Навіны на тэму: праваабаронцы
26.02.2019 Сёння Барысу Звозскаву магло б споўніцца 70 гадоў
З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і затым развіцця Беларускага дома правоў чалавека, з 2007 па 2010 быў прэзідэнтам ДПЧ.
21.02.2019 Абсерваторыя выступіла з заявай у абарону аштрафаваных актывістаў з Брэста
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю адміністрацыйнага пераследу брэсцкіх праваабаронцаў і экалагічных актывістаў у Беларусі.
21.02.2019 Гарадзенскі праваабаронца поўны рашучасці дайсці да Вярхоўнага суда
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў 20-га лютага падаў наглядную скаргу на імя старшыні Гродзенскага абласнога суда.
19.02.2019 Блог Алеся Бяляцкага: ІІІ. Парыж, Шарамецьева, Рамзан Кадыраў і Алег Арлоў
Апошні дзень нашага форуму праваабаронцаў праходзіў у палацы Шайё, дзе 70 гадоў таму была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і дзе яна захоўваецца дасюль.
18.02.2019 Берасце: судзяць Вялічкіна і Казака
Адміністрацыйнага справа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Берасця. Чакалася, што затрыманых даставяць у суд у першай палове дня, аднак прывезлі іх пасля 14 гадзін.
18.02.2019 Патрабуем неадкладна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцы ПЦ "Вясна" Уладзіміра Вялічкіна
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна ў сувязі з ажыцяўленнем ім легітымнай праваабарончай дзейнасці і зняць з яго ўсе прад’яўленыя абвінавачванні.
16.02.2019 Затрыманы праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Папярэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 15 лютага, але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу.
13.02.2019 Блог Алеся Бяляцкага: ІІ. Расійская амбасада, менскі аэрапорт і Акзам
7-га лютага 2018 году, праз месяц пасля арышту Аюба, я занёс ў расійскую амбасаду зварот ад беларускіх праваабаронцаў з патрабаваньнем вызваліць Аюба Ціціева.
12.02.2019 Пісьменнікі-палітвязні пра беларускую турму: вялікая імпрэза на “Тэрыторыі правоў”
У аўторак,12 лютага, на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, сустрэча з пісьменнікамі, якія зазналі турэмнае зняволенне: Алесем Бяляцкім, Уладзімерам Някляевым і Змітром Драздом.
08.02.2019 Віцебскі аблсавет абяцае разгледзець пытанне аб стварэнні камісіі па правах чалавека
Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім прапаноўваў заснаваць пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў пастаянную камісію па пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.
05.02.2019 Блог Алеся Бяляцкага: I. Аюб і Натальля
8 лістапада 2018 года самалёт з Мінска на Маскву вылятаў у 5.15 ранку.
28.01.2019 Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Што не так?
У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Але пра лібералізацыя гаварыць тут яшчэ рана.
28.01.2019 Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра геяў, зону, свае наколкі і прэзідэнцтва
У новым выпуску праграмы «Ток» з Адар'яй Гуштын Алесь Бяляцкі расказвае пра турэмны побыт, чалавечнасць у сістэме, правакацыі і падтрымку, разважае пра гамафобію, прэзідэнцтва, гаворыць пра сям'ю і нават пра ўласныя татуіроўкі.
25.01.2019 Берасцейцы дамагаюцца паляпшэння сітуацыі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў
"У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”, – гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.
17.01.2019 Стэфановіч пра справу Золатавай: Магчымы абвінаваўчы прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі
“Гэтая гучная палітычная справа, безумоўна, не патрэбна беларускім удладам, але яны часам паводзяць сябе досыць ірацыянальна, – распавёў праваабаронца Валяцін Стэфановіч сайту palitviazni.info.