Навіны на тэму: палітыка
20.10.2011 Дацкая газета Politiken уганаравала “Вясну” прэміяй свабоды
Камітэт Прэміі Politiken Freedom Prize уганараваў Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэміяй за 2011 год за выбітны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта стала вядома з ліста, які даслалі сябры камітэту прэміі на імя старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага.
14.10.2011 ЕС заклікае Беларусь не ўводзіць шэраг новых законапраектаў
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі не ўводзіць у дзеянне новыя законапраекты, якія носяць рэпрэсіўны характар.
07.10.2011 Жаночая прэмія міру
Нобелеўскую прэмію міру ў 2011 годзе падзялілі на тры роўныя часткі і аддалі тром жанчынам: прэзідэнту Ліберыі Элен Джонсан-Серліф, яе паплечніцы Лейме Гбові і еменскай правабаронцы Таваккул Карман. Усе яны змагаюцца за дэмакратыю і правы жанчын. Рэвалюцыі ў Егіпце, Тунісе і Лівіі пакуль засталіся без узнагарод.
29.09.2011 Ажубаліс: «Выпадак зь Бяляцкім – дывэрсія недэмакратычных сілаў»
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў у разьдзеле камэнтароў на інфармацыйным партале delfi.lt з выкладам пазыцыі міністэрства ў справе падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі і ў сувязі з інцыдэнтам з Алесем Бяляцкім.
29.09.2011 На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі дзеянні па неадкладным вызваленні беларускіх палітвязняў
28 верасня ў рамках штогадовай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве адбылося паралельнае мерапрыемства “Алесь Бяляцкі: сімвалічная справа парушэнняў палітычных і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010”, арганізаванае кааліцыяй праваабарончых арганізацыяў. У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, былыя палітвязні Аляксандр Атрошчанкаў, Уладзімір Кобец, Віталь Рымашэўскі, лідэры беларускіх дэмакратычных партыяў.
28.09.2011 Сустрэча АБСЕ па чалавечым вымярэнні пачалася з рэзкай крытыкі Беларусі
На адкрыцці сустрэчы АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў якасці ганаровага госця выступіла Генеральны сакратар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Хадзіжа Шэрыф. Яна асобна спынілася на сітуацыі з віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі Алесем Бяляцкім і заклікала да яго неадкладнага вызвалення. У гэты момант у залі ўсталі некалькі дзесяткаў праваабаронцаў з розных краінаў постсавецкай прасторы ў майках з выявай Алеся Бяляцкага. Маўклівая акцыя салідарнасці з беларускім праваабаронцам выклікала вялікі рэзананс.
16.09.2011 Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента па Беларусі ад 15 верасня 2011 года: арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага
ТЭКСТ ДАКУМЕНТА
16.09.2011 Еўрапарламент заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў
15 верасня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой еўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць Бяляцкага і зняць выстаўленыя супраць яго абвінавачанні.Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру "Вясна" і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Рэзалюцыя па Бяляцкім і сітуацыі ў Беларусі была прынятая аднадушна.
01.09.2011 ПА АБСЕ зноў заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага
Старшыня камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мечаццы заклікаў беларускія ўлады спыніць ціск на праваабаронцаў, у тым ліку на Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе прэс-служба ПА АБСЕ.
31.08.2011 Міністар замежных спраў Фінляндыі: «Падзеі ў Беларусі вельмі трывожныя»
Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Хельсінкі сумесна заклікалі 30 жніўня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.
26.08.2011 Уладзімір Лабковіч: сябраў Партыі БНФ перасьледуюць па палітычных матывах
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні сябраў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча “безумоўна, трэба разглядаць, як палітычны перасьлед”.
23.08.2011 Жонка Алеся Бяляцкага сустракаецца з кіраўніцтвам Польшчы
Працягваецца візіт жонкі Алеся Бяляцкага ў Польшчу. Сёння яна сустракалася з палітыкамі ў Варшаве. Жонка Бяляцкага заклікала іх спрыяць вызваленню як Алеся Бяляцкага, так і ўсіх палітычных зняволенных у Беларусі.
16.08.2011 Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных
Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, сярод якіх трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты. "Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу", — гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі, размешчаным на афіцыйным сайце французскага пасольства ў Беларусі.
15.08.2011 Дзевяты памілаваны фігурант па справе 19 снежня - Уладзімір Хамічэнка
Дзевятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 году стаў Уладзімір Хамічэнка.
13.08.2011 Памілаваныя палітвязьні выходзяць на свабоду (абнаўляецца)
13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 году.