Навіны на тэму: дыфамацыя
25.07.2022 "Дыскрэдытаваў" Беларусь відэазапісам аб эканоміцы Беларусі — паўтара года калоніі
Праваабаронцы даведаліся аб выніках судовага разгляду справы Васіля Чыха, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК.
25.07.2022 За абразу Лукашэнкі жыхарцы Баранавічаў "па-хуценькаму" далі два гады "хатняй хіміі"
25 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе мясцовай жыхаркі Кацярыны Івановай, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК.
24.07.2022 Два гады калоніі прысудзілі Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра"
Юлія Чамлай была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
23.07.2022 Напісалі каментар за мяжой — атрымалі ў Беларусі тэрмін за "абразу"
"Вясна" распавядае пра два прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады" праз каментары у інтэрнэце. Іх асуджаныя пісалі, калі знаходзіліся за межамі Беларусі.
22.07.2022 За абразу Лукашэнкі ў Светлагорску асудзілі ужо былога работніка "Хімвалакна"
У судзе Светлагорскага раёна 22 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе работніка "Хімвалакна" Алега Чычыкайлы, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
22.07.2022 Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў
ПЦ "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.
21.07.2022 "Вінаватым сябе не прызнаў": тры гады калоніі прысудзілі маладзечанцу за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады
Мінскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес абвінаваўчы прысуд жыхару Маладзечна Сяргею Алексяеўскаму, абвінавачанаму ў распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама абразе прэзідэнта і прадстаўнікоў улады.
20.07.2022 Зняважаны даішнік Вольніч: тры чэрвеньскія справы спынілі, а адну — не
"Вясне" сталі вядомыя рашэнні яшчэ па чатырох крымінальных справах паводле абвінавачвання ў абразе ганцавіцкага інспектара ДАІ Ігара Вольніча. Судовыя працэсы праходзілі сёлета з 23 па 28 чэрвеня. У трох з іх справу спынілі.
19.07.2022 Добруш: паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце
15 ліпеня суд Добрушскага раёна разглядзеў справу Дзяніса Шустава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 КК.
19.07.2022 Паўтара года "хатняй хіміі" — за тры каментары
Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
19.07.2022 Палітвязня, які ўзняў у Гомелі бел-чырвона-белы сцяг, асудзілі яшчэ і за абразу прэзідэнта
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 27 чэрвеня быў вынесены прысуд палітзняволенаму Георгію Васіленку, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
18.07.2022 Жыхар Магілёва абразіў слаўгарадскую супрацоўніцу міліцыі – далі "хімію"
Абставінамі, змякчальнымі віну Таргонскага, былі станоўчыя характарыстыкі з месца жыхарства і працы Віталя, а таксама аплата маральнай шкоды, у памеры 500 рублёў, наўпрост у зале суда.
18.07.2022 За каментары на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра" судзяць бібліятэкарку
Жанчына была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
17.07.2022 "Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму
Крымінальная справа Яўгена Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
16.07.2022 Мінуў тэрмін даўнасці. Падборка крымінальных спраў за "абразы", дзе абвінавачаных так і не асудзілі
Ляхавічы, Светлагорск, Кобрын і Гомель.