Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
19.10.2010 У Добрушы ўжо ацанілі выбары як "дэмакратычныя і празрыстыя"
Зараз толькі ідзе збор подпісаў за магчымых кандыдатаў у прэзідэнты, а ў Добрушы ўжо ацанілі выбары як «дэмакратычныя і празрыстыя». Артыкул з такім загалоўкам з'явіўся ў раённай газеце «Добрушскі край».
19.10.2010 Салігорск: "Аператыўнасць" мясцовых уладаў выклікае здзіўленне
Інтэрнэт-старонка Салігорскага райвыканкама, прысвечаная выбарам прэзідэнта, істотна абнавілася. Адпаведная рубрыка папоўнілася дакументамі, большасць з якіх былі актуальнымі акурат месяц таму. А насамрэч актуальнай інфармацыі аб утварэнні ўчасткаў для галасавання на сайце дагэтуль няма.
19.10.2010 ЦВК: Прапанова праваабаронцаў можа быць разгледжана пры далейшым удасканаленні выбарчага заканадаўства
19 кастрычніка Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч атрымалі адказ з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай. Баранавіцкія праваабаронцы звярталіся ў Цэнтрвыбаркам з нагоды таго, што два сябры гарадской ТВК уваходзяць у ініцыятыўную групу А.Лукашэнкі, і прапаноўвалі ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства, каб забяспечыць роўныя прававыя магчымасці перадвыбарчай дзейнасці ўсім прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.
19.10.2010 Барысаў: Прадпрымальнікі смяюцца над спробай "пакупкі галасоў"
Прадпрымальнікі барысаўскіх рынкаў з сарказмам ўспрымаюць ідэю мясцовага выканкаму аб стварэнні так званага Савета па развіцці прадпрымальніцтва. ІП-шнікі трактуюць гэтую ініцыятыву як спробу ўлады "купіць" іх галасы.
19.10.2010 Віцебск: Затрымалі зборшчыка подпісаў Алеся Галаваня
Прычына затрымання для А.Галаваня засталася незразумелай: яму патлумачылі, што ён нібыта падазраецца ў крымінальным злачынстве. Але чамусьці забралі менавіта бел-чырвона-белы сцяг “у якасці рэчавага доказу”.
19.10.2010 Брэст: Сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі самастойна карэктуюць яго біяграфічныя дадзеныя
Назіральнікі звярнулі ўвагу, што на стэндзе, які ўсталяваны на пікеце каля рынка "Юбілейны" ва Усходнім мікрараёне Брэста, сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ўносілі выпраўлення ад рукі. Гаворка ідзе аб даце нараджэння цяперашняга прэзідэнта.
19.10.2010 У вёсках Мінскай вобласці пенсіянеры не ведаюць, што Пазняк не вылучаецца ў прэзідэнты
На ўдакладненне, што ў гэтым годзе Зянон Станіслававіч Пазняк ў прэзідэнты не вылучаецца, старыя здзіўлена замаўкаюць і перапытваюць, ці так гэта. Інфармацыі пра іншых прэтэндэнтаў практычна няма.
19.10.2010 Плакат пра выбары – кожнай прыбіральні (фотафакт)
Плакаты ад раённай выбарчай камісіі вісяць па ўсім Светлагорску. Нават спяшаючыся ў прыбіральню каля рынка, наведвальнікі паспяваюць атрымаць каштоўную інфармацыю: «19 снежня – выбары прэзідэнта».
19.10.2010 Супрацоўнікам “Белпошты” забаранілі даваць інтэрвью?
Згодна з дакументам, супрацоўнікам паштовых аддзяленняў забаронена даваць інтэрв'ю любым СМІ і "разгалошваць" падзеі, якія адбываюцца на пошце.
19.10.2010 Гродна: На збор подпісаў уплывае Інтэрнэт
Тыя прэтэндэнты, якія маюць інтэрнэтны інфармацыйны рэсурс, маюць зараз і істотныя бонусы. Заўважана, што многія людзі прыходзяць на пікеты падпісвацца паводле абвестак, размешчаных у сеціве.
19.10.2010 Светлагорск: У абслугоўванні пікета “Белай Русі” задзейнічаны мікрааўтобус
«У нас адзін прэзідэнт! А вось выбярыце іншага – ні пенсій, ні заробку не будуць плаціць!» – раптам залямантавала жанчына сталога веку. «І вады не будзе» – іранічна адказвае ёй мужчына побач.
19.10.2010 Дрыбін: На сайце райвыканкама ідзе агітацыя за дзеючы курс улады
У канцы зварота ідзе заклік да ўсіх сацыяльных груп прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць правільны выбар, прагаласаваў за стабільнасць і росквіт нашага грамадства.
19.10.2010 Гродна: Праваабаронца дабіўся ўнясення зменаў у пастанову гарвыканкама
Гарадзенскі прадстаўнік БХК Раман Юргель сваімі скаргамі дабіўся ад мясцовых улад перагляду пастановы, датычнай вызначэння месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў.
18.10.2010 У Гомельскай вобласці зменшылася колькасць участкаў для галасавання
У Гомельскай вобласці утвораны 1114 участкаў для галасавання на будучых прэзідэнцкіх выбарах. На вясенніх выбарах у мясцовыя саветы былі ўтвораны 1123 участкі для галасавання, а на выбарах у мясцовыя саветы у 2007 годзе было 1124 участкі.
18.10.2010 Бяроза: Першы пікет ініцыятыўнай групы Саннікава
Бывала, людзі незаслужана кідалі ўдзельнікам пікету папрокі, што адсутнічае інфармацыя пра прэтэндэнта ў кандыдаты.