Навіны на тэму: звароты

Прэзідэнт не пачуў просьбы жонкі ліквідатара (+ дакумент)

25.05.2012 Прэзідэнт не пачуў просьбы жонкі ліквідатара (+ дакумент)

Адказ начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Адміністрацыі прэзідэнта Станіслава Буко на адкрыты ліст Таццяны Кудзян успрымаецца як здзек над чалавекам, які, канчаткова паклаўшы сваё здароўе на службе дзяржаве, сёння застаецца сам-насам са сваімі праблемамі.

Берасцейцы - супраць зруйнавання пабудоў у гістарычнай частцы горада

25.05.2012 Берасцейцы - супраць зруйнавання пабудоў у гістарычнай частцы горада

Размова ідзе пра вуліцу Савецкую, на якой замест двух дамоў, №43 і №45, што маюць гістарычна-культурную каштоўнасць, збіраюцца будаваць новы гатэльны комплекс.

Лёс Салігорскага лесу будзе вырашацца на самы “версе”

25.05.2012 Лёс Салігорскага лесу будзе вырашацца на самы “версе”

Мясцовыя ўлады зноўку ўзяліся за старыя планы па ўзвядзенні на месцы катэгарыйнага лесу трэнеровачных футбольных палёў для футбольнага клуба “Шахцёр”.

Гомельцы патрабуюць развіцця сацыяльнай інфраструктуры новага мікрараёна

23.05.2012 Гомельцы патрабуюць развіцця сацыяльнай інфраструктуры новага мікрараёна

У Гомельскі гарвыканкам перададзены 700 подпісаў жыхароў мікрараёна «Клёнкаўскі», абураных станам сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна: тут адсутнічаюць дзіцячыя садкі і ўстановы пазашкольнай працы, побач няма крамаў, паліклінік и устаноў культуры.

Брэст: збіраюцца подпісы супраць будаўніцтва АЭС у трох краінах

17.05.2012 Брэст: збіраюцца подпісы супраць будаўніцтва АЭС у трох краінах

У звароце ўказваецца, што ўрады Беларусі, Літвы і Расеі пачалі будаўніцтва АЭС паблізу ад сумесных межаў: у Беларусі – Астравецкая АЭС, у Літве – Вісагінская, а ў Расіі – Балтыйская ў Калінінградскай вобласці. Падпісанты звароту нязгодны з такой перспектывай і патрабуюць прыпыніць будаўніцтва ўсіх трох АЭС.

Жонка ліквідатара-чарнобыльца звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі

17.05.2012 Жонка ліквідатара-чарнобыльца звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі

17 траўня мінчанка Кудзян Т.І., жонка ліквідатара-чарнобыльца, звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі. Як законны прадстаўнік свайго мужа, пазбаўленага канстытуцыйнага права на ахову здароўя, яна з 2007 года прайшла мноства чынавенскіх кабінетаў і судовых інстанцый, дзе ўсяляк адхрышчваюцца ад праблем ліквідатара.

Салігорцы патрабуюць увядзення адказнасці за катаванні

10.05.2012 Салігорцы патрабуюць увядзення адказнасці за катаванні

У Беларусі існуе адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і іншыя артыкулы, якія апасродкавана караюць за дзеянні, якія можна трактаваць як катаванні, але пакарання менавіта за катаванні наўпрост няма. Ад дэпутатаў патрабуюць пачаць распрацоўку адпаведнага Закону.

Чаму целы расстраляных не выдаюцца і месца пахавання не паведамляецца?

08.05.2012 Чаму целы расстраляных не выдаюцца і месца пахавання не паведамляецца?

Адказаў на гэтыя пытанні запатрабавалі маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў датычнасці да тэракту ў мінскім метро і расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду. У заяве родныя Уладзіслава Кавалёва падкрэсліваюць, што хацелі б атрымаць не фармальны адказ, а змястоўнае абгрунтаванне дадзенай заканадаўчай нормы.

Сваякі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі з прапановай змяніць заканадаўства

07.05.2012 Сваякі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі з прапановай змяніць заканадаўства

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з асуджаных і расстраляных за тэракт у мінскім метро, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай выдаць указ, каб целы пакараных смерцю ўсё ж выдаваліся сваякам. А таксама каб ім паведамлялася пра месцы пахавання тых, каго расстралялі паводле смяротных прысудаў.

Адміністрацыя прэзідэнта ігнаруе ідэю таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда

07.05.2012 Адміністрацыя прэзідэнта ігнаруе ідэю таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда

Беларускія грамадзяне, ініцыятары ўвядзення таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда атрымалі з Адміністрацыі прэзідэнта адказ на свой зварот па дадзеным пытанні. У адказе паведамляецца, што ў Адміністрацыі прэзідэнта "не маецца падстаў для прыняцця якіх-небудзь захадаў па калектыўным звароце".

Васіль Палякоў абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека арышт за Народны сход

04.05.2012 Васіль Палякоў абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека арышт за Народны сход

4 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянераў, якія пакаралі яго арыштам на 5 сутак за арганізацыю Народнага сходу, парушылі яго права на свабоду распаўсюду інфармацыі і мірных сходаў. Пра гэта паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.

Пракуратура адмовілася вырашаць лёс "Дошкі ганьбы" у Гарадку

30.04.2012 Пракуратура адмовілася вырашаць лёс "Дошкі ганьбы" у Гарадку

Напрыканцы сакавіка Леанід Гаравы звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна наконт ліквідацыі “Дошкі ганьбы”: паводле актывіста, яна ўсталявана ў выніку самаўпраўных дзеянняў прадпрыемства, якія зняважаюць і абражаюць годнасць жыхароў Гарадоччыны.

Мінаблвыканкам не падтрымаў абаронцаў салігорскага лесу

30.04.2012 Мінаблвыканкам не падтрымаў абаронцаў салігорскага лесу

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” атрымалі адказ на свой запыт да кіраўнініка Мінскай вобласці адносна высечкі гарадскога лесапарку. Мінаблвыканкам абаронцаў салігорскага лесу “у межах сваёй кампентэнцыі” не пачуў.

Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

29.04.2012 Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

28 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі сябры Савета па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленню ў Беларусі праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пад лістом паставілі свой подпіс 15 сябраў Савета.

Іван Крук звярнуўся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

10.04.2012 Іван Крук звярнуўся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

У сваім паведамленні Іван Крук звяртае ўвагу на тое, што пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе аспрэчвае рэгістрацыю яго індывідуальнай скаргі, якая была пададзена ў КПЧ яшчэ 23 снежня 2009 году і была зарэгістраваная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства