Навіны на тэму: выбары-2014

Баранавічы: 35 ініцыятыўных груп на 36 акругаў

19.01.2014 Баранавічы: 35 ініцыятыўных груп на 36 акругаў

У малой зале гарвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі. Зарэгістраваны 35 ініцыятыўных груп. Усяго на мясцовых выбарах 23 сакавіка павінна быць абрана 36 дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

Бяроза: на 27 акругах – толькі 2 ініцыятыўныя групы незалежных вылучэнцаў

19.01.2014 Бяроза: на 27 акругах – толькі 2 ініцыятыўныя групы незалежных вылучэнцаў

З 16 зарэгістраваных у раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ініцыятыўных груп – адна група незалежнай прэтэндэнткі ў кандыдаты Таццяны Тарасевіч па Бярозаўскай свярдлоўскай акрузе № 5 і другая – Яўгена Пракурата – сябра Партыі БНФ па Белаазёрскай завадской акрузе № 16.

Салігорск: Ніводны маладафронтавец не падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

19.01.2014 Салігорск: Ніводны маладафронтавец не падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Салігорскім выбаркамам зарэгістравана 26 ініцыятыўных груп на 22 выбарчых акргугах, з якіх пакуль толькі 4 – альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Улічваючы той факт, што ўсяго ў Салігорскім раёне створана 40 выбарчых акруг, яшчэ 18 з іх на момант заканчэння рэгістрацыі ініцыятыўных груп наоўгул не маюць ніводнага вылучэнца..

Рэчыца: зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп па збору подпісаў, 39 з іх – ад кампаніі «Народны рэферэндум»

17.01.2014 Рэчыца: зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп па збору подпісаў, 39 з іх – ад кампаніі «Народны рэферэндум»

76 патэнцыйных кандыдатаў – не канчатковая лічба, так як яшчэ адбудзецца вылучэнне ад працоўных калектываў і палітычных партый. Патэнцыйныя кандыдаты прэтэндуюць на 40 месцаў «народных выбраннікаў» у Рэчыцкім раённым Савеце дэпутатаў.

На Брэстчыне большасць ініцыятыўных груп створаны для вылучэння на выбары ў гарадскія саветы дэпутатаў

17.01.2014 На Брэстчыне большасць ініцыятыўных груп створаны для вылучэння на выбары ў гарадскія саветы дэпутатаў

Як паведаміў сябра абласной выбарчай камісіі, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна -кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, больш за ўсё дакументаў ад ініцыятыўных груп грамадзян паступіла ў гарадах абласнога падпарадкавання - Брэсце, Баранавічах і Пінску (там на 108 акругаў пададзена 131 заява).

У Шклоўскай выбарчай акрузе №57 зарэгістраваныя чатыры ініцыятыўныя групы

17.01.2014 У Шклоўскай выбарчай акрузе №57 зарэгістраваныя чатыры ініцыятыўныя групы

17 студзеня акруговая камісія Шклоўскай гарадской выбарчай акругі №57 зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета.

Бялынічы: раённая камісія зарэгістравала яшчэ 22 ініцыятыўныя групы

17.01.2014 Бялынічы: раённая камісія зарэгістравала яшчэ 22 ініцыятыўныя групы

Неабходна адзначыць, што ўжо адзначаны факты адміністрацыйнага ціску на незалежных прэтэндэнтаў у кандыдаты Бялыніцкага райсавета. Па неафіцыйнай інфармацыі, з двумя такімі прэтэндэнтамі па месцы іх працы пагутарылі непасрэдныя кіраўнікі, якія вельмі цікаіліся, навошта ім патрэбна “гэтае дэпутатства”.

17.01.2014 Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам на мясцовыя выбары. Пра гэта палітык паведаміў у сваім фэйсбуку.

У Жодзіне яшчэ чатыры ініцыятыўныя групы падалі заявы на рэгістрацыю

17.01.2014 У Жодзіне яшчэ чатыры ініцыятыўныя групы падалі заявы на рэгістрацыю

Дагэтуль было зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп, паведамляе мясцовы назіральнік Аляксей Лапіцкі.

У Бярозаўскі райсавет пакуль толькі адзін прэтэндэнт

16.01.2014 У Бярозаўскі райсавет пакуль толькі адзін прэтэндэнт

У Бярозаўскай раённай тэрытарыяльнай камісіі зарэгістравана пакуль адна толькі ініцыятыўная група з трох чалавек па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч.

Жодзіна: Гарадская выбарчая камісія працуе пад кіраўніцтвам гарвыканкаму

16.01.2014 Жодзіна: Гарадская выбарчая камісія працуе пад кіраўніцтвам гарвыканкаму

Да такой высновы прыйшоў незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі.

Бабруйск: Дэмакраты вылучаюць прэтэндэнтаў

15.01.2014 Бабруйск: Дэмакраты вылучаюць прэтэндэнтаў

Бабруйскія прыхільнікі кампаніі "Гавары праўду" вылучаюць самую вялікую колькасць прэтэндэнтаў у кандытаты ў дэпутаты. Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў кажа, што ад іх партыі збіраюцца вылучацца тры чалавекі.

Бялынічы: зарэгістравана 21 ініцыятыўная група па выбарах у райсавет і 1 у аблсавет

15.01.2014 Бялынічы: зарэгістравана 21 ініцыятыўная група па выбарах у райсавет і 1 у аблсавет

У гарадскім пасёлку Бялынічы вечарам 14 студзеня адбыліся паседжанні акруговай камісіі Бялыніцкай выбарчай акругі №1 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета 27 склікання і Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага райсавета.

У Магілёве зарэгістравана 41 ініцыятыўная група вылучэнцаў у дэпутаты

15.01.2014 У Магілёве зарэгістравана 41 ініцыятыўная група вылучэнцаў у дэпутаты

Магілёўская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала ўсе ініцыятыўныя групы кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты, якія пажадалі вылучыць свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў. Прадстаўнікі “Справядлівага свету” і АГП адмовіліся вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гарсавет шляхам збору подпісаў. Чакаецца, што яны вылучаць сваіх кандыдатаў ад партый.

У Быхаве, Шклове і Круглым збіраюцца балатавацца альтэрнатыўныя прэтэндэнты

14.01.2014 У Быхаве, Шклове і Круглым збіраюцца балатавацца альтэрнатыўныя прэтэндэнты

Цікава, што старшыня акруговай выбарчай камісіі Круглянскай выбарчай акругі №27 Іван Саплюкоў асабіста абтэлефанаваў усіх сяброў ініцыятыўнай групы па вылучэнні Алега Мяцеліцы, каб спраўдзіць інфармацыю, што яны сапраўды добраахвотна ўвайшлі ў склад групы прэтэндэнта ў кандыдаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства