Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

01.12.2010 Актывіст кампаніі Саннікава затрыманы АМАПам

Супрацоўнікі АМАПа незаконна затрымалі і абшукалі Андрэя Бажына - актывіста кампаніі Андрэя Саннікава.

Брэст: Дзяржгазета другі раз узгадала пра выбары

01.12.2010 Брэст: Дзяржгазета другі раз узгадала пра выбары

Нарэшце, на інтэрнэт-старонцы выдання змешачаны яшчэ адзін артыкул на выбарчую тэму з красамоўным загалоўкам “Не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі”. Словы, вынесеныя ў загаловак, па версіі аўтара артыкула, належаць менавіта старшыні аблвыканкама, які прапанаваў міжнародным назіральнікам “пра парушэнні, калі яны будуць выяўлены падчас выбараў, гаварыць адкрыта”.

Баранавічы: Нагляднай агітацыйнай інфармацыі практычна няма

01.12.2010 Баранавічы: Нагляднай агітацыйнай інфармацыі практычна няма

Друкаванай агітацыйнай прадукцыі няма ў тым ліку і на інфармацыйных тумбах, дзе дазволена размяшчаць агітацыйную прадукцыю рашэннем гарвыканкама. На іх былі заўважаны толькі невялікія ўлёткі пра сустрэчу выбаршчыкаў з Андрэем Саннікавым і выступленне Уладзіміра Някляева на тэлебачанні.

01.12.2010 Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу затрымалі на дзве гадзіны

Давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева вярталіся з Масквы. А 7-й гадзіне перад выхадам з вагона да іх падышлі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Праверыўшы месцы, на якіх ехалі Фядута і Мяцеліца, іх адвялі ў апорны пункт на вакзале.

Дзень учорашні. Асацыяцыі

01.12.2010 Дзень учорашні. Асацыяцыі

ЦВК вынесла папярэджанне М.Статкевічу і В.Рымашэўскаму за несанкцыяваную акцыю на Кастрычніцкай плошчы. У той жа дзень гарадскія ўлады падрыхтавалі "небяспечную" плошчу для заліцця традыцыйнага катка. Застаецца толькі гадаць, апазіцыя 19 снежня праедзе па катку альбо каток па ёй...

Перадвыбарчы Мінск. Фотафакт

01.12.2010 Перадвыбарчы Мінск. Фотафакт

Шпацыруючы па Мінску, часам можна назіраць цалкам нечаканыя “экспазіцыі”. Напрыклад, у цэнтры сталіцы на фоне рэкламных стэндаў і расцяжак пра Усебеларускі сход месцамі стаяць амонаўскія аўтазакі - "МАЗы", на якіх, узгадваецца, адвозілі ў турму затрыманых на Плошчы ў 2006 годзе.

Справу пра футболкі пракуратура адфутболіла

30.11.2010 Справу пра футболкі пракуратура адфутболіла

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу, якая датычылася праведзенай 21 лістапада агітацыйнай акцыі падчас футбольнага матча ў Брэсце. У адказе паведамляецца, што скарга перададзена на разгляд у Брэсцкую абласную выбарчую камісію.

На мяжы зноў затрыманы праваабаронца

30.11.2010 На мяжы зноў затрыманы праваабаронца

Сёння на памежным пераходзе “Каменны Лог” па дарозе з Літвы быў затрыманы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які меў пры сабе 10 асобнікаў інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў.

Кандыдаты ў Прэзідэнты прапаноўваюць прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу

30.11.2010 Кандыдаты ў Прэзідэнты прапаноўваюць прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу

Мэта прыняцця Дэкрэта - рэалізацыі палажэнняў Выбарчага кодэкса аб роўнасці правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Адпаведны зварот у адрас дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо падпісалі Д. Ус, М. Статкевіч, А. Міхалевіч, Я. Раманчук, В. Цярэшчанка.

Магілёў: Ленінскі раённы суд не задаволіў пазоў дэмакратаў

30.11.2010 Магілёў: Ленінскі раённы суд не задаволіў пазоў дэмакратаў

Ленінскі раённы суд Магілёва адмовіў дэмакратычным актывістам ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы з нагоды вызначэння недастатковай колькасці месцаў для агітацыі адміністрацыяй Ленінскага раёна горада.

30.11.2010 Рымашэўскага і Статкевіча папярэдзілі

30 лістапада праходзіць чарговае пасяджэнне Цэнтравыбаркаму. Першым пытаннем на павестцы дня стаяў удзел Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча ў вулічнай акцыі 24 лістапада.

Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў?

30.11.2010 Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў?

У Пінску вельмі атрактыўны падыход супрацоўнікаў некаторых гарадскіх установаў замяшчае адсутнасць перадвыбарчай агітацыі. Напрыклад, у гарадскім кінатэатры “Перамога” інфармацыйны плакат з датай маючых адбыцца выбараў “крэатыўна ўпісаны” ў рэкламу фільма “Гэты бязглузды свет” і “падмацоўваецца” слоганам да яго - “Кроў, нахабнасць, кулі і бензін”. Цікава толькі, што мелі на ўвазе аўтары крэатыву?

Наваполацк: Страціць працу – за сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам

30.11.2010 Наваполацк: Страціць працу – за сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам

На сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым прыйшло каля 80-ці чалавек. Прадстаўнікоў улады ў залі не было. Але тыя, хто наважыўся задаць кандыдату пытанні, усе адно іншы раз казалі перад пачаткам: "Я ведаю, што за з’яўленне сюды я магу страціць працу".

“Пінскі веснік” надрукаваў тэзісы перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі

30.11.2010 “Пінскі веснік” надрукаваў тэзісы перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі

Гарадская газета “Пінскі веснік” у № 95 ад 30 лістапада, у рубрыцы “19 декабря – выборы Президента Рэспублики Беларусь” надрукавала тэзісы перадвыбарчай праграмы дзеючага кіраўніка дзяржавы пад назвай “Вместе мы достигнем своих целей! Вместе – мы Беларусь!”.

Маладэчна: Адбылася першая сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты

30.11.2010 Маладэчна: Адбылася першая сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты

На мерапрыемстве прысутнічала каля 70 чалавек. Актыўны ўдзел прымалі таксама мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМу, “Белай Русі” і Арганізацыі ветэранаў. Відаць, яны дакладна вывучылі перадвыбарчую праграму Яраслава Раманчука і стараліся задаваць нязручныя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства