Навіны на тэму: дапамога
10.06.2011 Мінэнергетыкі на заяву супраць будоўлі АЭС адказаў нечакана грунтоўна
Бабруйская каардынатарка руху “Гавары праўду” Алена Мядзведзева атрымала адказ з Міністэрства энэргетыкі. У адказе на пяці аркушах паперы і за подпісам намесніка міністра Ю.Рымашэўскага гаварыцца, што будоўля АЭС патрэбная для “забеспячэння бяспекі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі”.
09.06.2011 На бабруйскай “рэвалюцыі” прысутнічаў галоўны ідэолаг
Вызначыць, колькі ж чалавек дакладна прыйшло на бабруйскую “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” было даволі складана. Прыкладна – каля трох дзесяткаў, калі вызначаць па пазнейшых стэлефаноўваннях, кшталту “і я там быў, але цябе не бачыў”.
09.06.2011 Раёнкі паўночнай Магілёўшчыны супакойваюць
У артыкулах “Разам выправім становішча”, “Трагедыі няма. А цяжкасці пераадолеем”, “Неабходнасць кансалідацыі”, “Шляхам стабілізацыі” раённыя газеты “Зара над Друццю”, “Сельскае жыццё” і “Ударны фронт” распавядаюць, як шмат абласныя ўлады робяць для стабілізацыі.
09.06.2011 У Бярозе расфарміраваны адзіны беларускамоўны клас
У Бярозе знік адзіны беларускамоўны клас у сярэдняй школе № 2. Чатыры гады таму інжынер аднаго з бярозаўскіх прадпрыемстваў Алег Лабовіч цэлы год ліставаўся з рознымі навучальна-асветніцкімі ўстановамі, каб беларускамоўны клас быў адкрыты.
09.06.2011 Ідэалагічная апрацоўка набудзе новы размах
Пакуль кіраўніцтва дзяржавы прадпрымае беспаспяховыя спробы ўтаймаваць крызіс, адказнасць за ўтаймаванне грамадскага абурэння ўскладаецца на ідэолагаў і рэдактараў СМІ. За выхаванне народа возьмуцца “з падвойнай энергіяй”.
09.06.2011 Генеральная пракуратура пакінула ў сіле папярэджанне аб недапушчальнасці дыскрэдытацыі
Брэсцкі прадпрымальнік, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі атрымаў адмову за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Мікалая Кукліса на сваю скаргу аб адмене папярэджання па артыкуле 369, ч.1 КК РБ.
09.06.2011 Затрыманні падчас "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" ў Салігорску (фота)
Увечары 8 чэрвеня а 19-й гдзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску сабраліся каля пяцідзесяці чалавек, абсалютная большасць з якіх не была раней заўважана ва ўдзеле ў грамадзкіх акцыях.
09.06.2011 У Гомелі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» сабрала на плошчы больш за сотню чалавек (фота)
Маладзёвая акцыя пратэсту адбылася ўвечары на цэнтральнай плошчы Гомеля. На заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая створана на сайце «Вконтакте» адгукнуліся больш за сто чалавек, якія прыйшлі на галоўную ў Гомелі плошчу Леніна.
08.06.2011 Гомельскія дэмакратычныя актывісты далучыліся да акцыі «Стоп-бензін»
У цэлым у гомельскай акцыі удзельнічалі звыш 20 аўтамабіляў. Абышлося без затрыманняў. Аднак супрацоўнікі ДАІ перапісвалі нумары машын, на якіх прыехалі ўдзельнікі акцыі, таму рэпрэсіі, магчыма, наперадзе.
08.06.2011 Мікалая Пахабава адпусцілі з Смалявіцкага РАУС (абноўлена)
Мікалай Пахабаў: "Я лічу, што маё затрыманне - спланаваная акцыя. У мяне канфіскавалі 50 асобнікаў улётак «Не агалечванню народа!». Лічу, што менавіта гэта і было мэтай майго затрымання ... Улады не хочуць, каб людзі ведалі праўду ".
08.06.2011 У Пінску чарговыя праверкі
Пінск ахапіла чарговая хваля так званых “прэзідэнцкіх праверак”. Гэтым разам кантралёры правяраюць установы аховы здароўя. У якасці прыклада пінчукі чамусці называюць гарадскую радзільню, маўляў, там знайшлі шмат парушэнняў.
08.06.2011 Слуцкая раёнка: ні слова пра дэвальвацыю
На сайце газеты “Слуцкі край” цягам апошніх тыдняў не змешчана ніводнага матэрыяла пра эканамічны крызіс. Інтэрв’ю з перадавікамі вытворчасці, справаздача з нарады ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці, навіны пра акцыю “Чыстае паветра” і праграму “Мак-2011” – матэрыялы такога кшталту фарміруюць кантэнт сайту.
07.06.2011 Гарадзенскія журналісты не сумняваюцца ў выніку суда над Андрэем Пачобутам
Як ужо паведамлялася 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну г. Гродна пачнецца судовы працэс над публіцыстам Андрэем Пачобутам, якога вінавацяць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь: 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
07.06.2011 Андрэя Пачобута збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме
Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго, якія нібыта змяшчаюцца ў журналісцкіх артыкулах. Ужо два месяцы ён знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА. Заўтра, 8 чэрвеня, з Пачобутам павінен сустрэцца ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў.
07.06.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (30 траўня-5 чэрвеня)
У траўні завершыліся судовыя працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за Плошчу, асуджана – 31, аднак застаюцца яшчэ два дзесятка падазраваных і абвінавачаных, працэсы над якімі так і не пачыналіся. Суд пакінуў у сіле папярэджанне "Нашай ніве", вынесенае Міністэрствам інфармацыі. Таксама засталася без задавальнення скарга старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на вынесенае Генпракуратурай папярэджанне.