Навіны на тэму: сілавыя структуры
20.08.2019 Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”
Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.
20.08.2019 Судовыя выканаўцы наклалі арышт на маёмасць блогера Пятрухіна
Судовыя выканаўцы ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
16.08.2019 Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА
Як тлумачыў на судзе Віталь Манько, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя.
12.08.2019 Пасля візіту непаўналетняй ў ІСН праваабаронцы звярнуліся ў ААН
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын Дубраўкі Шымановіч з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці эфектыўнае і дакладнае расследаванне фактаў зневажальнага годнасць абыходжання супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да непаўналетняй А.
01.08.2019 Арганізатары Дня волі прайгралі суд сталічнай міліцыі
Яны мусяць выплаціць 8013 рублёў на карысць ГУУС Мінгарвыканкама за парушэнне дамовы аб правядзенні масавага мерапрыемства.
26.07.2019 Урач-педыятр VS міліцэйскае бяспраўе. 7 фактаў супрацьстаяння
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які з самага пачатку дапамагае пацярпеламу ад свавольства міліцыі Дзмітрыю Серадзе, прааналізаваў ход яго справы і прыводзіць сем фактаў у супрацьстаянні ўрача-педыятра жорсткаму абыходжанню.
26.07.2019 #БезПраваНаРасправу: Як зарабіць эпілепсію на ўсё жыццё? Спытайцеся ў амапаўцаў
Дзяўчыну, схапіўшы за валасы, з ужываннем грубай фізічнай сілы зацягнулі ў зялёнай аўтобус, дзе адзін з праваахоўнікаў нанёс ёй некалькі моцных удараў у вобласць патыліцы. Праз тыдзень у Яны пачаліся праблемы са здароўем: млоснасць, ваніты, частыя прыступы
23.07.2019 Суд задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады і адправіў справу на дадатковую праверку
Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага доктара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
22.07.2019 Суд разглядае скаргу беспадстаўна збітага Дзмітрыя Серады
У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.
26.06.2019 Інтэрактыўны міліцыянт: што ў яго на пагонах і што ў галаве?
У Міжнародны дзень супраць катаванняў, які адзначаецца 26 чэрвеня, каманда "Вясны" прэзентуе новы інтэрактыўны праект "Хто такі супрацоўнік міліцыі ў Беларусі?"
20.06.2019 Журналістка: "Усё ж, здаецца, высветлілі. Навошта ламіцца ў дзверы?"
Журналістка Любоў Лунёва 19 чэрвеня паведаміла пра інцыдэнт, які нядаўна адбыўся з ёй і супрацоўнікамі міліцыі. У доме, дзе яна жыве, міліцыянты выбілі дзверы тамбура, ламаліся ў дзверы кватэры, апыталі суседзяў, а калі даведаліся, што яе няма дома, патэлефанавалі ёй і ветліва пагутарылі наконт акрэдытацыі.
12.06.2019 “Патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды”. Як даглядаюць актывістаў на мяжы
ПЦ "Вясна" сабраў выпадкі затрыманняў на мяжы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных групаў, якія падвяргаюцца дагляду і асабістым аглядам з-за сваёй дзейнасці.
07.06.2019 "Ведай участковага ў твар", або Хто такі участковы і навошта ён патрэбны?
У чарговым прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем пра тое, хто такі участковы інспектар міліцыі, што ўваходзіць у яго абавязкі і што рабіць, калі ён сам парушае закон.
06.06.2019 Міліцыя «занялася» ЛГБТК-актывістамі з Магілёва
Мясцовыя сілавікі па тэлефоне паведамілі каардынатарцы ініцыятывы «Новыя рэгіёны» Аліне П., што вельмі хочуць пагутарыць з ёй з-за налепак і незаконнага масавага мерапрыемства.
29.05.2019 Як браты Гмызы правучылі сквапных маладэчанскіх міліцыянтаў
Пра не зусім стандартную гісторыю паведаміў у сацыяльнай сетцы фэйсбук праваабаронца “Вясны” з Маладэчна Аляксандр Капуцкі.