Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
13.07.2020 У Брэсце праціўнікаў завода АКБ запрашалі на рэферэндум і пад рукі ўводзілі з плошчы
12 ліпеня ў Брэсце прайшла традыцыйная акцыя "кармлення галубоў", на якую сабралася каля 30 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, піша reform.by са спасылкай на "Першы рэгіён".
13.07.2020 Па 10 сутак, штраф і затрыманне. У Мінску і Гродне судзяць актывістаў за акцыі салідарнасці
Тыдзень зноў пачынаецца з судоў над актывістамі. Яны праходзяць у Мінску і Гродне.
10.07.2020 У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі
Увечары 10 ліпеня ў Мінску ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ і АМАП.
10.07.2020 Магілёўца, які выйшаў з БЧБ-сцягам 3 ліпеня, падманам завабілі ў міліцыю і потым таемна асудзілі
Праваабаронцам «Магілёўскай вясны» стала вядома, што Глеба Будкова, на якога заведзена адміністрацыйная справа за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таемна асудзілі на 5 сутак 8 ліпеня.
10.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!
Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
10.07.2020 Муж і жонка з Гомеля шукаюць абароны ў ААН
Беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх мужа і жонкі Плотнікавых на мірны сход і выказванне меркавання.
09.07.2020 Затрымліваюць удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці
Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Мінску затрыманы ўдзельнік велапрабега салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад'езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведамляе яго сястра Марына.
09.07.2020 Мінгарвыканкам адмовіў штабу Бабарыкі і АГП у правядзенні сустрэчы з нагоды рэферэндуму
Улады Мінска не далі дазволу на правядзенне ў горадзе сустрэчы для абмеркавання канстытуцыйнага рэферэндуму. Заяўку на правядзенне сустрэчы падавала Аб’яднаная грамадзянская партыя, ініцыятарам быў штаб Віктара Бабарыкі, паведамляе Tut.by.
08.07.2020 Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар
Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.
06.07.2020 У Беларусі асудзілі трох чалавек, затрыманых трэцяга ліпеня
Шостага ліпеня ў Магілёве, Маладзечне і Гродне прайшлі суды над затрыманымі трэцяга ліпеня падчас святкавання Дня незалежнасці. Тры чалавекі ўсе выходныя правялі ў ізалятарах у чаканні судовых пасяджэнняў.
06.07.2020 Дахаты не вярнуўся. Новы адміністрацыйны арышт у Оршы
У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
06.07.2020 Актывіст атрымаў 15 сутак арышту за тое, што махаў рукой аўтамабілям
Суд Жлобінскага раёну (суддзя Сергяевіч) пакараў маладзёна Віталя Грыцкова 15 суткамі арышту паводле артыкула 23.34 КаАП РБ (парушэнне закону “Аб масавых мерапрыемствах”) за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, піша "Гомельская Вясна".
03.07.2020 5 відэакамер, 10 дубінак, 12 кайданкоў і 35 рацый. Як міліцыя рыхтуецца да акцый?
Не так даўно ў Праваабончы цэнтр “Вясна” патрапілі дакументы, у якіх апісваецца размеркаванне і задачы для супрацоўнікаў міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў у перадвыбарчы перыяд.
02.07.2020 Свабода мірных сходаў у 2019 годзе. Праваабаронцы прадставілі даклад
Апублікаваны даклад "Маніторынг права на свабоду сходаў у Беларусі ў 2019 годзе", сумесна падрыхтаваны Еўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права ECNL, Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім камітэтам і праваабарончай арганізацыяй Human Constanta.
02.07.2020 У Віцебску, Лідзе і Навагрудку прайшлі чарговыя суды за акцыі салідарнасці
У сераду 1 ліпеня ў Віцебску, Лідзе і Гомеле прайшлі чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў гарадах цягам апошніх двух тыдняў.