Навіны на тэму: праваабаронцы
16.07.2022 Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця "вясноўцаў"
"Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі пра палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны".
15.07.2022 Год за кратамі. Як прайшоў вечар салідарнасці с затрыманымі праваабаронцамі “Вясны”
У якіх умовах утрымліваюцца тры палітзняволеныя праваабаронцы, што іх падтрымлівае за кратамі і як жывуць іх сем’і — гэтым сваякі і калегі "вясноўцаў" падзяліліся з прысутнымі.
14.07.2022 “Алесевы вочы сказалі мне пра многае”: Сяржук Сыс узгадвае пра сустрэчы з калегамі год таму
Праваабаронца Сяржук Сыс узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі 14 і 15 ліпеня 2021 года, якія адбываліся ў калідорах Следчага камітэту, і на Акрэсціна.
13.07.2022 "Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч
14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
06.07.2022 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"
Сабралі навіны пра "вясноўцаў", што знаходзяцца за кратамі.
30.06.2022 Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: "Пасля суда наступіць ужо нейкая пэўнасць"
Валянцін у нядаўнім лісце на волю разважае пра свае адчуванні і думкі напярэдадні гадавіны са дня затрымання і музыку.
25.06.2022 Універсальная юрысдыкцыя: як прыцягнуць сілавікоў да адказнасці і чым блізкія беларусы і сірыйцы?
З гэтымі тэмамі разбіраемся ў падкасце "Вясна прыйдзе" — разам з эксперткай у галіне міжнароднага крымінальнага права.
24.06.2022 "Краіна з небам над кратамі". У межах Тыдня супраць катаванняў "Вясна" прэзентавала тры даклады пра сітуацыю ў Беларусі
Праваабаронцы "Вясны" прэзентавалі ў Вільні тры апошнія даклады, якія тычацца сітуацыі ў Беларусі: "Крымінальны пераслед паводле палітычных матываў" (2021-2022 гг.), "Палітычна матываваныя адміністратыўныя працэсы" (2021-2022 гг.) і "Месцы няволі" (2020-2021 гг.). Як гэта было?
22.06.2022 "Ні аб чым не шкадуе". Як пачуваецца зараз Марфа Рабкова?
"Марфа выглядае добра. І знешне, і псіхалагічна, і па настроі".
17.06.2022 "Ёсць людзі, сыход якіх проста змяняе навакольны свет". Да дня памяці праваабаронцы Барыса Звозскава
Дзесяць год таму, 17 чэрвеня 2012 года, спынілася сэрца вялікага жыццялюба, аднаго з пачынальнікаў праваабарончага руху ў сучаснай Беларусі, стваральніка і арганізатара навучальных курсаў па правах чалавека ў Беларусі Барыса Звозскава.
13.06.2022 #FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"
Сабралі навіны пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
08.06.2022 Марфа Рабкова: "Жывем паміж Летавым і Оруэлам, але павінна быць і месца Роўлінг"
Палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова падзялілася сваімі думкамі пра няволю. У апісанні сваіх надзей яна зрабіла некалькі адсылак да літаратуры.
06.06.2022 Марфа Рабкова і ейны кот Марфей сталі часткай праекта "МИР"
Партрэт палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай увайшоў у вялікі плакат у падтрымку жыхароў Украіны. Ён быў створаны ў межах праекта "МИР".
23.05.2022 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
22.05.2022 "Ён застанецца вечным палітвязнем з жоўтай біркай". Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Вільні
У Вільні 21 траўня адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” прынеслі на яе выяву трохмятровага чалавека, складзенага з жоўтых бірак “экстрэміста” з імёнамі 1204 палітвязняў, што ў дадзены момант утрымліваюцца за кратамі.