Навіны на тэму: Плошча-2010
03.03.2011 Выступы абвінаваўцы і адвакатаў у судзе па справе Атрошчанкава, Малчанава, Новіка (тэксты)
Па выніках праваабарончага маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка маніторынгавая група Цэнтра прававой трансфармацыі падрыхтавала стэнаграмы выступаў дзяржаўнага абвінаваўцы і адвакатаў.
02.03.2011 Вынесены прысуды Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку
У судзе Фрунзенскага раёну Менска суддзя Таццяна Чэркас агучыла прысуд: Аляксандру Атрошчанкаву - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Зьмітру Новіку – тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і Аляксандру Малчанаву - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
02.03.2011 Маці Кіркевіча дабіваецца змены меры стрымання для сына
Ларыса Кіркевіч, маці гродзенскага лідара Маладога фронту Алеся Кіркевіча пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю змяненьня меры ўтрымання пад вартаю.
02.03.2011 Аналітычны агляд першага паседжаньня па крымінальнай справе Аляксандра Атрошчанкава, Дзьмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава
1 сакавіка 2011 г. у судзе Фрунзенскага р-ну Менску распачаўся судовы працэс над удзельнікамі мірнай акцыі ў Менску 19 сьнежня 2010 г. Аляксандрам Малчанавым, Дзьмітрыем Новікам і Аляксандрам Атрошчанкавым. Заля была разьлічаная на 56 месцаў (міліцыянты агучылі лічбу ў 34). Падчас працэсу відэа- і фотаздымкі былі забароненыя, прэса пакінула залю. Судовы працэс вядзе судзьдзя Чэркас Тацяна пры ўдзеле старшагапракурора г.Менску Маладцовай і адвакатаў Былінай, Санковіча і Мушынскага.
02.03.2011 Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ
Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.
01.03.2011 Кароткі аналітычны агляд судовага паседжання па крымінальнай справе Дзмітрыя Мядзведзя. Дзень першы
1 сакавіка 2011г. у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска, пад старшынствам судзі Алены Рудніцкай з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы намесніка пракурора Пракуратуры Маскоўскага раёна г. Мінска К. Мазоўка, з удзелам адваката Сяргея Лепеша, а таксама з удзелам дзяржаўнага ісца – прадстаўніка ГГУ Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Лепеша пачалося судовае слуханне па крымінальнай справе ў дачыненні да Мядзведзя Дзмітрыя Леанідавіча, які абвінавачваецца ў злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).
01.03.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень другі
Пракуратурай было прад’яўленае абвінавачванне, якое істотна не адрозніваецца ад папярэдняга. Папярэднія судовыя слуханні яскрава сведчылі аб адсутнасці ў следства якіх-небудзь доказаў віны А.Брэуса і І.Гапонава ў інкрымінаваных ім дзеяннях. Пры дадзеных абставінах Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойвае на вызваленні А.Брэса і І.Гапонава і поўным іх апраўданні.
01.03.2011 Натальлю Радзіну папярэдзілі пасьля інтэрвію Свабодзе
Сёньня міліцыянты прыйшлі да дому ў Кобрыне, дзе рэдактарка сайту “Хартыя 97” Натальля Радзіна жыве пад падпіскай аб нявыезьдзе пасьля вызваленьня з СІЗА КДБ. Натальля пасьпела пазваніць маці і сказаць, што яе павезьлі ў міліцыю "для размовы".
01.03.2011 Радзіну затрымалі людзі ў міліцэйскай форме
Яна паспела паведаміць пра гэта калегам, пасля чаго сувязь перарвалася. Аб гэтым напісаў сайт charter97.org.
01.03.2011 Суд Фрунзенскага раёна: Атрошчанкаў, Малчанаў, Новік (абнаўляецца)
17.25 У судзе абвешчаны перапынак да 10.00 2 сакавіка.
01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў
Суддзя Любоў Сямахіна абвясціла перапынак да 10 сакавіка для азнаямлення з новымі акалічнасцямі абвінавачання. Меру стрымання пакінулі ранейшай.
01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь
У справе Дзмітрыя Мядзведзя аб'яўлены перапынак да 10 сакавіка - для азнаямлення з новымі абвінавачваннямі. У новым абвінаваўчым заключэнні фігуруюць пацярпелыя - больш за 10 супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыі атрымалі пашкоджанні. Сцвярджаецца таксама, што нібыта іншыя дэманстранты трымалі ў руках прылады для гвалтоўных дзеянняў - металічныя пруты, бутэлькі. На думку праваабаронцаў, пракуратура, бачачы падчас папярэдніх працэсаў, што справа развальваецца, зараз спрабуе ўзмоцніць сваю пазіцыю праз "узброены супраціў" і "ахвяраў-міліцыянтаў".
28.02.2011 Прызначаны спецдакладчык па падзеях 19 снежня
Камітэт Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'яўляе пра прызначэнне Спецыяльнага дакладчыка па расследаванні падзей у Беларусі вакол акцый пратэсту апазіцыі 19-га снежня 2010 года. Гэтую пасаду зойме незалежны міжнародны эксперт Ніл Джарман - кіраўнік Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія) і кіраўнік групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў.
28.02.2011 Вазьняк: “Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі”. Дзьмітрыеў ад камэнтароў адмовіўся
На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі "Гавары праўду!", журналісты запыталіся ў Сяргей Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якія таксама знаходзіліся ў ізалятары КДБ, ці ўжываліся ў дачыненьні іх катаваньні.
28.02.2011 Праваабаронцы расшукваюць сваякоў абвінавачаных у масавых беспарадках
Пад вартай знаходзяцца ўдзельнікі акцыі 19 сьнежня Грыбко Арцём, Федаркевіч Алег і Хамічэнка Уладзімір, якія абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі".