Навіны на тэму: дапамога
12.05.2011 Скарга на адмову пікетавання блукае паміж судамі
Спярша Уласевіч накіраваў скаргу ў раённы суд, а потым у абласны. Актывіст лічыць, што ўлады папросту маніпулююць тэрмінамі абскарджвання, а дабіцца права на публічнае выказванне сваёй думкі ў сённяшніх рэаліях практычна немагчыма.
11.05.2011 У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў
10 траўня ў гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці з’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!”. Акцыя была прымеркавана да пачатку судовага працэса над Уладзімірам Някляевым і сябрамі яго ініцыятыўнай групы.
11.05.2011 Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за “Народную волю” і “Нашу ніву”
Баранавічы займаюць другое месца ў краіне па колькасці падпісчыкаў газеты “Наша ніва” пасля Мінска. На 10 мая ўжо сабрана 53 подпісы, якія адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жадаючыя падпісацца могуць звяртацца і зараз, збор подпісаў працягваецца.
11.05.2011 Дэпутат не захацеў сустракацца з выбаршчыкамі
Відаць адказваць на пытанні выбаршчыкаў у народнага выбранніка вялікага жадання не было. За некалькі гадзін да пачатку яго шырока разрэкламаваная сустрэча з выбаршчыкамі была скасаваная без тлумачэння прычын.
10.05.2011 Бараньскі гарвыканкам выявіў “здраднікаў народу”
9 траўня ў горадзе Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прайшоў мітынг, прысвечаны гадавіне Перамогі. Арганізатар мітынгу - Бараньскі гарвыканкам. У гэтай падзеі не было б нічога выбітнага - падобныя мітынгі прайшлі па ўсёй Беларусі - калі б не прынятая на тым самым мітынгу рэзалюцыя.
10.05.2011 Уладзіслава Стараверава аштрафавалі на 875 тысяч рублёў
Судовы працэс, на якім віцебскі журналіст адмовіўся прысутнічаць, бо катэгарычна не прызнае сваю віну, скончыўся двума штрафамі: на 3 базавыя велічыні Уладзіслаў Старавераў аштрафаваны за нецэнзурную лаянку і на 22 – за непадпарадкаванне міліцыі падчас затрымання 26 красавіка.
10.05.2011 Віцебскі журналіст не пайшоў у суд у знак пратэсту
Уладзіслава Стараверава мусілі судзіць у Кастрычніцкім райсудзе: пасля затрымання 26 красавіка, калі хлопец фатаграфаваў жалобную “чаронобыльскую” акцыю, міліцыянты абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Працэс распачаўся 27 красавіка і мусіў працягвацца 10 траўня, але незалежны журналіст не пайшоў у суд.
10.05.2011 Міліцыя адмаўляе, што затрымлівала Міхаіла Кавалькова
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіл Кавалькоў 25 сакавіка быў затрыманы раніцай і цэлы дзень правёў у УУС па надуманых прычынах. Аднак на скаргу міліцыя адказала, што яны не затрымліалі такога чалавека, пракуратура маўчыць.
10.05.2011 Эстафету па шэльмаванні Паўла Шарамета пераняла “Магілёўская праўда”
Газета “Магілёўская праўда” у сваім апошнім нумары не ўстрымалася ад нападу на вядомага беларускага журналіста Паўла Шэрамета. На апошняй старонцы газеты ў раздзеле “Думка” з’явіўся артыкул Кірыла Старыкава “Пераўзошоў сам сябе”.
10.05.2011 Гомельскі суд падтрымаў забарону мітынгаў і пікетаў у горадзе
Прававы канфлікт прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў з гомельскімі ўладамі цягнецца не першы год. Апазіцыянеры лічаць, што рашэнне гарвыканкама, згодна якому трэба плаціць немалыя грошы міліцыі, хуткай і камунальнікам за паслугі падчас правядзення мітынгу, не адпавядае Канстытуцыі.
10.05.2011 Статкевіча-старэйшага павіншавалі са святам Перамогі
Віктар Паўлавіч распавёў пра нямецкія злачынства і пра тое, як савецкія партызаны забралі ў іх сям’і каня. Ледзь стрымліваючы слёзы, Статкевіч-старэйшы ўзгадваў, як у 1944 годзе падчас адступлення нямецкі афіцэр застрэліў бацьку на яго вачах. Але найбольш гаварылі пра палітычныя суды над удзельнікамі падзеяў 19 снежня.
09.05.2011 Пасквіль на Шарамета не абмінуў смаргонскі “Светлы шлях”
Раней смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў характарызаваў мясцовую газету “Светлы шлях” як “нейтральную” і “апалітычную”. І раптам – амаль у кожным нумары пачалі з’яўляцца артыкулы невядомых мясцовым чытачам журналістаў, прысвечаныя Паўлу Шарамету.
09.05.2011 Міністр Куляшоў – за абмежаванне волі непаўнагадовых правапарушальнікаў
Анатоль Куляшоў: "Накіраванне непаўнагадовых у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы будзе ўжывацца ў выпадку, калі падлеткі не сталі на шлях выпраўлення, працягваючы здзяйсняць супрацьпраўныя ўчынкі і далучаць да антыграмадскіх паводзін аднагодкаў".
09.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (2-8 траўня)
На мінулым тыдні ў чатырох судах сталіцы праходзілі крымінальныя працэсы над абвінавачанымі за ўдзел у паслявыбарчым мітынгу пратэсту 19 снежня 2010 году, разглядаліся справы ў дачыненні да 22 чалавек. Вынесены жорсткія прысуды Паўлу Вінаградаву, Алесю Кіркевічу, Дзмітрыю Дразду, Андрэю Пратасені і Уладзіміру Хамічэнку. З Беларусі выправаджаны яшчэ пяцёра праваабаронцаў – прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі. Па-ранейшаму парушаецца права на свабоду асацыяцыяў і свабоду слова, працягваецца адміністрацыйны пераслед.
08.05.2011 Аршанскія настаўнікі засталіся без святаў
У той час, калі ўся краіна адзначала шэраг травеньскіх святаў, не да адпачынку было педагогам аршанскіх агульнаадукацыйных школ. Татальнай праверцы падвергліся ўсе школы горада. Падставай стаў тэракт у мінскім метро.