Навіны на тэму: сілавыя структуры
13.11.2020 Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Адна з нядзель у Мінску. Хтосьці прабіраецца "партызанскімі сцежкамі"; хтосьці на хвілінку забягае ў кафэ, дзе дапамагаюць пратэстоўцам; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А міма на самакатах катаюцца дзеці і абмяркоўваюць "ціхароў".
12.11.2020 У Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта
Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу.
12.11.2020 Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава
У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК) асудзілі 29-гадовага гамяльчаніна Сяргея Яфімава.
12.11.2020 Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі
У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў
12.11.2020 У рэанімацыю патрапіў затрыманы на Плошчы перамен мінчук - ён у непрытомным стане
Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.
12.11.2020 У актывіста Аляксандра Мацеюка прайшоў ператрус. Міліцыянты шукалі «забароненую сімволіку»
У кватэру да Аляксандра Мацеюка 11 лістапада прыйшлі з пракурорскай санкцыяй на агляд некалькі супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС гораду Віцебску. Падставай для ператрусу паслужыў фотаздымак, змешчаны ў адным з віцебскіх паблікаў...
11.11.2020 Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
11.11.2020 Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі
10.11.2020 Бабруйчаніна судзяць за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Пазоўнік патрабуе кампенсацыю ў 5 тысяч рублёў
Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) пачала разглядацца ў судзе Бабруйскага раёна. На лаве падсудных – мясцовы жыхар Ягор Храменя.
10.11.2020 Суд над Юзафам Нямерам: абвінавачванне просіць 2 гады калоніі і 200 базавых штрафу
У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
09.11.2020 Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў
У судах Беларусі сёння разглядаліся крымінальныя справы, узбуджаныя за прымяненне гвалту альбо пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
04.11.2020 Хроніка крымінальнага пераследу 4 лістапада: суды за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі
У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама за ўдзел у масавых беспарадках.
04.11.2020 За гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць Юзафа Нямеру, пацярпелага схавалі за шырмай
У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
03.11.2020 Для слонімца, які заступіўся за дзяўчыну і парваў кашулю міліцыянту, пракурор запрасіў два гады "хатняй хіміі"
У судзе Слонімскага раёна завяршаецца разгляд крымінальнай справы супраць мясцовага жыхара Максіма Кучынскага, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі.
31.10.2020 "Прапанавалі раскаяцца для БТ". Праваабаронцу Алега Граблеўскага палічылі “каардынатарам” маршу людзей з інваліднасцю
Алега Граблеўскага затрымалі 15 кастрычніка на першым маршы людзей з інваліднасцю. Туды ён прыйшоў у якасці праваабаронцы – каб паманіторыць, як праходзіць марш. Але міліцыянты прынялі яго за "каардынатара" і прапанавалі яму зняцца для БТ з раскаяннем