Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Жодзіна: Умовы для збору подпісаў - няроўныя (фота)

06.10.2010 Жодзіна: Умовы для збору подпісаў - няроўныя (фота)

Тры дні працуюць пікеты па зборы подпісаў за Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава і Уладзімера Някляева. Тут жа можна сустрэць зборшчыкаў подпісаў і за кандыдатуру Алеся Міхалевіча. За Аляксандра Лукашэнку подпісы збіраюць на прадпрыемствах у працоўны час.

Гомельская вобласць: Сайты выканкамаў адрэагавалі на публікацыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"

06.10.2010 Гомельская вобласць: Сайты выканкамаў адрэагавалі на публікацыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"

Пасля публікацыі на нашым сайце паведамлення, у якім распавядалася аб адсутнасці на 1 кастрычніка бягучага года на шэрагу сайтаў выканкамаў Гомельскай вобласці даты выбараў прэзідэнта, адбыліся змены ў станоўчы бок.

Баранавічы: Позву ў ваенкамат сябру ініцыятыўнай групы ўручылі проста падчас збору подпісаў

06.10.2010 Баранавічы: Позву ў ваенкамат сябру ініцыятыўнай групы ўручылі проста падчас збору подпісаў

5 верасня супрацоўніца Баранавіцкага ваекамата ўручыла позву мясцоваму актывісту Яраславу Грышчэні проста падчас збору подпісаў на пікеце ў цэнтры горада.

Салігорск: Найбольшую актыўнасць праяўляюць ініцыятыўныя групы Міхалевіча, Някляева, Раманчука і Саннікава

06.10.2010 Салігорск: Найбольшую актыўнасць праяўляюць ініцыятыўныя групы Міхалевіча, Някляева, Раманчука і Саннікава

Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў ў ЦВК выявіла найбольш моцныя перадвыбарчыя штабы дэмакратычных кандыдатаў на Салігоршчыне. Па некалькі дзясяткаў чалавек налічваецца ў камандах Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава.

Магілёў: На вуліцах з’явіліся пікеты па збору подпісаў (фота)

06.10.2010 Магілёў: На вуліцах з’явіліся пікеты па збору подпісаў (фота)

У Магілёве першы пікет з’явіўся ў цэнтры на Зорнай плошчы па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты Андрэя Саннікава яшчэ пяць дзён таму. Праз пару дзён можна было ўбачыць агульны пікет за Яраслава Раманчука, Міколу Статкевіча, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва.

Мінск: Педагогі збіраюць подпісы за Лукашэнку пад прымусам

05.10.2010 Мінск: Педагогі збіраюць подпісы за Лукашэнку пад прымусам

Назіральнікі сталі сведкамі выпадку, калі дзве мінскія настаўніцы спрачаліся з дырэктарам школы, на загад якога марна мерзлі ў пікетах ўсе выходныя. “Такой ганьбы, такога прыніжэння мы не бачылі яшчэ за сваё жыццё! Людзі, якія ведаюць нас, жыхары нашага роднага раёну, падыходзяць і проста лаюцца! Колькі абразаў мы пачулі!..” – скардзіліся педагогі. Адна з настаўніц увогуле заявіла: “Лепш прайсці па вуліцы п’яной альбо голай, чым так ганьбіць сябе! Больш вы нас туды не загоніце!”

Барысаў: Курс на інфармацыйны голад

05.10.2010 Барысаў: Курс на інфармацыйны голад

Афіцыйныя крыніцы інфармацыі, якімі ў Барысаве з'яўляюцца сайт райвыканкама, сайт выканкамаўскай газэты «Адзiнства» і яе друкаваная версія, асвятляючы перадвыбарчую кампанію, працуюць не аператыўна і нават прадузята.

Пільная выбаршчыца з Бярозы выклікала міліцыю

05.10.2010 Пільная выбаршчыца з Бярозы выклікала міліцыю

Збор подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева ў горадзе Бяроза Ларысай Мажэйка не абыйшоўся без непрыемнасці.

Магілёўшчына: З якой мэтай на прадпрыемствах збіраюць пашпарты?

05.10.2010 Магілёўшчына: З якой мэтай на прадпрыемствах збіраюць пашпарты?

Праваабаронцам Магілёва сталі вядомы факты, калі рабочых і студэнтаў прымушаюць здаваць свае пашпарты сваім начальнікам і куратарам. Вельмі часта рабочым нават не тлумачаць навошта начальству неабходна прынесці на працу свой пашпарт.

Віцебск: Інфармацыя аб выбарчых падзеях – пасля аб’яваў і некралогаў

05.10.2010 Віцебск: Інфармацыя аб выбарчых падзеях – пасля аб’яваў і некралогаў

Самае пачэснае месца ў апошнім нумары “Віцьбічаў” займае рэпартаж пра абласныя “Дажынкі”. А вось тое, што недзе ў канцы надрукаваны склад выбарчых камісій, чытач можа і не заўважыць. Бо мала хто здагадаецца шукаць звесткі, датычныя агульнадзяржаўнай кампаніі, якая мае вызначыць далейшы лёс краіны, пасля прыватных аб’яваў, некралогаў і рэкламы вокнаў ПВХ.

Бярозаўскі райвыканкам змяніў рашэнне адносна забароненых месцаў для пікетаў па зборы подпісаў

05.10.2010 Бярозаўскі райвыканкам змяніў рашэнне адносна забароненых месцаў для пікетаў па зборы подпісаў

Згодна з гэтым рашэннем, колькасць месцаў для пікетавання значна пашырылася.

Мінск: Садзейнічаць збору подпісаў за Лукашэнку абавязвалі камендантаў студэнцкіх інтэрнатаў

05.10.2010 Мінск: Садзейнічаць збору подпісаў за Лукашэнку абавязвалі камендантаў студэнцкіх інтэрнатаў

На паседжанні ідэалагічнага аддзела Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі абавязала камендантаў студэнцкіх інтэрнатаў забяспечыць прысутнасць у інтэрнацкіх пакоях пражываючых там студэнтаў.

Бабруйскі раён:  “Трыбуна працы” інфармуе пра выбары толькі праз асобу Лукашэнкі

05.10.2010 Бабруйскі раён: “Трыбуна працы” інфармуе пра выбары толькі праз асобу Лукашэнкі

Сайт раённай газеты “Трыбуна працы” адмежаваўся ад асноўных падзеяў, якія павінны адбывацца ў Бабруйскім раёне ў сувязі з выбарамі прэзідэнта, публікуючы толькі перадрукоўкі з БЕЛТА, быццам мясцовых навін аб ходзе выбарчай кампаніі няма.

Гародня: За дэмакратычных прэтэндэнтаў збіраюць подпісы на пікетах, за Аляксандра Лукашэнку  -- на працоўных месцах

05.10.2010 Гародня: За дэмакратычных прэтэндэнтаў збіраюць подпісы на пікетах, за Аляксандра Лукашэнку -- на працоўных месцах

У Гародні адзначана актывізацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. Так , з сённяшняга дня асобныя сталыя пікеты па зборы подпісаў за прадстаўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і лідара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава выстаўлены на ўваходзе ў Скідзельскі рынак.

У Аршанскім раёне скарачаецца насельніцтва, але неверагодна расце колькасць выбаршчыкаў

05.10.2010 У Аршанскім раёне скарачаецца насельніцтва, але неверагодна расце колькасць выбаршчыкаў

Аршанскі райвыканкам сваім рашэннем № 961 ад 29 верасня 2010 года утварыў ўчасткі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры фарміраванні участкаў выяўлена, што колькасць выбаршчыкаў на шэрагу участкаў істотна вырасла ў параўнанні з нядаўнімі мясцовымі выбарамі. Гэта пры тым, што межы участкаў засталіся ранейшымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства