Навіны на тэму: дапамога

Да стужак у памяць пра Чарнобыль міліцыя праявіла лаяльнасць

08.05.2011 Да стужак у памяць пра Чарнобыль міліцыя праявіла лаяльнасць

На працягу тыдня, які прайшоў пасля гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, жыхары Оршы маглі бачыць чорныя жалобныя стужачкі са значком радыяцыі. Яны былі развешаны на дрэвах, вулічных слупах, парэнчах мастоў і нават на рэкламных шчытах.

Бялыніцкая раёнка і ў перадсвяточным нумары не ўстрымалася ад абразаў у адрас Паўла Шарамета

08.05.2011 Бялыніцкая раёнка і ў перадсвяточным нумары не ўстрымалася ад абразаў у адрас Паўла Шарамета

Гэта тым больш сумна, што рэдактарам “Зары над Друццю” з’яўляецца вядомы беларускі пісьменнік Міхась Карпечанка, які ў 90-я гады быў адным з лідэраў нацыянальнага адраджэння ў Бялыніцкім раёне, узначальваў мясцовую суполку сацыял-дэмакратаў.

Салігорцы адстойваюць права на інфармацыю

08.05.2011 Салігорцы адстойваюць права на інфармацыю

Шэраг грамадскіх дзеячаў сталіцы шахцёраў накіравалі свае лісты ў абарону газет “Наша Ніва” і “Народная воля” былому “галоўнаму ідэолагу” а цяпер міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму. Яны патрабуюць у тэрміновы парадку адклікаць іскі супраць дадзеных газет.

Пошта: "Такой газеты больш не будзе» (з удакладненнямі)

07.05.2011 Пошта: "Такой газеты больш не будзе» (з удакладненнямі)

Работнікі галоўнага паштовага аддзялення сувязі Полацка абзвоньваюць раённыя вузлы сувязі з загадам ануляваць падпіску на газету «Наша Ніва». Падпісантам вяртаюць грошы за падпіску, кажучы, што такой газеты больш не будзе.

Актывісту з Асіповічаў сканфіскаваную гітару так і не вярнулі

07.05.2011 Актывісту з Асіповічаў сканфіскаваную гітару так і не вярнулі

Супрацоўнікі праваахоўных органаў да гэтага часу не вярнулі гітару, прыватныя дзённікі і нэтбук актывісту ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева з горада Асіповічы Ігару Сімбірову.

У Гродне Партыя БНФ актыўна выступае супраць пабудовы АЭС

07.05.2011 У Гродне Партыя БНФ актыўна выступае супраць пабудовы АЭС

Пасля адмовы ў правядзенні ў горадзе над Нёманам пікету з нагоды дваццаць пятых угодкаў Чарнобыльскай катастрофы, гродзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ працягвае кампанію па інфармаванні жыхароў.

У Бярозе збіраюцца правесці пікет салідарнасці з палітзняволенымі

07.05.2011 У Бярозе збіраюцца правесці пікет салідарнасці з палітзняволенымі

Грамадскія актывісткі Таццяна Аліхвер і Галіна Кавалевіч з Бярозы падалі заяву на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Пікет запланаваны на 22 траўня перад ўваходам на вялікі базар. Мэта пікету – салідарнасць і маральная падтрымка палітычных зняволеных.

Рэчы кампаніі «Гавары праўду!» сталі рэчавымі доказамі па справе аб масавых беспарадках

07.05.2011 Рэчы кампаніі «Гавары праўду!» сталі рэчавымі доказамі па справе аб масавых беспарадках

Ноўтбукі міліцыя забірала ў Юрыя Варонежцава па месцу жыхарства ў Гомелі, і амаль год камп'ютэрная тэхніка знаходзілася ў міліцыі, але ў той жа час нехта невядомы, відаць, скарыстаў яе, каб падрыхтаваць масавыя беспарадкі ў Мінску.

Маладэчанцы аддаюць перавагу ананімным абмеркаванням праблем

07.05.2011 Маладэчанцы аддаюць перавагу ананімным абмеркаванням праблем

Вольга Лагвіновіч: "Па маіх назіраннях, з кожным годам людзі ўсё больш баяцца адкрыта выказаць сваю пазіцыю. Хаця пратэстныя настроі растуць, але часта “запал” у людзей сканчаецца, калі трэба дзе-небудзь “засвяціць” сваю асобу".

Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

07.05.2011 Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

Мікола Чарнавус атрымаў дазвол на трохдзённы пікет, мэта якога – прыцягнуць увагу грамадскаці да пазбаўлення ўладамі выдзеленага імі ж памяшкання пад офіс для ўкраінскай меншасці, што стала падставай для нерэгістрацыі аб’яднання "Кабзар".

У Бялыніцкім раёне праблема сацыяльнага сіротства з’яўляецца вельмі актуальнай

07.05.2011 У Бялыніцкім раёне праблема сацыяльнага сіротства з’яўляецца вельмі актуальнай

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, дзе пражывае толькі крыху больш за дваццаць адну тысячу чалавек, на пачатак сакавіка 2011 года зарэгістраваны 203 хлопчыкі і дзяўчынкі, якія засталіся без бацькоўскага клопату і ўвагі.

“Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Паўла Шарамета

07.05.2011 “Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Паўла Шарамета

Рэгіянальная праўладная прэса на Гарадзеншчыне актывізавала сваю “палітінфармацыйную” дзейнасць. На гэты раз аб’ектам нападак “Гродзенскай праўды” (у якой, дарэчы, акрамя назвы, ні слова не засталося па-беларуску) выступае вядомы журналіст Павел Шарамет.

Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

06.05.2011 Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

Журналіста Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прэзідэнта і паклёп на прэзідэнта, наведаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Ён паведаміў, што меру стрымання абвінавачанаму змяніць не ўдалося.

Забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!

06.05.2011 Забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!

Барысаўскія міліцыянты цяпер вырашаюць вельмі складаную праблему: як вярнуць канфіскаваную пры ператрусе ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» маёмасць. Прычым, 18 траўня споўніцца роўна год, як маёмасць апынулася ў “праваахоўных органах”.

У рэгістрацыі Баранавіцкага аб’яднання “Кабзар” -- адмоўлена

06.05.2011 У рэгістрацыі Баранавіцкага аб’яднання “Кабзар” -- адмоўлена

Брэсцкае ўпраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню ўкраінцаў “Кабзар”. Гэта стала вядома з ліста, які 5 траўня атрымаў старшыня аргкамітэту па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства