Навіны на тэму: карная медыцына

Алесю Садоўскую знялі з цягніка на літоўскай мяжы

25.02.2016 Алесю Садоўскую знялі з цягніка на літоўскай мяжы

Як стала вядома ПЦ "Вясна", 25 лютага жыхарку г. Маладзечна Алесю Садоўскую знялі з цягніка на памежным пункце "Гудагай".

Суд пастанавіў накіраваць Алесю Садоўскую на паўгода на прымусовае лячэнне

15.02.2016 Суд пастанавіў накіраваць Алесю Садоўскую на паўгода на прымусовае лячэнне

12 лютага суд г. Маладзечна ў асобе суддзі Ганны Дземашкевіч вынес пастанову накіраваць жыхарку Маладэчна Алесю Садоўскую для прымусовага лячэння ў псіханеўралагічны дыспансер тэрмінам на 6 месяцаў. Пры гэтым 1 лютага дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для яе шпіталізацыі не знайшлі.

Дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі

01.02.2016 Дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі

Алеся Садоўская паспела паведаміць па тэлефоне праваабаронцам, што яе вязуць ў аўтамабілі хуткай дапамогі і калі яе пакінуць у Навінках на абследаванне, то тэлефон будзе недасяжны.

Кіраўнік СПЧ заступіўся за Міхася Кукабаку перад галоўным псіхіятрам Расійскай Федэрацыі

03.12.2015 Кіраўнік СПЧ заступіўся за Міхася Кукабаку перад галоўным псіхіятрам Расійскай Федэрацыі

Сёння вядомаму дысідэнту споўнілася 79. Ужо 10 гадоў як ён спрабуе дамагчыся рассакрэчвання матэрыялаў экспертызаў, якія захоўваюцца ў Інстытуце імя Сербскага, дзе ён тройчы падвяргаўся судова-псіхіятрычным абследаванням.

Колькасьць людзей, накіраваных у ЛПП, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай?

12.06.2015 Колькасьць людзей, накіраваных у ЛПП, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай?

Старшыня суду Гарадоцкага раёну адмовіўся паведаміць Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі

Генпракуратура: У "псіхушку" Вас даставілі прымусова, але далейшае лячэнне праводзілася дабраахвотна

03.06.2015 Генпракуратура: У "псіхушку" Вас даставілі прымусова, але далейшае лячэнне праводзілася дабраахвотна

Жыхар вёскі Вялікая Гаць Івацэвічскага раёна Валянцін Кавальчук некалькі год запар намагаецца аспрэчыць дзеянні мясцовых медыкаў і супрацоўнікаў мясцовай міліцыі, якія ў кастрычніку 2013 года гвалтоўна і незаконна накіравалі яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў

28.05.2015 Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў

Прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка» з удзелам экспертаў з Беларусі, Польшчы і ЗША адбудзецца ў Беларускім дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Светлагорск: суд апраўдаў дзеянні медыкаў, якія затрымалі інваліда-вазочніка на адзіночным пікеце

13.05.2015 Светлагорск: суд апраўдаў дзеянні медыкаў, якія затрымалі інваліда-вазочніка на адзіночным пікеце

13 траўня ў судзе Светлагорскага раёна скончыўся разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста, інваліда-вазочніка першай групы Юрыя Ляшэнкі да супрацоўнікаў хуткай дапамогі.

Светлагорск: шэсць месяцаў інвалід-вазочнік даказвае, што яго незаконна затрымала «хуткая» на пікеце

07.05.2015 Светлагорск: шэсць месяцаў інвалід-вазочнік даказвае, што яго незаконна затрымала «хуткая» на пікеце

Суддзю Уладзіміра Сцяпанава цікавіла: як медыкі вызначылі, што чалавек мае патрэбу ў шпіталізацыі, што ён хворы? “Ён што – млеў, быў у крыві, выпадаў з вазку, ці былі яшчэ нейкія прыкметы, што чалавек патрабуе неадкладнай дапамогі?» - запытаўся суддзя.

За шматлікія скаргі - на прымусовы псіхіятрычны агляд і лячэнне

24.04.2015 За шматлікія скаргі - на прымусовы псіхіятрычны агляд і лячэнне

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" па дапамогу звярнуўся настаўнік беларускай мовы Валянцін Кавальчук, які ўжо больш за год безвынікова скардзіцца на бяздзейнасць мясцовых органаў улады.

Жыхара Брэста, абвінавачанага ў паклёпе на Лукашэнку, адправілі ў "Навінкі"

09.04.2015 Жыхара Брэста, абвінавачанага ў паклёпе на Лукашэнку, адправілі ў "Навінкі"

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Міхаіл Лукашэвіч праходзіць там псіхіятрычную экспертызу.

Аршанскі рокер дабіўся кампенсацыі за прымусовае псіхіятрычнае лячэнне

27.01.2015 Аршанскі рокер дабіўся кампенсацыі за прымусовае псіхіятрычнае лячэнне

Кіраўнік рок-клуба «DOORS» Александр Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесці, што летась яго незаконна затрымалі і змясцілі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

За справу Алесі Садоўскай бярэцца БХК

31.10.2014 За справу Алесі Садоўскай бярэцца БХК

Беларускі Хельсінскі камітэт (РПГА "БХК") плануе звярнуцца ў Генпракуратуру з просьбай даць ацэнку рашэнню суда Маладзечанскага раёна аб прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным стацыянары жыхаркі Маладзечна Алесі Садоўскай.

Івацэвічы: Валянцін Кавальчук лічыць, што яго змясцілі ў псіхбальніцу з-за скаргаў

19.09.2014 Івацэвічы: Валянцін Кавальчук лічыць, што яго змясцілі ў псіхбальніцу з-за скаргаў

Хутка год, як Валянцін Кавальчук дамагаецца даказаць, што ён псіхічна здаровы чалавек і быў незаконна гвалтоўна змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў Магілёўцах.

Міхаіл Мяхедка: “Псіхушкі я не баюся, але не жадаў бы туды трапляць ізноў, там я ніхто і нішто”

19.08.2014 Міхаіл Мяхедка: “Псіхушкі я не баюся, але не жадаў бы туды трапляць ізноў, там я ніхто і нішто”

Жыхар Мінска Міхаіл Мяхедка 6 жніўня паспрабаваў перадаць свой зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, за што быў адпраўлены ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Вярнуўшыся, ён распавёў праваабаронцам падрабязнасці свайго затрымання і шпіталізацыі ў псіхіятрычную бальніцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства