Навіны на тэму: палітыка
10.12.2008 Сёння – 60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Сёння ўсё чалавецтва адзначае шасцідзесятыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
09.12.2008 Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна" Менск-Парыж, 9 снежня 2008
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для “сапраўднай палітычнай канкурэнцыі". Нягледзячы на “некаторыя паляпшэньні”, выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ – пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па ацэнцы сёлетніх беларускіх парлямэнцкіх выбараў. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Бюро АБСЭ
26.11.2008 АБСЭ абароніць беларускіх жанчын
Старшы дарадца АБСЭ ў гендэрных пытаньнях Жаміла Сэфтаўі, якая знаходзіцца ў Беларусі, сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасьці.
24.10.2008 Сахараўская прэмія — кітайскаму палітвязьню
Ляўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі” стаў кітайскі палітычны актывіст Ху Цзя, які цяпер знаходзіцца ў турме. Пра гэта абвясьціў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ханс-Герт Пётэрынг. На прэмію імя Сахарава вылучаўся сёлета і экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Аляксандар Казулін.
23.10.2008 Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
У Эўрапейскага зьвязу пакуль няма плянаў пачаць перамовы зь беларускім бокам адносна зьмяншэньня кошту шэнгенскіх візаў. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Хавіера Саляны.
22.10.2008 ЗША пакідае санкцыі
ЗША пакуль ня бачаць неабходнасьці ў далучэньні да рашэньня Эўразьвязу аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта ў інтэрвію Reuters заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель.
21.10.2008 Эўрадэпутатам не далі беларускай візы, бо ніхто й не прасіў
На працягу апошніх дзён незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі й за мяжою, са спасылкай на прэс-службу Эўрапарлямэнту, распаўсюджвалі інфармацыю пра заклік эўрадэпутатаў да ўладаў у Менску “зьняць забарону на ўезд у Беларусь з палітыкаў краін ЭЗ”. Як даведалася Беларуская служба Польскага радыё, гэтае паведамленьне не адпавядае сапраўднасьці, паколькі цягам апошніх двух-трох месяцаў ніводзін з эўрадэпутатаў не спрабаваў атрымаць беларускай візы.
20.10.2008 Дэпутатам Эўрапарлямэнту не далі візаў у Беларусь
Старшыня Эўрапарлямэнту і кіраўнікі фракцыяў 16 кастрычніка заклікалі беларускія ўлады «зьняць забарону на ўезд у Беларусь з палітыкаў краін ЭЗ».
16.10.2008 Юры Чаусаў: «Германія ужо прызнае, што беларускія праваабаронцы непажаданыя асобы ў Еўропе?”
Праваабаронца Уладзімер Лабковіч і палітолаг Юры Чаусаў пракаментавалі ў інтэрвію “Польскаму радыё” адмову амбасады Германіі выдаць беларускім праваабаронцам шэнгенскія візы.
13.10.2008 Эўропа здымае табу
Эўразьвяз прыпыніў візавыя санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі і «некаторых ягоных набліжаных», паведамляе Франс прэс. У чорным сьпісе засталіся толькі чацьвёра фігурантаў мэмарандуму Пургурыдэса ды кіраўніца Цэнтравыбаркаму.
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
Шэйман, Навумаў, Паўлічэнка, Сівакоў і Ярмошына застаюцца неўязнымі ў Эўрапейскі Зьвяз.
10.10.2008 Еўрапарламент выступіў за зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. у дакуменце прапаноўваецца аблегчыць працэдуры атрымання шэнгенскіх віз для беларусаў і знізіць іх кошт, а таксама пашырыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту, які знаходзіцца ў выгнанні (у Вільні).
09.10.2008 П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі
Сябра беларускай дэлегацыі ў Брусэлі Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы. Але цяпер усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня.
08.10.2008 Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі
7 кастрычніка увечары адбылася сустрэча дзейнага старшыні АБСЕ, міністра замежных справаў Фінляндыі Аляксандра Стуба з кіраўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.