Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
23.11.2010 Прэзідэнцкая кампанія-2010: дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму ставяцца да выбараў маргінальна
Як адзначаюць аўтары маніторынгу БАЖ, “галоўнай тэмай праграмы была падрыхтоўка да правядзення Еўрабачання”. Напрыклад, 19.11.10 праграма распачала свой выпуск наступнымі словамі: “Шоу, которым живёт вся страна. Президент сегодня поднялся на сцену детского Евровидения”. І сапраўды, час, адведзены розным сюжэтам на гэтую тэму, складае за гэты перыяд маніторынгу 1 гадзіну 12 хвілін, альбо амаль у 3 разы болей за час, адведзены выбарчай тэматыцы.
23.11.2010 Круглае: Нарэшце паведамілі пра месцы для агітацыі
Давераная асоба Уладзіміра Някляева Зінаіда Мілешчанка: "Дзіўна атрымліваецца – кандыдаты зарэгістраваныя 18-га, з гэтага моманту яны ўжо могуць пачынаць перадвыбарчую агітацыю, а ў Круглянскім раёне даведацца з газеты пра магчымыя месцы сустрэч з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі можна толькі 20 лістапада".
23.11.2010 Брэст: Кіраўніцтва вобласці сустрэлася з міжнароднымі назіральнікамі
23 лістапада адбылася сустрэча старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара і яго намесніка Леаніда Цупрыка з прадстаўнікамі місій АБСЕ і СНД, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
23.11.2010 Баранавічы: 42% чытачоў газеты “Intex-press” гатовы аддаць свой голас за апазіцыйнага кандыдата
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” працягвае праводзіць на ўласным сайце апытанне сваіх чытачоў. На 23 лістапада ў апытанні прыняло ўдзел 673 чалавек. Наведвальнікам сайта прапануецца адказаць на пытанне: за каго вы аддасце свой голас на выбарах Прэзідэнта РБ 19 снежня 2010 года?
23.11.2010 Гродзеншчына: Абласная Феміда прадказальна заняла бок раённых судоў
Гродзенская абласная арганізацыя партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада атрымала два адказы на свае наглядныя скаргі, датычныя рашэнняў судоў Мастоўскага і Свіслацкага раёнаў па неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў склад участковых выбарчых камісій.
23.11.2010 Агітацыйны аўтапрабег з удзелам замежных грамадзян “Мы за бацьку!” пабываў у Пінску (фота)
У Пінск удзельнікі аўтапрабегу прыбылі ўвечары 21 лістапада. Нягледзячы на позні час, для іх адмыслова быў зладжаны мітынг з удзелам прадстаўнікоў пінскага гарвыканкаму, арганізацый “Белая русь”, БРСМ, ветэранаў і актывістаў гарадскога маладзёвага штабу ў падтрымку А.Р. Лукашэнкі.
23.11.2010 Баранавічы: Скарыстоўваюцца ўсе прававыя механізмы
Кіраўнік Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца накіраваў наглядную скаргу на імя старшыні абласнога суда, у якой просіць унесці пратэст на рашэнне суда першай інстанцыі, які пакінуў без задавальнення скаргу прадстаўнікоў ТБМ на дзеянні гарвыканкама аб неўключэнні сяброў арганізацыі ў склад участковых камісій.
23.11.2010 Гарадскія ўлады Мінска лібералізавалі рашэнне аб месцах для агітацыі
Цяпер агітаваць за кандыдатаў і сустракацца з выбаршчыкамі ў сталіцы можна практычна там жа, дзе можна было збіраць подпісы, гэта значыць – амаль паўсюль. Мінгарвыканкам фактычна забараняе агітацыю толькі ў некалькіх месцах, спіс якіх вельмі падобны на пералік месцаў, дзе нельга было збіраць подпісы.
23.11.2010 СМІ Гомельскай вобласці: Чым менш інфармацыі пра выбары, тым лепш
Рэдакцыі раённых газет Гомельскай вобласці і сайты выканкамаў працягваюць палітыку асвятлення выбараў прэзідэнта РБ па прынцыпу: чым меней інфармуем, тым лепей. Гэта відаць па аналізу дзяржаўных сродкаў СМІ і сайтаў выканкамаў Мазырскага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага раёнаў.
23.11.2010 Па скарзе віцебскага праваабаронцы з участковай камісіі выдалілі старшыню, прызнанага парушальнікам выбарчага заканадаўства
Павел Левінаў паведаміў, што атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК пра парушэнне фармавання ўчастковай камісіі №35 у Першамайскім раёне Віцебска. Пасля праверкі выкладзеных у скарзе акалічнасцяў, старшыню Андрэя Маркоўскага мусілі выключыць са складу камісіі.
23.11.2010 Гары Паганяйла: “Якім бы рамантыкам я ні быў, я знаходжуся на зямлі”
Вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла накіраваў іск у Вярхоўны Суд Беларусі, патрабуючы вызваліць ад пасады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, а таксама скасаваць яго рэгістрацыю як кандыдата ў прэзідэнты.
23.11.2010 Маладэчна: Месцаў для агітацыі паболела
На сайце Маладэчанскага райвыканкама з’явілася рашэнне аб унясенні зменаў у пастановы аб месцах для агітацыі. Па незразумелых прычынах спіс дазволеных для пікетаў і сустрэчаў з кандыдатамі месцаў быў значна пашыраны.
23.11.2010 Барысаў: Абскарджваецца рашэнне аб месцах для агітацыі
Не атрымаўшы адказу з ЦВК і Мінаблвыканкама на свае скаргі ў сувязі з месцамі правядзення агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты па-за памяшканнямі, давераная асоба кандыдата Някляева Міхаіл Васільеў звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з просьбай перагледзець пералік дазволеных месцаў для агітацыі.
22.11.2010 Агітацыйны аўтапрабег “Мы за Бацьку!” – грубае парушэнне выбарчага закона
19 лістапада ў газеце “Белорусская нива” з’явіўся матэрыял Уладзіміра Стрэльскага пад назвай “Мы за батьку!” . Змест інфармацыі наступны: «Сегодня в Санкт-Петербурге стартует автопробег под лозунгом «Мы за батьку!», организованный российским обществом «Братья славяне» и «Авторадиоклубом».
22.11.2010 У Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі
Чатыры дні прайшлі з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а ў Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведаміў Віктар Канцавенка, каардынатар перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.