Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Віцебскага экс-прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах звольнілі з працы

01.11.2010 Віцебскага экс-прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах звольнілі з працы

Сяргей Рыжоў атрымаў загад пра звальненьне з пасады начальніка сектара знешнеэканамічных сувязей пладовагароднінавага камбіната “Ноўка”. Ён кажа, што папярэджанні пра звальненне пачаў атрымліваць адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. І тое, што 21 кастрычніка ён заявіў пра рашэнне адмовіцца ад удзелу ў презідэнцкіх выбарах, істотна не паўплывала на сітуацыю.

Гродзеншчына: Найбольшая падтрымка – у Саннікава

01.11.2010 Гродзеншчына: Найбольшая падтрымка – у Саннікава

Штабы дэмакратычных прэтэндэнтаў падсумавалі вынікі збору подпісаў. Найбольшую падтрымку на этапе збору подпісаў у рэгіёне атрымаў лідэр “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў.

01.11.2010 Слуцк: Больш за 6660 выбаршчыкаў падпісаліся ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў

На паседжанні Слуцкай раённай выбарчай камісіі 30 кастрычніка былі агучаны вынікі збору подпісаў васьмі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

01.11.2010 Экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты звольнілі з працы

Сяргей Рыжоў, які адмовіўся балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду з той прычыны, што пад ціскам непасрэднага кіраўніцтва яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, сёньня атрымаў загад на звальненьне.

Магілёў: Ці было паседжанне Адміністрацыі Ленінскага раёна па фармаванні ўчастковых камісій?

01.11.2010 Магілёў: Ці было паседжанне Адміністрацыі Ленінскага раёна па фармаванні ўчастковых камісій?

Такім пытаннем задаецца не толькі праваабаронца Аляксей Колчын, але і шэраг дэмакратычных актывістаў, чые кандыдатуры вылучаліся ў склад участковых выбарчых камісій Ленінскага раёна.

Бабруйск: Назіральнікаў ад БХК не пускаюць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў

01.11.2010 Бабруйск: Назіральнікаў ад БХК не пускаюць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў адказ з Адміністрацыі Ленінскага раёна на зварот, у якім праваабарончая арганізацыя прасіла дапусціць сваіх назіральнікаў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісіяў.

Гомель: Абласная арганізацыя АГП вылучае ва ўчастковыя камісіі 122 чалавекі

01.11.2010 Гомель: Абласная арганізацыя АГП вылучае ва ўчастковыя камісіі 122 чалавекі

"Мяркую, што хутчэй за ўсё, з прапанаваных 122 чалавек у камісіі ўключаць аднаго-двух сябраў партыі, і тое дзе-небудзь на перыферыі", – пракаментаваў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Слонім: Колькасць вылучэнцаў ва УВК зменшылася

01.11.2010 Слонім: Колькасць вылучэнцаў ва УВК зменшылася

Па словах доўгатэрміновага назіральніка Івана Шэгі, гэта звязана з тым, што на ўсіх ранейшых выбарах ніхто ад дэмакратычных партый і арганізацый Слонімшчыны на ўчасткі не трапляў.

Салігорск: Выбарчыя мерапрыемствы закрыты для назіральнікаў

01.11.2010 Салігорск: Выбарчыя мерапрыемствы закрыты для назіральнікаў

Салігорская раённая камісія на пісьмовы запыт акрэдытаванага назіральніка паведаміць яму дату, час і месца праверкі сабраных ініцыятыўнымі групамі подпісаў адказала: "назіральнік не мае права: ствараць перашкоды для нармальнай працы камісіяў, умешвацца ў працу камісіяў".

Мазыр, Калінкавічы, Лельчыцы: вылучэнне ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя камісіі

01.11.2010 Мазыр, Калінкавічы, Лельчыцы: вылучэнне ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя камісіі

У Мазыры ва ўчастковыя камісіі  вылучана 16 непраўладных прадстаўнікоў – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі “Справядлівы свет” і адзін праваабаронца ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў. Астатнія прэтэндэнты – вылучэнцы ад дзяржаўных структур і ім падкантрольных.

Калінкавічы: Някляеў і Рымашэўскі першыя пасля Лукашэнкі

01.11.2010 Калінкавічы: Някляеў і Рымашэўскі першыя пасля Лукашэнкі

у Калінкавічах па набранай колькасці подпісаў выбаршчыкаў з альтэрнатыўных кандыдатаў першае месца занялі лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў (654) і сустаршыня арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі (652). За дзеючага кіраўніка краіны ў Калінкавічах было сабрана – 6819 подпісаў.

01.11.2010 Пазняк заклікае не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк заклікаў беларускі народ «не ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісці на цёмнае галасаванне, не даць сябе скарыстаць як матэрыял да фальсіфікацыі выбараў, не даць рэжыму схавацца за плечы людзей», цытуе "Наша Ніва" БелаПАН.

Брэст: Міліцыя вымушаная была папрасіць прабачэння перад зборшчыкам подпісаў

01.11.2010 Брэст: Міліцыя вымушаная была папрасіць прабачэння перад зборшчыкам подпісаў

Cталі вядомы падрабязнасці інцыдэнту, які здарыўся ў адзін з апошніх дзён збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ў брэсцкім мікрараёне "Кавалёва".

Гродна: Значная актывізацыя партый пры вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

01.11.2010 Гродна: Значная актывізацыя партый пры вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

Штабы беспартыйных кандыдатаў не выявілі актыўнасці пры вылучэнні ва ўчастковыя камісіі, гэтую місію выканалі менавіта дэмакратычныя палітычныя партыі. Ва ўмовах малой колькасці зарэгістраваных палітычных структур можна сцвярджаць, што партыі выявілі досыць высокую актыўнасць.

Баранавічы: Грамадска-палітычныя актывісты вырашылі засяродзіцца на гарадскіх выбарчых участках

01.11.2010 Баранавічы: Грамадска-палітычныя актывісты вырашылі засяродзіцца на гарадскіх выбарчых участках

У Баранавічах з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый толькі мясцовыя філіі сацыял-дэмакратаў, партыі левых “Справядлівы свет” і ТБМ вылучылі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Грамадска-палітычныя актывісты вырашылі засяродзіцца на гарадскіх выбарчых участках, бо на раён не хапае людскіх рэсурсаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства