Навіны на тэму: праваабаронцы
29.09.2022 "Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза". Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю "спецвытворчасць"
Следчы камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Ён пракаментаваў дзеянні сілавікоў.
29.09.2022 "Тыя, хто парушае правы чалавека, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці". Беларускія праваабаронцы ўдзельнічаюць ў Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
У Варшаве з 26 верасня па 7 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі.
27.09.2022 "Вясне" ўручаць ўзнагароду "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі"
29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі.
27.09.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Што ведаюць нарвежцы пра Беларусь і як па-асабліваму для грузінаў бачыцца вайна ва Украіне? Думкамі дзеляцца дарадчыца Фонда Дамоў правоў чалавека з Осла і прадстаўніца Дома правоў чалавека з Тбілісі.
26.09.2022 Калегі і еўрапейскія палітыкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з юбілеем
Алесю Бяляцкаму, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычнаму зняволенаму, 25 верасня споўнілася 60 гадоў.
26.09.2022 "Амаль увесь тэрмін правяла ў няволі". Праваабаронца "Вясны" пракаментаваў вызваленне Таццяны Ласіцы
Палітзняволеная валанцёрка ПЦ "Вясна" Таццяна Ласіца была нечакана вызвалена з Гомельскай калоніі. Прычына — памілаванне.
26.09.2022 Кантрабанда і фінансаванне пратэстаў — палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" ўзмацнілі абвінавачванні
Ужо год і два месяцы як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА-1.
26.09.2022 Алесь Бяляцкі: “Мы былі амбітнымі і не баяліся думаць за ўсю Беларусь”
У межах 10-га Міжнароднага Канрэсу даследчыкаў Беларусі, які пройдзе ў Коўна з 30 верасня па 2 кастрычніка, адбудзецца прэзентацыя даследвання Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі"
25.09.2022 Алесю Бяляцкаму — 60 гадоў!
Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 60 гадоў! І як дзесяць гадоў таму, свою юбілей ён зноў сустракае за кратамі.
23.09.2022 У Савеце ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па Беларусі
23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
23.09.2022 "Ён сядзіць, справа яго жыве, а імя яго гучыць". Праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленка споўнілася 56 гадоў
Сёння, 23 верасня, у палітзняволенага праваабаронцы "Вясны" з Гомеля Леаніда Судаленкі Дзень нараджэння, якое ён сустракае ў ПК№3 Віцебскай вобласці. З Віцебска родам і блізкі сябар Леаніда — праваабаронца Павел Левінаў. Адзін аднаго яны называюць "братамі", а аб'ядноўваюць іх не толькі сумесная дзейнасць, але і незвычайныя традыцыі. "Вясна" распавядае пра сяброўства двух праваабаронцаў.
22.09.2022 "Гэта наш агульны еўрапейскі выклік". Беларускія праваабаронцы — на акцыі салідарнасці з Украінай
Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?
20.09.2022 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"
Сабралі навіны пра "вясноўцаў", што знаходзяцца за кратамі.
17.09.2022 "Не баіцца цяжкасцяў і прыгод, і яна заўсёды ідзе наперад". Марфа Рабкова вачыма родных і блізкіх
Мы ўжо публікавалі некалькі матэрыялаў пра Марфу як праваабаронцу і валанцёрку. Сёння хочам падзяліцца гісторыямі з яе жыцця ад асобаў сям'і і блізкіх, каб паказаць Марфу як дачку, сястру, жонку і сяброўку.
13.09.2022 "Верх цынізму з боку ўлад". Праваабаронца "Вясны" распавяла Венецыянскай камісіі і БДІПЧ АБСЕ пра свабоду асацыяцый у Беларусі
Міжнародны круглы стол "Грамадзянская супольнасць: умацаванне патэнцыялу і падсправаздачнасць" адбыўся 13 верасня ў Страсбургу. Сярод дакладчыкаў — і прадстаўніца праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Сацункевіч. Яна распавяла пра агульную сітуацыю ў Беларусі са свабодай асацыяцый.