Навіны на тэму: Плошча-2010

Нямецка-беларускае таварыства патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і пераслед апазіцыі

04.01.2011 Нямецка-беларускае таварыства патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і пераслед апазіцыі

Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канферэнцыі “Мінскі форум”, надзвычай заклапочана актуальным развіццём падзей у Беларусі, абурана эскалацыяй гвалту ў Мінску ў вечар падчас выбараў. Таварыства ацэньвае падзеі ўвечары падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як правал у развіцці краіны і ў збліжэнні з Еўрапейскім Звязам.

Маразм сістэмы: Дзмітрый Федарук за кратамі будзе 18 сутак

04.01.2011 Маразм сістэмы: Дзмітрый Федарук за кратамі будзе 18 сутак

Моладзеваму актывісту Дзмітрыю Федаруку, арыштаванаму на 10 сутак за ўдзел у акцыі 19 снежня, за кратамі прыйдзецца правесці 18 сутак. Неверагодна, але факт: яму прыйдзецца адсядзець 8 сутак, якія ён атрымаў за ўдзел у Першамаі ў 2008 годзе! Такіх фінтоў з ігнараваннем закона сістэма МУС даўно не выкідвала.

04.01.2011 Ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі

У кватэры, якую здымае тэлеаператар «Белсату» Алесь Баразенка, праведзены ператрус.

УВАГА! Просьба ад праваабаронцаў

03.01.2011 УВАГА! Просьба ад праваабаронцаў

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" паступіла інфармацыя, што некалькі чалавек, якія 3 студзеня павінны былі быць вызвалены пасля 15-сутачнага арышту, затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадаках. Калі вы ведаеце прозвішчы гэтых людзей, просім вас паведаміць праваабаронцам. Гэтым людзям патарабуецца тэрміновая адвакацкая дапамога!

У арыштаванага на 15 сутак Міхаіла Пашкевіча – бранхіт

03.01.2011 У арыштаванага на 15 сутак Міхаіла Пашкевіча – бранхіт

Сурьёзнасць сітуацыі са станам здароўя Пашкевіча пацвярджае той факт, што калі ў суботу валанцёры не змаглі перадаць яму нават вітаміны, то сёння для моладзевага актывіста ў цэнтры ізаляцыі праваапарушальнікаў узялі нават лекі. Не так даўно ён перанёс пнеўманію.

22.00 Дзяўчат і жанчын з УУС Мінскага раёна пакуль не адпускаюць

03.01.2011 22.00 Дзяўчат і жанчын з УУС Мінскага раёна пакуль не адпускаюць

Па стане на 22 гадзіны вядома, што пакуль ніхто з дзяўчат і жанчын, якія адбывалі 15-сутачныя арышты ў УУС Мінскага раёна на вуліцы Скарыны, не вызвалены. Верагодна, адміністрацыя прынцыпова чакае 22.30 -- менавіта такі час пазначаны ў пратаколах затрымання большасці ўдзельнікаў акцыі пратэста.

На Акрэсціна ўтойвалі сапраўдную колькасць арыштаваных

03.01.2011 На Акрэсціна ўтойвалі сапраўдную колькасць арыштаваных

Так, згодна са спісамі, прадстаўленымі ў ЦІП, сёння павінны былі выйсці 28 чалавек, на самой справе адміністратына арыштаваных на дадзены тэрмін і вызваленых аказалася 45.

ПЦ “Вясна” пратэстуе супраць кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў

03.01.2011 ПЦ “Вясна” пратэстуе супраць кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць распачатай у Беларусі кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў дзеючай улады, патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення рэпрэсій.

03.01.2011 Сіліцкі: «Спантанная салідарнасць выштурхоўвае новых лідараў»

Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.

03.01.2011 Андрэй Дзмітрыеў на волі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

03.01.2011 Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву

Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынаў рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму.

03.01.2011 Паўлу Юхневічу далі 10 сутак

Маскоўскі раённы суд Менску прысудзіў грамадзкаму актывісту Паўлу Юхневічу 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Верагодны другі падазраваны па крымінальнай справе расіянін -- Арцём Брэус

02.01.2011 Верагодны другі падазраваны па крымінальнай справе расіянін -- Арцём Брэус

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" паведамілі, што другім грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, які знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, з'яўляецца Арцём Брэус.

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Іван Гапонаў – у СІЗА на Валадарскага

01.01.2011 Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Іван Гапонаў – у СІЗА на Валадарскага

Іван Гапонаў быў вызвалены сярод іншых расійскіх грамадзян і паспеў прыехаць дадому, дзе прабыў усяго гадзіну -- да яго дадому прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія паведамілі маладому чалавеку, што ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Мера стрымання засталася ранейшай

01.01.2011 Мера стрымання засталася ранейшай

31 снежня суд Цэнтальнага раёну пакінуў меру стрымання авінавачаным па крымінальнай справе па арт. 293 КК Наталлі Радзінай, Ірыне Халіп і Аляксандру Фядуту ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства