Навіны на тэму: выбары-2014

Жодзінскі гарвыбаркам зарэгістраваў усяго 6 ініцыятыўных груп

14.01.2014 Жодзінскі гарвыбаркам зарэгістраваў усяго 6 ініцыятыўных груп

Назіральнікі адзначаюць скрайне пасіўную сітуацыю з падачай заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Баранавічы: зарэгістраваны першыя 6 ініцыятыўных груп

14.01.2014 Баранавічы: зарэгістраваны першыя 6 ініцыятыўных груп

Збіраць подпісы збіраюцца 3 прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” Вячаслаў Болбат, Віктар Цяпін і Зміцер Малочка, сябра палітычнай партыі “Справядлівы свет” – Чэслаў Гузоўскі. Шляхам збору подпісаў збіраецца вылучацца і грамадскі актывіст Рыгор Грык. Адносна шостага пртэндэнта вядома толькі імя і прозвішча – Валянцін Цыганкоў.

Брэст: гарвыканкам вяртае ў 2010 год

13.01.2014 Брэст: гарвыканкам вяртае ў 2010 год

У рубрыцы “Выбары-2014” на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы гарвыканкама змешчана спасылка на рашэнне, якое павінна патлумачыць, дзе нельга ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў сярод выбаршычкаў.

Бялыніцкі раён: падаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – выклікаў кіраўнік

13.01.2014 Бялыніцкі раён: падаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – выклікаў кіраўнік

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты падалі 10 студзеня ў акруговую і тэрытарыяльную выбарчыя камісіі бялыніцкія дэмакратычныя актывісты.

Месцы для збору подпісаў у Гомельскай вобласці: падалей ад будынкаў і людзей

13.01.2014 Месцы для збору подпісаў у Гомельскай вобласці: падалей ад будынкаў і людзей

У Светлагорску жадаючых збіраць подпісы шляхам пікетаў «адагналі» ад будынкаў выканкамаў, судоў і так далей на адлегласць не 50, а 200 метраў. Таксама нельга набліжацца для збору подпісаў на 50 метраў у Добрушы ад будынкаў выканкамаў, пракуратуры, суду, прыпынкаў грамадскага транспарту.

На Віцебшчыне абмежаванні месцаў, дзе подпісы збіраць забаронена -- збольшага стандартныя

12.01.2014 На Віцебшчыне абмежаванні месцаў, дзе подпісы збіраць забаронена -- збольшага стандартныя

У Наваполацку забаронена збіраць подпісы на "зямельных участках, дзе запланавана будаўніцтва аб'ектаў гарадской інфраструктуры". У такім выпадку было б лагічна да рашэння выканкаму прыкладаць план перспектыўнай забудовы горада.

Жодзінскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбарнікаў

12.01.2014 Жодзінскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбарнікаў

Рашэньне ўладаў у параўнаньні з падобным ад 2012 году, падчас выбарчай кампаніі па выбарах у ПП НС РБ, утрымлівае практычна тыя ж самыя абмежаваньні - сьпіс забароненых месцаў для збору подпісаў выбарнікаў у 2014 годзе не пашырыўся.

Шклоўскія акруговыя выбарчыя камісіі ўзначалілі чыноўнікі і кіраўнікі

11.01.2014 Шклоўскія акруговыя выбарчыя камісіі ўзначалілі чыноўнікі і кіраўнікі

Старшынёй акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай гарадской выбарчай акругі №57 абраны Аляксандр Давыдовіч, які вылучаўся ў склад камісіі ад абласной арганізацыі РГА “Белая Русь", па асноўным месцы працы Аляксандр Віктаравіч з’яўляецца намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні.

У Салігорску рашэнне ўладаў па месцах для збору подпісаў -- адносна ліберальнае

10.01.2014 У Салігорску рашэнне ўладаў па месцах для збору подпісаў -- адносна ліберальнае

Салігорскі райвыканкам вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Мясцоўвыя праваабаронцы расцэньваюць рашэнне ўладаў як досыць ліберальнае, улічваючы існуючыя жорсткія абмежаванні для падобных мерапрыемстваў у міжвыбарчы перыяд.

У Магілёве вызначаны месцы, дзе нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў

10.01.2014 У Магілёве вызначаны месцы, дзе нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў

Праваабаронца Барыс Бухель вынікамі рашэння мясцовых уладаў задаволены: “Хацелася таксама, каб нашы мясцовыя ўлады прынялі падобнае рашэнне для правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў не толькі падчас выбараў".

Бабруйск: Вызначаны месцы, забароненыя для пікетаванняў з мэтай збору подпісаў

10.01.2014 Бабруйск: Вызначаны месцы, забароненыя для пікетаванняў з мэтай збору подпісаў

Табуяваныя кропкі застаюцца нязменнымі, калі параўнаць з апошнімі выбарчымі кампаніямі, а значыць, такімі ж нязручнымі для зборшчыкаў подпісаў: амаль усе шматлюдныя месцы Бабруйска трапляюць пад забарону.

Ярмошына: Часы адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах прайшлі

10.01.2014 Ярмошына: Часы адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах прайшлі

Kіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына папрасіла ідэолагаў дапамагчы загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі і сказала, што «часы адміністрацыйнага рэсурсу» даўно прайшлі, перадае БелаПАН.

Брэст: суд адмовіўся разглядаць скаргу наконт фармавання гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

09.01.2014 Брэст: суд адмовіўся разглядаць скаргу наконт фармавання гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Суддзя Анатоль Літоўчык у сваім адказе мясцовым праваабаронцам і прадстаўнікам грамадскай супольнасці патлумачыў, што гэтая справа непадсудная для разгляду ў Брэсцкім абласным судзе.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

09.01.2014 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Салігорскі выбаркам намагаўся правесці закрытае пасяджэнне ды пагражаў назіральніку пазбаўленнем акрэдытацыі

09.01.2014 Салігорскі выбаркам намагаўся правесці закрытае пасяджэнне ды пагражаў назіральніку пазбаўленнем акрэдытацыі

8 студзеня доўгатэрміновы назіральнік БХК Леанід Мархотка наведаў пасяджэнне Салігорскай раённай выбарчай камісіі, на якім адбывалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп па збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства