Навіны на тэму: звароты
09.04.2012 Лявонцій Чапурных скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Нагодай для такога звароту сам апазіцыйны палітык называе адсутнасць рэальнай магчымасці абскадзіць прысуд першай інстанцыі ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі, а таксама права на свабодны распаўсюд інфармацыі.
04.04.2012 “Малады Фронт” звяртаецца да дэпутатаў па пытаньні ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне
Зарэгістраваная ў Чэхіі грамадская арганізацыя “Малады Фронт” выступіла з новай ініцыятывай па ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Актывісты арганізацыі зьвярнуліся да ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з патрабаваньнем ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.
30.03.2012 У Бялыніцкім раёне ўлады на звароты грамадзян папросту не рэагуюць
Вось ужо паўтары гады, як былая гаспадарка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ААТ “Новая Друць” не аддае кампенсацыю за забраны зямельны надзел жыхару аграгарадка Вялікая Машчаніца Барысу Вырвічу. Мясцовыя органы выканаўчай улады прызнаюць, што вясковец мае рацыю, аднак пытанне вырашыць не могуць. Ці не жадаюць?
28.03.2012 Унесена прапанова аб падпісанні Міжнароднай канвенцыіі па абароне ад гвалтоўных знікненняў
Святлана Завадская, Сяргей Бахун і Раман Кісляк унеслі прапанову Савету міністраў РБ падпісаць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Яны просяць даць даручэнне міністру замежных спраў неадкладна падпісаць Міжнародную канвенцыю і ўнесці ў парламент законапраект аб яе ратыфікацыі.
23.03.2012 У Горках працягваюць змагацца за дом Гарэцкага
У Міністэрства культуры перададзены пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
22.03.2012 Студэнты Гданьскага універсітэта патрабуюць уратаваць галадаючага Каваленку
У сераду 21 сакавіка студэнты-беларусы прыйшлі да Генеральнага Кансуляту РБ у Гданьску, каб перадаць адпаведны зварот да ўладаў, пад якім падпісаліся больш за 250 студэнтаў Гданьскага універсітэта . Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генконсул Аляксей Швед, які адмовіўся прымаць зварот, спаўслаўшыся на адсутнасць у яго такіх паўнамоцтваў.
19.03.2012 Слонімцы звярнуліся да Генпракурора з патрабаваннем вызваліць вязняў
Група жыхароў Слоніма звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Конюка. Падпісанты звароту патрабуюць вызваліць Сяргея Каваленку, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку і ўсіх палітычных вязняў.
16.03.2012 Грамадзяне выступаюць за таемнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда
Каля 250 зваротаў грамадзян 14 сакавіка было перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай ўвесці працэдуру тайнага галасавання на пасяджэннях пленума Вярхоўнага суда. Пра гэта паведаміла лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей.
12.03.2012 Дэпутаты Еўрапарламента выступаюць супраць правядзеньня ЧС па хакеі ў Беларусі
Двойчы чэмпіён свету па хакеі, дэпутат Еўрапарламента ад Славакіі Петэр Шцясны, уключаны ў Залу хакейнай славы, выступіў супраць правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі. Ён сумесна з еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім запусціў анлайн-збор подпісаў пад адпаведным зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея ў Швейцарыі.
06.03.2012 Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармавала ААН пра працяг парушэння правоў чалавека ў Беларусі (тэкст заявы)
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Радзе па правах чалавека ААН, накіравала ў кампетэнтны міжнародны орган заяву, у якой паведамляе пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне ад часу прыняцця апошняй Рэзалюцыі па Беларусі на 17-ай сесіі Рады.
02.03.2012 Ініцыяваны адвакацкі запыт у Багушэўскі шпіталь для сухотнікаў
Таццяна Севярынец звярнулася ў адвакацкую кантору, і на яе замову адзін з адвакатаў склаў запыт пра тое, на якіх падставах Валера Ганчарэнку ўтрымліваюць у псіхіятрычным аддзяленні. Паколькі Багушэўскі шпіталь для сухотнікаў – гэта закрытая медычная ўстанова, іншых магчымасцяў даведацца афіцыйныя звесткі пра ягоны стан проста няма
01.03.2012 Баранавіцкі гарвыканкам адмовіўся мяняць свае рашэнні аб масавых мерапрыемствах
Баранавіцкая ініцыятыўная група па зменах у парадак правядення масавых мерапрыемстваў атрымала 1 сакавіка пісьмовы адказ гарвыканкама на свой калектыўны зварот. У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама паведамляецца, што выканаўчая ўлада супраць такіх зменаў на тэрыторыі горада Баранавічы.
27.02.2012 Гамяльчукі скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на парушэнне свабоды мірных сходаў
27 лютага гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Заяўнікі лічаць, што іх правы на свабоду мірных сходаў і выказванне меркаванняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаны беларускімі ўладамі.
24.02.2012 Затрыманы за антыалкагольную акцыю актывіст звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Кастусь Жукоўскі патрабуе спыніць пераслед людзей, якія папулярызуюць цвярозы здаровы лад жыцця, пакараць вінаватых – ад таго, хто аддаваў загад, і да тых, хто затрымліваў актывістаў, кампенсаваць кошт канфіскаваных буклетаў і абавязаць вінаватых прынесці афіцыйныя выбачэнні.
21.02.2012 Ці адпавядае беларускі ПВКаАП міжнародна-прававым актам?
Заключэння Канстытуцыйнага Суда па гэтым пытанні спрабуе дамагчыся праваабаронца Сяргей Усцінаў. Да думкі аб неабходнасці разгляду адпаведнасці палажэнняў ПВКоАП РБ нормам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю, ён прыйшоў, назіраючы за адміністратыўнымі працэсамі ў раённых судах Менска і касацыйнай інстанцыі - Менскім гарадскім судзе.