Навіны на тэму: валанцёры
12.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Гадавіна мінскага тэракту і пытанне смяротнага пакарання, дапамога украінскаму “Восток SOS”, рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў у сувязі з вайной ва Украіне і паштоўкі палітвязням-вернікам.
15.03.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Чалавек і вайна, бежанства і валанцёрства. Міжнароднае гуманітарнае права і асабістыя гісторыя эміграцыі.
07.12.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Атака на валанцёраў перад Міжнародным днём валанцёраў, малітва Вольгі Залатар і выстава пра Беларусь, зробленая з болю.
06.12.2021 Заява ПЦ "Вясна" ў сувязі з атакай на валанцёраў арганізацыі
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна".
05.12.2021 Міжнародны дзень валанцёра: “Стань добраахвотнікам зараз, каб пабудаваць лепшую будучыню”
5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра, які быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1985 годзе ў мэтах прызнання і распаўсюджвання інфармацыі аб нястомнай працы добраахвотнікаў па ўсім свеце.
17.08.2021 11 месяцаў за кратамі. Муж праваабаронцы Марфы Рабковай распавёў пра яе стан
Ужо адзінаццаць месяцаў, як за кратамі ўтрымліваецца каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова.
20.07.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Узгадаем, як на мінулым тыдні сілавікі здзейснілі спробу разграміць грамадзянскую супольнасць. Каментары, меркаванні, асабісты досвед.
19.07.2021 ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі “Вясны” Яўгеніі Бабаевай
Мінскую валанцёрку Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня – у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў “Вясны”. Пасля трох сутак яе нечакана выпусцілі з прапановай супрацоўніцтва з сілавікамі. Пра гэта, а таксама пра вобшук, допыты, умовы утрымання на Акрэсціна – чытайце ў гісторыі Яўгеніі.
28.12.2020 Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца
Як праводзіць свой дзень праваабаронца ў турме, з кім сядзіць у камеры, якія ёсць цікавосткі па перадачам на “Валадарку” — распавядае Марфа Рабкова ў сваім ранішнім лісце з следчага ізалятара №1.
25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.
28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
20.11.2020 Марфа Рабкова з СІЗА: "Справу збіраюцца перадаваць у суд да Новага года"
Праваабаронцы, каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на адзін месяц. Яна застаецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
17.11.2020 З-за паказанняў сведкі-міліцыянта справу валанцёра "Вясны" адправілі на дапрацоўку
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы валанцёра “Вясны”, назіральніка за судовымі пасяджэннямі Аляксандра Паплаўскага.
06.11.2020 Праца ў рэжыме нон-стоп. Справаздача за тры месяцы ад Грамадскай прыёмнай "Вясны"
Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Мінску ўжо тры месяцы працуе па новым графіку: кожны дзень, без выхадных і святаў, з 9.00 да 21.00 (а часам і даўжэй), а ў дні масавых затрыманняў - і да 5-й раніцы. Юрысты прыёмнай падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай працы за гэты перыяд.