Навіны на тэму: дапамога

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (6-12 чэрвеня)

13.06.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (6-12 чэрвеня)

На агульную сумму больш за 3 млн. бел. руб. аштрафаваныя ўдзельнікі акцыі пратэсту “Стоп бензін”. 12 чэрвеня на памежным пераходзе “Брузгі” гарадзенскі спецназ жорстка разагнаў стыхійны мітынг кіроўцаў. Праваабаронцы патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да палітвязня Мікіты Ліхавіда. Канчаткова апраўданы прадпрымальнік, сябра Нацыянальнай Рады АГП Андрэй Бандарэнка. Падчас Вроцлаўскага Глабальнага Форуму беларускія дэмакратычныя арганізацыі БАЖ, ПЦ “Вясна” і “Свабодны тэатр” уганараваныя Прэміяй Свабоды.

Суды над кіроўцамі, затрыманымі ў “Брузгах”, пакуль адкладаюцца

13.06.2011 Суды над кіроўцамі, затрыманымі ў “Брузгах”, пакуль адкладаюцца

Суды над затрыманымі ўчора, 12 чэрвеня, кіроўцамі пад час страйку на памежным пераходзе “Брузгі”, пакуль адкладаюцца. Справа ў тым, што ў Гродзенскім раённым судзе не аказалася сёння суддзяў – паводле атрыманай інфармацыі ўсе яны знаходзяцца на розных выязных паседжаннях. Паводле папярэдніх звестак, учора ў Брузгах АМАПам былі затрыманыя 15 чалавек.

Выканкам выбарча прапагандуе грамадскія арганізацыі

13.06.2011 Выканкам выбарча прапагандуе грамадскія арганізацыі

Даволі дзіўна выглядаюць спісы грамадскіх арганізацый, размешчаныя на сайце Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. З 71 ГА і арганізацыйных структур, зарэгістраваных у рэгіёне, у выканкамаўскі спіс увайшлі толькі пяць.

Салігорцы выходзяць на плошчу, нягледзячы на пераслед

13.06.2011 Салігорцы выходзяць на плошчу, нягледзячы на пераслед

Сацыяльная сетка “УКантакце” зноў сабрала салігорцаў на цэнтральнай плошчы гораду. У нядзелю, 12 чэрвеня, каля пяцідзесяці жыхароў Салігорску прынялі ўдзел у сустрэчы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”.

Зміцеру Салаўёву відэакамеру так і не вярнулі

13.06.2011 Зміцеру Салаўёву відэакамеру так і не вярнулі

Супрацоўнікі КДБ да гэтага часу не вярнулі відэакамеру старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Руху БНФ “Адраджэнне” Зміцеру Салаўёву. Яна была канфіскаваная супрацоўнікамі КДБ яшчэ 15 студзеня падчас правядзення ператрусу.

Рэгіянальныя СМІ не выкарыстоўваюць слова “крызіс”

13.06.2011 Рэгіянальныя СМІ не выкарыстоўваюць слова “крызіс”

Да апошняга моманту ні смаргонскі “Светлы шлях”, ні “Маладзечанская газета” упарта наогул не заўважалі сітуацыі, якая склалася ў краіне. І толькі ў апошніх нумарах з’явіліся артыкулы, прысвечаныя “эканамічнай сітуацыі” і “эканамічным рэаліям” (відаць, слова “крызіс” выкарыстоўваць забаронена).

Пракурор раскрытыкаваў працу па сацыяльнай рэадаптацыі былых зняволеных

13.06.2011 Пракурор раскрытыкаваў працу па сацыяльнай рэадаптацыі былых зняволеных

Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка раскрытыкаваў працу камісіі пры райвыканкаме і мясцовай міліцыі па рэадапцыі былых зняволеных і прафілактыцы правапарушэнняў у артыкуле “Станоўчы вынік сам па сабе не прыходзіць”.

Ад СМІ чакаюць «пазітыву»

13.06.2011 Ад СМІ чакаюць «пазітыву»

Смалявіцкая "раёнка" "Край Смалявіцкі» ўзяла інтэрв'ю ў старшыні Смалявіцкага райвыканкама Міхаіла Загорцава. Чыноўнік спадзяецца «на канструктыўнае супрацоўніцтва і дапамогу журналістаў, бо ад суцэльнага негатыву і так цяжка дыхаецца".

Ці саспеюць барысаўскія прадпрымальнікі да пратэстаў?

12.06.2011 Ці саспеюць барысаўскія прадпрымальнікі да пратэстаў?

У Барысаве прадпрымальнікі заўсёды былі вельмі актыўныя. Менавіта тут сфармаваўся касцяк арганізацыі “За свабоднае прадпрымальніцтва”. Зараз ІП узгадваюць пратэстныя акцыі, якія ладзіліся некалькі гадоў таму.

Адміністрацыя спрабуе спагнаць ужо выплачаныя штрафы

11.06.2011 Адміністрацыя спрабуе спагнаць ужо выплачаныя штрафы

Кацярына Герасімчык атрымала пастанову аб узбуджэнні адносна яе судовай працэдуры па спагнанні штрафу, накладзенага за нібыта парушэнне нормаў добраўпарадкавання гораду. Гутарка ідзе пра лютаўскае затрыманне, калі ў яе забралі ўлёткі з заклікам свабоды палітвязням.

Выканкамаўская газета маскіруе палітычныя графіці

11.06.2011 Выканкамаўская газета маскіруе палітычныя графіці

«Адной з самых набалелых праблем як для работнікаў ЖКГ і ГАУС, так і для тых, што любяць свой горад жодзінцаў» выканкамаўская газета «Жодзінскія навіны» называе графіці. Аднак пры гэтым зусім не звязвае іх з'яўленне з адсутнасцю правоў і свабод у краіне.

Алесю Кіркевічу на Валадарцы “фільтруюць” карэспандэнцыю

11.06.2011 Алесю Кіркевічу на Валадарцы “фільтруюць” карэспандэнцыю

Алесь атрымлівае лісты толькі ад жонкі і сваёй маці. Між тым, дакладна вядома, што лісты палітычнаму вязню, акрамя блізкіх сваякоў, пішуць іншыя гарадзенцы. Раней Кіркевіч не атрымліваў усе выпісаныя яму газеты.

“Бабруйскае жыццё”: «Здраднікі вартыя пакарання…»

11.06.2011 “Бабруйскае жыццё”: «Здраднікі вартыя пакарання…»

Пасля працяглага маўчання газету Бабруйскага гарвыканкама “панесла” так, што не спыніць. У апошніх нумарах аўтары “БЖ” шчыльна ўзяліся за “выкрыццё” вінаватых у цяжкім становішчы беларускай эканомікі.

У Пінску да нядбайных бацькоў прыставілі шэфаў – мясцовых дэпутатаў

10.06.2011 У Пінску да нядбайных бацькоў прыставілі шэфаў – мясцовых дэпутатаў

Дэпутаты Пінскага гарсавета ўзялі персанальнае шэфства над нядбайнымі бацькамі. Згодна з рашэннем сэсіі гарсавета, кожны дэпутат павінен узяць пад асабістую апеку як мінімум двух гора-бацькоў. Праўда, пінчукі кажуць, што лепей бы ўзялі персанальную апеку над нясчаснымі дзеткамі.

У дадатак да пікету гомельскія апазіцыянеры просяць дазвол на мітынг

10.06.2011 У дадатак да пікету гомельскія апазіцыянеры просяць дазвол на мітынг

Дакументы на правядзенне 3 ліпеня мітынга супраць збяднення народа падрыхтавалі ў гарвыканкам прадстаўнікі гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва». Раней актывісты сумесна з «Маладым фронтам» і кампаніяй «Гавары праўду» падавалі заяўку на пікет.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства