Навіны на тэму: пракуратура

"Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення

30.03.2020 "Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення

Праваабаронца Аляксей Лойка быў збіты супрацоўнікамі АМАП пры налёце на офіс ПЦ «Вясна» 25 сакавіка 2017 года. Ён неаднаразова звяртаўся ў пракуратуру г. Мінска, у тым ліку на пачатку сакавіка 2020 года са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а таксама на бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.

Пракуратура прызначыла дадатковую праверку па справе аб збіцці Яны Чуліцкай

17.03.2020 Пракуратура прызначыла дадатковую праверку па справе аб збіцці Яны Чуліцкай

19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.

"А воз і дагэтуль там": тры гады праваабаронца спрабуе прыцягнуць да адказнасці АМАПаўцаў

04.03.2020 "А воз і дагэтуль там": тры гады праваабаронца спрабуе прыцягнуць да адказнасці АМАПаўцаў

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка зноў звярнуўся ў пракуратуру горада са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.

СК вузка трактуе пералік асобаў, якія маюць права на судовую праверку законнасці затрымання

27.02.2020 СК вузка трактуе пералік асобаў, якія маюць права на судовую праверку законнасці затрымання

Ягор М. на працягу ўжо двух месяцаў не можа дамагчыся судовай праверкі законнасці яго затрымання ў Палацы воднага спорту ў Мінску па падазрэнні ў крадзяжы залаты ланцужкі.

Мінчанін спадзяецца, што пракуратура горада адрэагуе на незаконнасць яго затрымання

21.02.2020 Мінчанін спадзяецца, што пракуратура горада адрэагуе на незаконнасць яго затрымання

Ягор М., якога падазравалі ў крадзяжы залатога ланцужка дырэктара ААТ «Агат - сістэмы кіравання» Генадзя Казакова ў сталічным Палацы воднага спорту, атрымаў чарговую адпіску на свае скаргі аб незаконнасці затрымання.

Генпракуратура другі раз адказала Алесю Бяляцкаму наконт масавага затрымання ромаў

19.02.2020 Генпракуратура другі раз адказала Алесю Бяляцкаму наконт масавага затрымання ромаў

У адказе паведамляецца, што дзеянні міліцыянтаў пры затрыманні ромаў не былі матываваны расавай прадузятасцю. Была праведзена новая праверка, па выніках якой былі выяўлены асобныя працэсуальныя правапарушэнні, якія здзейснілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў адносінах да затрыманых ромаў.

Абскарджанне ператвараецца ў "горы непатрэбнай паперы і бессэнсоўна патрачанага часу"

05.02.2020 Абскарджанне ператвараецца ў "горы непатрэбнай паперы і бессэнсоўна патрачанага часу"

З моманту затрымання Ягора М. у сталічным Палацы воднага спорту прайшло паўтары месяца. З дапамогай юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" былі складзеныя і пададзеныя скаргі і хадайніцтвы ў розныя дзяржорганы, аднак абгрунтаваных адказаў па іх да гэтага часу так і не атрымана.

Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў

03.02.2020 Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў у траўні ў Магілёве. Ён настойвае на тым, каб пракуратура правяла дадтковую праверку законнасці па факце затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці.

Пракуратура перасылае скаргі, а Следчы камітэт ухіляецца ад праверак

17.01.2020 Пракуратура перасылае скаргі, а Следчы камітэт ухіляецца ад праверак

Пракуратура перанакіравала зварот затрыманага Ягора М. начальніку Першамайскага раённага аддзела СК для арганізацыі праверкі па факце здзяйснення оперупаўнаважаным Літвіненкам Я.С. заведама незаконнага, на думку заяўніка, затрымання.

Эксперты ААН асудзілі масавыя затрыманні ромаў у Беларусі ў траўні 2019

14.01.2020 Эксперты ААН асудзілі масавыя затрыманні ромаў у Беларусі ў траўні 2019

Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі і Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях звярнуліся да ўрада Беларусі з пытаннем пра масавыя затрыманні ромаў і негуманным абыходжанні з імі ў траўні 2019 у Магілёве і іншых населеных пунктах.

Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак

24.12.2019 Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак

Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ растлумачыў, што на відэа не было ніякага "загону", Аксана Аніскевіч у межах фарміравання прававой культуры студэнтаў, запрашала іх прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова.

Пінскага пісьменніка папярэдзілі за заклікі да несанкцыянаванай акцыі

19.12.2019 Пінскага пісьменніка папярэдзілі за заклікі да несанкцыянаванай акцыі

Пінскага пісьменніка і актывіста Паўла Ляхновіча затрымалі міліцыянты. Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміла ягоная жонка, сам ён застаўся без сродкаў сувязі.

10 меркаванняў аб прызнанні былога «САХРаўца» пра забойствы праціўнікаў Лукашэнкі

17.12.2019 10 меркаванняў аб прызнанні былога «САХРаўца» пра забойствы праціўнікаў Лукашэнкі

Што кажуць аб прызнанні былога байца беларускага «эскадрону смерці» афіцыйныя органы, праваабаронцы, той, каго абвінавачваюць у забойствах, беларускія палітыкі?

Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў

16.12.2019 Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў

Акторку Святлану Сакалоўскую збілі на ёлцы ў навагоднюю ноч. Крымінальную справу не распачалі «за адсутнасцю складу злачынства» ў дзеяннях сілавікоў, але дзяўчына з дапамогай адваката працягвае адстойваць свае правы.

Хто павінен разглядаць факты “загонаў” студэнтаў? Адказала пракуратура

27.11.2019 Хто павінен разглядаць факты “загонаў” студэнтаў? Адказала пракуратура

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч застаўся незадаволены адказам Пракуратуры. Раней ён накіроўваў заяву з нагоды прымусу да датэрміновага галасавання студэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства