Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Магілёў: Колькасць галасуючых датэрмінова на ўчастку павялічылася на другі дзень у тры разы

16.12.2010 Магілёў: Колькасць галасуючых датэрмінова на ўчастку павялічылася на другі дзень у тры разы

На выбарчым участку знаходзяцца два інтэрнаты, у якім пражываюць рабочыя прадпрыемства, а ў камісіі сядзяць супрацоўнікі аддзела кадраў “Тэхнапрыбора”, якія падаюць звесткі на прадпрыемства аб тых, хто яшчэ не прагаласаваў.

Мінск: У Серабранцы падтрымаць Лукашэнку “павінны” 68%

16.12.2010 Мінск: У Серабранцы падтрымаць Лукашэнку “павінны” 68%

Звесткі паступілі ад аднаго з сяброў участковай камісіі N 20, які папрасіў свайго знаёмага звязацца з правабаронцамі і перадаць ім інфармацыю на ўмовах ананімнасці.

Папярэдняя справаздача па выніках назірання  за другім днём датэрміновага галасавання

16.12.2010 Папярэдняя справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання

10.00, 16 снежня, Мінск – Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе папярэднюю справаздачу па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання (15 снежня). Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Магілёў: БРСМ у дзень выбараў будзе раздаваць падарункі

16.12.2010 Магілёў: БРСМ у дзень выбараў будзе раздаваць падарункі

“Жанчына сказала, каб гэтая дзяўчына прыходзіла галасаваць 19 снежня, непасрэдна ў дзень выбараў, бо ў гэты дзень актывісты БРСМ будуць даваць падарункі тым выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню”, - гаворыць назіральнік Аляксей Паўлоўскі.

16.12.2010 Кандыдатам на прэзідэнцтва раздалі “несур’ёзныя намінацыі”

“Ліберальны клуб” разгледзеў праграмы кандыдатаў і вызначыў, хто ёсць хто, у жартаўлівай форме.

Слуцк: Назіральнікі злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў

16.12.2010 Слуцк: Назіральнікі злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў

Пры выхадзе са школы да Дзяніса Балакіру падышла сябра камісіі Святлана Шуміцкая, якая паабяцала на яго напісаць скаргу куды трэба, і панаракала, што ў сваё час настаўнікі "не пасадзілі яго за ўдзел у мітынгах апазіцыі".

“Калінкавіцкія навіны” закармілі чытачоў чорна-белай агітацыяй

16.12.2010 “Калінкавіцкія навіны” закармілі чытачоў чорна-белай агітацыяй

Газета “Калінкавіцкія навіны” у кожным нумары друкуе матэрыялы, прысвечаныя агітацыі за аднаго кандыдата – дзеючага прэзідэнта. Іншыя прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост жорстка крытыкуюцца, прычым без згадвання прозвішчаў.

Губернатар сумясціў працоўную паездку ў Пінск з сустрэчай з выбаршчыкамі

16.12.2010 Губернатар сумясціў працоўную паездку ў Пінск з сустрэчай з выбаршчыкамі

На сустрэчу па вызначаных квотах былі запрошаны прадстаўнікі гар- і райвыканкамаў, устаноў адукацыі і аховы здароў’я, БРСМ і ветэранскіх арганізацый, таму зала на 700 месцаў была запоўнена, некаторым нават не хапіла месцаў.

Мінск: Камісія маніпулюе паказчыкамі яўкі

15.12.2010 Мінск: Камісія маніпулюе паказчыкамі яўкі

Разыходжанні ў лічбах праліваюць святло на канфлікт, які здарыўся напярэдадні ў гэтай участковай камісіі: старшыня камісіі ўпарта забараняў сябру камісіі ад Партыі БНФ Ірыне Смяян-Семянюк праставіць подпіс на адваротным баку кожнага з бюлетэняў для галасавання.

Баранавічы: Міжнародны назіральнік спыніў таямнічае “блуканне” скрыні для галасавання

15.12.2010 Баранавічы: Міжнародны назіральнік спыніў таямнічае “блуканне” скрыні для галасавання

Пасля заканчэння галасавання 14 снежня скрыню для датэрміновага галасавання з участка № 28 на невядомым аўтамабілі вывезлі і павезлі для захоўвання ў іншае месца. 15 снежня гэты выбарчы ўчастак наведаў міжнародны назіральнік АБСЕ, і старшыня камісіі Андрэй Капіца “дабраахвотна” пакінуў скрыню ў памяшканні для галасавання.

Маладэчна: Камісіі так і не рассакрэчаны

15.12.2010 Маладэчна: Камісіі так і не рассакрэчаны

Датэрміновае галасаванне ў самым разгары, але на некаторых выбарчых участках Маладэчна адсутнічае інфармацыя пра кіраўніцтва ўчастковых камісій. На стэндах размешчаны толькі дадзеныя пра кіраўніцтва ЦВК, абласной камісіі і раённай выбарчай камісіі.

Лунінец гатовы да датэрміновага галасавання

15.12.2010 Лунінец гатовы да датэрміновага галасавання

Адміністрацыі сельскагаспадарчага каледжа (дырэктар Фёдар Бірыла, намеснік Іван Клімчук) і палітэхнічнага каледжа (дырэктар Андрэй Баўкуновіч, намеснік Віктар Каратыш) правялі нарады з педагогамі, каб тыя забяспечылі датэрміновае галасаванне навучэнцаў.

Драгічын: Лямпачкі не вытрымалі агітацыі

15.12.2010 Драгічын: Лямпачкі не вытрымалі агітацыі

У Драгічыне адбылася сустрэча даверанай асобы А.Лукашэнкі - губернатара Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара з работнікамі бюджэтнай сферы. Сустрэча прайшла б гладка і роўна, каб раптоўна не прапала асвятленне.

У Віцебску бацькоў школьнікаў склікаюць на бацькоўскія сходы для датэрміновага галасавання

15.12.2010 У Віцебску бацькоў школьнікаў склікаюць на бацькоўскія сходы для датэрміновага галасавання

Як стала вядома, у віцебскай школе нумар 45 настаўнікі абвесцілі, што ў пятніцу, 17 снежня, адбудзецца бацькоўскі сход, на які бацькам трэба прыйсці з пашпартамі.

Магілёў: Падчас пасяджэння камісіі назіральніка выставілі за дзверы

15.12.2010 Магілёў: Падчас пасяджэння камісіі назіральніка выставілі за дзверы

Падчас правядзення пасяджэння ўчастковай выбарчай камісіяй №60, што размешчана ў Магілёўскім цэнтры дзіцячай творчасці (былы Палац піянераў вобласці) назіральніка папрасілі пакінуць памяшканне. Пасля пасяджэння камісіі ён вярнуўся на сваё месца. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства