Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Прэзентацыя сумеснага даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў за 2019 год”

30.06.2020 Прэзентацыя сумеснага даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў за 2019 год”

Анлайн-прэзентацыя даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў у Беларусі за 2019 год” адбудзецца 2 ліпеня ў 12:00.

Суды за «Ланцугі салідарнасці» працягваюцца 30 чэрвеня. Спіс абнаўляецца

30.06.2020 Суды за «Ланцугі салідарнасці» працягваюцца 30 чэрвеня. Спіс абнаўляецца

У Мінску 30 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Сёння ў мінскіх судах прызначана больш за 40 судовых паседжанняў.

Справу Міраслава Мацкевіча суд адправіў на дапрацоўку

30.06.2020 Справу Міраслава Мацкевіча суд адправіў на дапрацоўку

На яго былі складзеныя два пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП за тое, што Міраслаў 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні.

Больш за 50 судоў над удзельнікамі мінскага "Ланцугу салідарнасці". Вынікі

29.06.2020 Больш за 50 судоў над удзельнікамі мінскага "Ланцугу салідарнасці". Вынікі

Панядзелак 29 чэрвеня ў Мінску зноў пачынаецца з судоў над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі з розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.

Суды ў рэгіёнах: аршанцам даюць суткі, у Гродне судзяць палітвязняў

29.06.2020 Суды ў рэгіёнах: аршанцам даюць суткі, у Гродне судзяць палітвязняў

29 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "ланцугоў салідарнасці" у Оршы і ў Навагрудку. У Гродне прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў палітвязняў Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка. 

Мінгарсуд адмяніў штраф Міраславу Мацкевічу за акцыю каля ГЦ MILE

29.06.2020 Мінгарсуд адмяніў штраф Міраславу Мацкевічу за акцыю каля ГЦ MILE

Суддзя Іван Касцян аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў) за тое, што Міраслаў Мацкевіч 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні.

72-гадоваму Канстанціну Пачэпку суд выпісаў штраф

26.06.2020 72-гадоваму Канстанціну Пачэпку суд выпісаў штраф

26 чэрвеня ў 16.30 адбыўся суд над Канстанцінам Пачэпкам у Маладзечна. Мужчыну судзілі за ўдзел у несанкцыянавым масавым мерапрыемстве, што адбылося ў горадзе 3 траўня. 

Ірыну Траццякову аштрафавалі на 20 базавых велічынь

24.06.2020 Ірыну Траццякову аштрафавалі на 20 базавых велічынь

У 15 гадзін 24 чэрвеня прайшоў суд над доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірынай Траццяковай.

У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі

24.06.2020 У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у другой палове дня да мінчука Уладзіслава Вавілава ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец. 

Удзельнікаў акцый салідарнасці працягваюць судзіць: зноў штрафы і суткі

24.06.2020 Удзельнікаў акцый салідарнасці працягваюць судзіць: зноў штрафы і суткі

Шэраг судоў над удзельнікамі "Ланцугоў салідарнасці" запланаваны і на 24 чэрвеня ў розных гарадах краіны.

"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

24.06.2020 "Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 19 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260.

Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі

24.06.2020 Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку. 

Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы

23.06.2020 Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы

Разгляд адміністрацыйных спраў над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці" працягваюцца сёння ў розных гарадах Беларусі. Складаюцца новыя пратаколы.

"Апранаць форму і не затрымліваць людзей". З'явілася петыцыя з патрабаваннямі да міліцыі

23.06.2020 "Апранаць форму і не затрымліваць людзей". З'явілася петыцыя з патрабаваннямі да міліцыі

"Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі!" — так называецца петыцыя, размешчаная 23 чэрвеня на petitions.by. Зварот плануюць адправіць у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні

23.06.2020 Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні

Мірная, справядлівая і свабодная выбарчая кампанія і дзень выбараў маюць вырашальнае значэнне для гарантавання ўсебаковай бяспекі Беларусі і яе грамадзян. У гэтай сітуацыі АБСЕ павінна адыграць важную ролю як прадстаўніца міжнароднай супольнасці з улікам яе мандатаў у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства