Навіны на тэму: свабода слова

 Суд над Алінай Скрэбуновай працягнецца 7 верасня

06.09.2017 Суд над Алінай Скрэбуновай працягнецца 7 верасня

Журналістку-фрылансера абвінавачваюць у супрацоўніцтве з тэлеканалам БелСАТ.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

05.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Cумесная беларуска-украінская кампанія “Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў”. "Асоба": Гутарым з жыхаром Дзяржынскага раёну Васілём Белькіным, які ў ліпені стаў ахвярай міліцэйскага гвалту.

Суд над журналісткай "Белсата" Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

01.09.2017 Суд над журналісткай "Белсата" Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

Дзяўчыну абвінавачваюць у незаконным вырабе сюжэту пра бяздомных жывёл для тэлеканала «Белсат», паведамляе mspring.online.

Наста Лойка: У краіне з прэзумпцыяй невінаватасці дзяржаўных СМІ выйграць справу супраць іх амаль немагчыма

31.08.2017 Наста Лойка: У краіне з прэзумпцыяй невінаватасці дзяржаўных СМІ выйграць справу супраць іх амаль немагчыма

Першага верасня адбудзецца чарговае паседжанне па пазове Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ: Беларусь сёння”. Былы палітвязень лічыць, што  ў артыкуле “Анархія, маць…” за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка, змешчана інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці і прыніжае яго гонар і годнасць. Аднак ці магчыма выйграць справу такога кшталту? Разважае юрыстка ПЦ “Вясна” Наста Лойка.

ГА “БАЖ” заклікала Адміністрацыю Прэзідэнта заступіцца за журналістаў

30.08.2017 ГА “БАЖ” заклікала Адміністрацыю Прэзідэнта заступіцца за журналістаў

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з заклікам паўплываць на тое, каб быў спынены пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх сёлета судзілі ажно 35 разоў.

Аўтарам «Рэгнума» выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці

30.08.2017 Аўтарам «Рэгнума» выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці

Прад'яўленае абвінавачванне аўтарам шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне нацыянальнай варожасці. 

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

29.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Мікалай Статкевіч арыштаваны на 5 сутак напярэдадні анансаванай вераснёўскай акцыі. З гэтай нагоды яго жонка Марына Адамовіч распавядае пра практыку, калі актывістам не паведамляюць пра складзеныя пратаколы і пра рашэнне суда. “Каментар”: 1 верасня працягнецца слуханне справы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання “СБ: Беларусь сёння” па абароне яго гонару і годнасці.

Журналісты "Белсата" аштрафаваныя агулам на 3910 рублёў

25.08.2017 Журналісты "Белсата" аштрафаваныя агулам на 3910 рублёў

25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаліся справы па арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі) у дачыненні да журналістаў Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай. Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава атрымалі 35 б.в. кожны, Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева - 50 б.в. кожны.

У Магілёве заведзена справа супраць журналісткі-фрылансеркі

25.08.2017 У Магілёве заведзена справа супраць журналісткі-фрылансеркі

Фрылансерку Аліну Скрэбунову абвінавацілі ў незаконным вырабе тэлесюжэта пра сабак і валанцёрства для тэлеканала «Белсат», піша магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online.

КПЧ ААН  прызнаў парушэнне Беларуссю правоў 12 актывістаў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання

25.08.2017 КПЧ ААН прызнаў парушэнне Беларуссю правоў 12 актывістаў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы актывістаў АГП з Гомеля на правядзенне мірных сходаў і выказванне свайго меркавання. Адпаведнае рашэнне па справе “Зінаіда Шуміліна і іншыя (№2142/2012)” прынятае на апошняй 120-й сесіі КПЧ, якая прайшла ў Жэневе ў ліпені бягучага года, паведамляе “Гомельская вясна”.

Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла перасьлед журналістаў у Беларусі

25.08.2017 Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла перасьлед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя 24 жніўня асудзіла перасьлед незалежных журналістаў у Беларусі, зьвярнуўшы ўвагу на працяглыя судовыя працэсы над пяцьцю журналістамі. Заяву «Рэпартэраў бязь межаў» пераказвае "Свабода".

Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь

24.08.2017 Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь

Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу, 

Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага

23.08.2017 Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага

Суддзя Іван Цалкоў прыняў такое рашэнне, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак.

Магілёўскі журналіст падаў у суд на аднаго з начальнікаў абласнога УУС

23.08.2017 Магілёўскі журналіст падаў у суд на аднаго з начальнікаў абласнога УУС

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч папракае намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Волкава у ігнараванні рашэння суда і спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да мясцовага чыноўніка.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

22.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Кіраўніку незалежнага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у буўным памеры; “Каментар эксперта”: Як дзейнічаюць назіральныя камісіі ў Беларусі, якія ажыццяўляюць маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання, а як павінны дзейнічаць згодна праваабарончым стандартам, распавядае юрыст БХК Раман Юргель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства