Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Бяроза: Найбольш несапраўдных подпісаў -- за Лукашэнку

08.11.2010 Бяроза: Найбольш несапраўдных подпісаў -- за Лукашэнку

У 6 прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнтскую пасаду: Андрэя Саннікава, Віктара Цярэшчанкі, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча, якія набралі няшмат подпісаў, не было выяўлена ніводнага несапраўднага подпісу.

Жодзіна: Подпісы за Кастусёва і Статкевіча прызнаны несапраўднымі

08.11.2010 Жодзіна: Подпісы за Кастусёва і Статкевіча прызнаны несапраўднымі

Подпісы за Р.Кастусёва і М.Статкевіча цалкам прызнаныя несапраўднымі Жодзінскай гарадской камісіяй. Зусім не было выяўлена несапраўдных подпісаў у А.Саннікава і В.Рымашэўскага.

За інтэрвью з патэнцыйным кандыдатам – у пастарунак

08.11.2010 За інтэрвью з патэнцыйным кандыдатам – у пастарунак

Сёння, 8 лістапада, каля 14.30 у Віцебску затрымалі журналіста Уладзіслава Стараверава, які браў інтэрвью ва Ўладзіміра Правальскага. У Чыгуначным РАУС хлопца дапыталі, адкуль у яго відэакамера, і навошта ён здымае размову з патэнцыйным кандыдатам.

Подпісы за Правальскага ў Віцебску забракавалі

08.11.2010 Подпісы за Правальскага ў Віцебску забракавалі

Уладзімер Правальскі гаворыць, што каментаваць сітуацыю пакуль ня можа – чакае афіцыйнага рашэння ЦВК. Прычым рашэння аргументаванага – калі яго не зарэгіструюць кандыдатам, У.Правальскі гатовы звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць задакументаваныя аргументы Цэнтрвыбаркаму.

Прэтэндэнты ў кандыдаты не панеслі сур'ёзных страт пасля праверкі падпісных лістоў у Аршанскіх камісіях

08.11.2010 Прэтэндэнты ў кандыдаты не панеслі сур'ёзных страт пасля праверкі падпісных лістоў у Аршанскіх камісіях

Адзіны казус меў месца быць з подпісамі ў падтрымку Змітра Уса. Гарадская камісія не далічылася больш за 600 подпісаў аршанцаў за яго кандыдатуру. Аднак пасля таго як па патрабаванню сябраў ініцыятыўнай групы З. Уса подпісы былі пералічаныя, камісія прызнала сваю памылку.



Аршанскі суд адхіліў скаргі на фармаванне ўчастковых камісій

08.11.2010 Аршанскі суд адхіліў скаргі на фармаванне ўчастковых камісій

Прадстаўнікам партыі "Справядлівы свет" не ўдалося дабіцца адмены рашэнняў гарадскога і раённага выканкамаў аб фармаванні ўчастковых камісій.

Глуск: Сябра БХК Ігар Кірын накіраваў скаргу ў ЦВК

08.11.2010 Глуск: Сябра БХК Ігар Кірын накіраваў скаргу ў ЦВК

Жыхар Глуска, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Ігар Кірын скардзіцца ў Цэнтральную камісію з нагоды таго, што старшыня раённага выбаркама А.Бельскі адмаўляецца рэгістраваць яго назіральнікам пры гэтай камісіі.

Мастоўскі раён: Прадстаўнік БСДГ спрабаваў узначаліць участковую камісію - безвынікова

08.11.2010 Мастоўскі раён: Прадстаўнік БСДГ спрабаваў узначаліць участковую камісію - безвынікова

На пачатку паседжання старшыня мясцовага сельсавету Ніна Воран зачытала артыкул 44 Выбарчага кодэксу пра паўнамоцтвы ўчастковай камісіі і адразу паведаміла, што паводле рэкамендацыі Мастоўскага райвыканкаму і Мастоўскага Савету дэпутатаў, а таксама асабіста яго старшыні Валерыя Табалы прапаноўваецца абраць старшынёй камісіі Віктара Чэрніка, дырэктара мясцовай сярэдняй школы.

Гродна: Дэмакратычныя партыі абскарджваюць у судах неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

08.11.2010 Гродна: Дэмакратычныя партыі абскарджваюць у судах неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

Гродзенскія партыйныя структуры падалі ў суды скаргі, у якіх аспрэчваюць рашэнні адміністрацый, паводле якіх іх прадстаўнікі не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісій.  

Барысаў: У складзе УВК - мінімальныя змены

08.11.2010 Барысаў: У складзе УВК - мінімальныя змены

У больш чым палове ўчастковых камісій (у 63 з 112) на 80-100% склад сябраў застаўся тым жа, што і на мясцовых выбарах. Толькі ў адной ўчастковай камісіі - у вёсцы Іканы Барысаўскага раёна - склад змяніўся цалкам.

Віцебская міліцыя папярэджвае пра небяспеку на выбарчых участках

08.11.2010 Віцебская міліцыя папярэджвае пра небяспеку на выбарчых участках

У газеце “Віцебскі рабочы” з’явілася аб’ява ад імя Кастрычніцкага райаддзела міліцыі, якая ўжо за паўтары месяцы да выбараў папярэдзіла грамадзян: трэба сачыць, ці няма навокал падазроных асобаў,  пакінутых без гаспадароў клункаў, а таксама плакатаў “антыдзяржаўнага і антысеміцкага  зместу”. Тым, хто заўважыць такое і “прасігналізуе” супрацоўнікам міліцыі, паабяцана ўзнагароджанне і гарантавана ананімнасць.

Гродна: Затрыманні сяброў Партыі БНФ

08.11.2010 Гродна: Затрыманні сяброў Партыі БНФ

7 лістапада ўвечары амаль адначасова ў розных месцах былі затрыманы актывісты гарадской арганізацыі Партыі БНФ – Вадзім Саранчукоў і Максім Губарэвіч. Абодва -- актыўныя ўдзельнікі выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты Рыгора Кастусёва.

Партызанская ТВК сталіцы ставіць на Цярэшчанку “крыж”, а ў Лукашэнкі выяўляе несапраўдныя подпісы

08.11.2010 Партызанская ТВК сталіцы ставіць на Цярэшчанку “крыж”, а ў Лукашэнкі выяўляе несапраўдныя подпісы

З усіх пададзеных ініцыятыўнымі групамі подпісаў гэтая камісія анулявала за вылучэнне Віктара Цярэшчанкі. У Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука камісія наогул не знайшла несапраўдных подпісаў.

Праверка подпісаў паказала… (звесткі з рэгіёнаў)

07.11.2010 Праверка подпісаў паказала… (звесткі з рэгіёнаў)

У Драгічыне несапраўдныя подпісы – толькі ў Лукашэнкі. У Бялынічах за Міхалевіча будуць подпісы правяраць дадаткова. У Пінску не адбракаваны подпісы толькі за Някляева. У Слуцку дадаткова правяраліся подпісы за вылучэнне Цярэшчанкі і Рымашэўскага.

07.11.2010 Рашэнні судоў – прадказальныя

У Брэсце суд адхіліў скаргі абласной арганізацыі АГП на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі. Бяроза: “Парушэнняў у фармаванні ўчастковых камісій Бярозаўскім райвыканкамам няма”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства