Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Мінск: Сустрэчу Кастусёва з выбаршчыкамі глушылі канцэртам за Лукашэнку

15.12.2010 Мінск: Сустрэчу Кастусёва з выбаршчыкамі глушылі канцэртам за Лукашэнку

Кастусёў размаўляў з людзьмі без гукаўзмацняльнай апаратуры. Яго слова час ад часу заглушаліся гучным: “Раз-раз!”, што неслася з калонак на ганку Камароўкі. Гэта правяралі гук арганізатары агітацыйнага канцэрту за А.Лукашэнку, які мусіў адбыцца неўзабаве.

Барысаў. Паштоўка ў скрыні - скаргі ў ЦВК і абласную пракуратуру

15.12.2010 Барысаў. Паштоўка ў скрыні - скаргі ў ЦВК і абласную пракуратуру

З учорашняга дня ў паштовых скрынях барысаўчан сталі з'яўляцца паштоўкі з подпісам Лукашэнкі і слоганам «Будучыня ў нашых руках». Праваабаронца Алег Мацкевіч расцэньвае гэта як парушэнне выбарчага заканадаўства, пра што і апавясціў ЦВК і пракуратуру Мінскай вобласці.

Магілёў: Праграма Лукашэнкі – на стале камісіі

15.12.2010 Магілёў: Праграма Лукашэнкі – на стале камісіі

На выбарчым участку №24 праграма Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца побач са спісамі выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога выбарчага штабу кандыдата ў Прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.

Магілёў: “Хімікі” галасуюць датэрмінова ў суправаджэнні канвою

15.12.2010 Магілёў: “Хімікі” галасуюць датэрмінова ў суправаджэнні канвою

Да абеду 14 снежня галасаваць прыканваіравалі 50 чалавек, пасля абеду – 45. У самім памяшканні выбарчай камісіі ім выдавалі пашпарты, каб яны здолелі атрымаць бюлетэні, пасля галасавання пашпарты зноўку забіралі.

Гродна: Старшыня камісіі пагражае выдаліць назіральнікаў

15.12.2010 Гродна: Старшыня камісіі пагражае выдаліць назіральнікаў

У Гродне на ўчастку №4 Ленінскага раёну старшыня камісіі зрабіла папярэджанне і пагражала незалежным назіральнікам выдаліць іх з выбарчага ўчастка -- ёй не спадабалася, што назіральнікі робяць падлік прыйшоўшых на ўчастак выбаршчыкаў.

Брэст: Рымашэўскі заклікаў назіраць за выбарамі

15.12.2010 Брэст: Рымашэўскі заклікаў назіраць за выбарамі

Гэты заклік кандыдат у прэзідэнты ад створанай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» агучыў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў Брэсцкім абласным палацы культуры прафсаюзаў.

15.12.2010 «Унука» з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з універсітэту

Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

Маладэчна: Кастусёў выказаўся адносна гомасэксуалізму

15.12.2010 Маладэчна: Кастусёў выказаўся адносна гомасэксуалізму

Самым першым падчас сустрэчы з выбаршчыкамі пытаннем да кандыдата было аб тым, як спадар Кастусёў ставіцца да гомасэксуалістаў. Рыгор Кастусёў крыху разгубіўся, але, падумаўшы, адказаў, што па-чалавечы шкадуе такіх людзей, але каго кахаць – гэта ўласнае права кожнага чалавека.

Магчымасці для агітацыі па-жодзінску: адчуйце розніцу (фотарэпартаж)

15.12.2010 Магчымасці для агітацыі па-жодзінску: адчуйце розніцу (фотарэпартаж)

Валанцёры штабоў У.Някляева, А.Саннікава і В.Рымашэўскага ў Жодзіне адзначаюць, што толькі прыкладна 30% агітацыйных плакатаў гэтых кандыдатаў, якія бяруць адміністрацыі крамаў і прадпрыемстваў, размяшчаюцца на вітрынах альбо ў іншых прыдатных месцах.

Бабруйск: Супрацоўнікі міліцыі ўначы не пакідаюць участкаў

15.12.2010 Бабруйск: Супрацоўнікі міліцыі ўначы не пакідаюць участкаў

Назіральнік Яўген Васьковіч: "Спачатку быццам было ўсё добра, скончыўся першы дзень галасавання, участак зачыняўся. І тут пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі, некалькі чалавек, увайшлі ў тое памяшканне, дзе знаходзілася скрыня для бюлютэняў, і ўжо не выходзілі адтуль".

Магілёў: На галасаванне запрашаюць памерлых (фота дакументаў)

15.12.2010 Магілёў: На галасаванне запрашаюць памерлых (фота дакументаў)

У Магілёве адзін з жыхароў гораду прадаставіў праваабаронцу Барысу Бухелю дакументальныя сведчанні таго, што на выбары запрашаюць памерлую ў 2007 годдзе жанчыну.

Студэнтаў заманьваюць на датэрміновае галасаванне выходнымі (аўдыёзапіс)

15.12.2010 Студэнтаў заманьваюць на датэрміновае галасаванне выходнымі (аўдыёзапіс)

Студэнт факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя М.Танка даслаў “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведамленне старасты ў адной з групаў пасля інструктажу ў дэканаце.

Дзень першы датэрміновага галасавання: 9,1% прымусу ў фактах

15.12.2010 Дзень першы датэрміновага галасавання: 9,1% прымусу ў фактах

Адно з пытанняў у форме, якую павінны запаўняць назіральнікі на ўчастку, датычылася прыкмет прымусовага галасавання. 9,1 % назіральнікаў кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адказалі, што былі сведкамі прымусу ў першы дзень датэрміновага галасавання. Факты з участкаў.

Бярозаўшчына: Галасуй датэрмінова або залічаць прагул

15.12.2010 Бярозаўшчына: Галасуй датэрмінова або залічаць прагул

Кіраўніцтва Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі 14 снежня накіравала рабочых галасаваць у 16 гадзін. Папярэдзілі: хто не прагаласуе – паставяць прагул. 15 снежня высветлілі, як загад выкананы. Адмовіўся ад датэрміновага галасавання толькі адзін рабочы.

Зэльвенская “Праца”: Агітацыя ў адны вароты

15.12.2010 Зэльвенская “Праца”: Агітацыя ў адны вароты

Зэльвенская раённая газета “Праца” на першай старонцы апублікавала артыкул “Период становления и развития”, прысвечаны выступленню старшыні СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіля Равякі, даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі. Пра агітацыю ў раёне за альтэрнатыўных кандыдатаў на старонках “Працы” -- ані слова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства