Навіны на тэму: праваабаронцы
27.11.2019 "Маленькі цэнтр праваабарончага жыцця Магілёва": Відэарэпартаж
Праваабаронцы магілёўскага аддзялення "Вясны" распавядаюць у нашым відэарэпартажы пра сябе і сваю працу.
26.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Арамаісу Міракяну прапанавалі быць зборшчыкам лазы, у той час як ён хацеў навучацца на журналіста. Усё таму, што ў хлопца другая група інваліднасці.
22.11.2019 Назіральнік Алесь Бяляцкі: “Я – сведчу!”
Назіраў за парламенцкімі выбарамі ў Мінскім каледжы электронікі па вуліцы Кнорына. Там два ўчасткі. Як змяніўся настрой у старшыняў участковых камісій, калі я прыйшоў туды рэгістравацца! Сапраўды, толькі незалежнага назіральніка ім і не хапала!
21.11.2019 Сяргей Гоўша: Ня можа быць у чыноўніка статуса недатыкальнасці. Гэта злачынства.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуў увагу на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў краіне створаны кадравы рэестр у колькасці 850 чалавек. І ўсе яны маюць "імунітэт".
19.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Размова з Кірылам Гарошкам, які падчас свайго назірання на “прэзідэнцкім участку” запытаў у Аляксандра Лукашэнкі, навошта Беларусі выбары.
16.11.2019 Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма
Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.
15.11.2019 Маленькая перамога баранавіцкага праваабаронцы
Яшчэ ў далёкім 2012 годзе праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Ён не пагадзіўся з рашэннем суда і вырашыў яго абскардзіць. Але для абскарджвання трэба аплочваць дзяржаўную пошліну, на якую грошай у Сяргея Гоўшы не было.
12.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Асоба": Праваабаронца БХК Павел Левінаў вядомы сваімі крэатыўнымі падыходамі ў праваабароне.
04.11.2019 Па гарадах Беларусі раздавалі спецвыпуск “Новага Часу”, не абыйшлося без умяшальніцтва міліцыі
Праваабаронцы “Вясны” і валанцёры працягваюць інфармаваць грамадзян аб праблемах, звязаных з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі. На гэты раз быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск газеты “Новы час”, прысвечаны захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды.
01.11.2019 Вярхоўны суд РФ пастанавіў ліквідаваць рух «За правы чалавека»
31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.
25.10.2019 Павел Сапелка: Адзіным законным прысудам Паліенку быў бы прысуд апраўдальны
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе прысуд, вынесены сацыяльнаму актывісту Дзмітрыю Паліенку Мінскім гарадскім судом 25 кастрычніка.
24.10.2019 Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека
На 40 сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, які праходзіць у гэтыя дні на Тайвані, адбыліся выбары кіраўніцтва гэтай аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі.
24.10.2019 Салідарнасць з палітзняволенымі па-ангельску
28 кастрычніка у межах Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека адбудзецца занятак на тэму пераследу па палітычных матывах і салідарнасці з палітзняволеным. Вядоўца – Валянцін Стэфановіч.
14.10.2019 "Раснічкі". Чаму ў турме мала святла? Відэарэпартаж
Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Чаму ў турмах паўзмрок і амаль няма натуральнага святла?
09.10.2019 Два жыцці Тамары Сідарэнкі – адвакаткі і праваабаронцы
Пасля Плошчы-2010 беларуская адвакатура спазнала наймоцны ў гісторыі краіны ўдар рэпрэсій: адвакаты незалежных кандыдатаў былі жорстка выкінутыя з прафесіі. Пад гэты ўдар трапіла і Тамара Сідарэнка, якая проста сумленна выконвала сваю працу.