праводзяць “інструктаж” працоўных - каб ні ў якім выпадку не ставілі подпісы “за апазіцыянераў”. Разам з тым называецца колькасць подпісаў, якую павінны сабраць на бабруйскіх прадпрыемтсвах: Машынабудаўнічы завод імя Леніна – 700, “Бабруйскаграмаш” – 200, Завод гума-тэхнічных вырабаў – 1 500 і “Белшына” – 7 000.

Віцебск: У адміністрацыі гандлёвага цэнтру “Кантынент” – прэтэнзіі да збіральнікаў подпісаў

07.10.2010 Віцебск: У адміністрацыі гандлёвага цэнтру “Кантынент” – прэтэнзіі да збіральнікаў подпісаў

Адміністратар віцебскага гандлёвага цэнтру “Кантынент” спрабавала перашкодзіць працы пікету ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева. Канфлікт быў вырашаны толькі пасля тэлефоннага званка ў гарвыканкам.

Баранавічы: Гарвыканкам адмовіўся прадставіць інфармацыю пра месцы працы сяброў ТВК

07.10.2010 Баранавічы: Гарвыканкам адмовіўся прадставіць інфармацыю пра месцы працы сяброў ТВК

7 кастрычніка баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч накіравалі скаргу пракурору горада на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама ў сувязі з адмовай прадставіць інфармацыю пра месца працы і займаемую пасаду сяброў камісіі.

07.10.2010 На звароты салігарчанаў з ЦВК прыходзяць стандартныя адказы

Шэраг жыхароў Салігорску звярнуліся да старшыні ЦВК з патрабаваннем аб нерэгістрацыі, а пазней і аб скасаванні рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак усе адказы з ЦВК маюць стандартную фармулёўку: "Вы не прыводзіце ніводнай падставы..."

Брэст: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў абавязалі падпісваць бацькоў за Лукашэнку

07.10.2010 Брэст: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў абавязалі падпісваць бацькоў за Лукашэнку

Выхавацеляў і дапаможны персанал садкоў не толькі абавязваюць паставіць уласныя подпісы ў падтрымку гэтага вылучэнца, але і праводзіць "тлумачальную працу" сярод бацькоў дзяцей. У прыватнасці, такое практыкуецца ў дзіцячым садку №28 абласнога цэнтра, дзе выхавацелям нават спусцілі "разнарадку".

У Светлагорску занадта пільная грамадзянка выклікала міліцыю

07.10.2010 У Светлагорску занадта пільная грамадзянка выклікала міліцыю

Каардынатары ініцыятыўных груп у Гомельскай вобласці лічаць, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі настройваюць людзей адмоўна ставіцца да збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў: людзям унушаюць, што пад відам зборшчыкаў подпісаў могуць прыйсці ашуканцы і злачынцы.

У Бярозаўскім раёне пікеты па зборы подпісаў - малаэфектыўныя

07.10.2010 У Бярозаўскім раёне пікеты па зборы подпісаў - малаэфектыўныя

У Бярозаўскім раёне збор подпісаў пачалі ажыццяўляць на пікетах. Першымі гэтай формай збору подпісаў скарысталіся сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, арганізаваўшы пікет у Белаазёрску каля гарадскога Дома культуры.

Новалукомскі актывіст, якога пад прымусам завезьлі ў “псыхушку”, ужо на волі

07.10.2010 Новалукомскі актывіст, якога пад прымусам завезьлі ў “псыхушку”, ужо на волі

Пасьля 15 дзён знаходжаньня ў Лепельскім псыхіятрычным шпіталі, куды яго пад прымусам даставілі міліцыянты, Пятро Баравік зноў гатовы зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду.

Пінск: Кіраўнікоў вучылі, як збіраць подпісы за Лукашэнку

07.10.2010 Пінск: Кіраўнікоў вучылі, як збіраць подпісы за Лукашэнку

У Пінскім гарвыканкаме 5 кастрычніка адбылася нарада з удзелам кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Прысутным рэкамендавалі актывізаваць збор подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы ў працоўных калектывах.

Бабруйск: Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку

07.10.2010 Бабруйск: Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку

- Не ведаю, па якіх крытэрах нас адбіралі, але пазвалі на сход не ўсіх, - распавяла настаўніца САШ № 30. – Нам сказалі, што мы павінны сабраць за Лукашэнку па 300 подпісаў кожны. Канечне, нам гэта непрыемна, але што зробіш, прыйдзецца збіраць, каб не страціць працу.

Брэст: Колькасць пікетаў на вуліцах горада павялічваецца

07.10.2010 Брэст: Колькасць пікетаў на вуліцах горада павялічваецца

Што тычыцца адзінага выяўленага ў Брэсце пікету ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі, то яго зборшчыкі подпісаў вельмі неахвотна ідуць на кантакт і, мяркуючы па ўсім, наогул імкнуцца менш прыцягваць да сябе ўвагу. Аб гэтым можна меркаваць хаця б таму, што на імправізаваным месцы збору подпісаў адсутнічае партрэт вылучэнца, а замест яго размешчаны стэнд з заклікам "За моцную і квітнеючую Беларусь!"

07.10.2010 Гомель: медыкі ставяць подпісы за Лукашэнку арганізавана і «добраахвотна»

6 кастрычніка супрацоўнікі дзіцячай паліклінікі прыйшлі да супрацоўнікаў філіяла №8 гарадской паліклінікі з мэтай збору подпісаў. Усё прайшло хутка і арганізавана, бо яшчэ ў панядзелак супрацоўнікі былі папярэджаны, што на працу трэба ісці з пашпартамі, і ў 12.00 сабрацца ў актавай зале. Паслухмяныя медыкі так і зрабілі.

Барысаў. “Тэхнічныя прычыны” зрабілі сустрэчу з Яраславам Раманчуком шматлюднай

07.10.2010 Барысаў. “Тэхнічныя прычыны” зрабілі сустрэчу з Яраславам Раманчуком шматлюднай

Універмаг "Веста" да прыезду лідэраў АГП раптоўна зачыніўся "па тэхнічных прычынах". Але гэта толькі было на руку і пікетчыкам, і прэтэндэнту ў кандыдаты: каля пікету пачалі збірацца людзі, якія не маглі патрапіць у краму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства