Навіны на тэму: свабода слова
21.08.2017 Белсат - костка ў горле? Чарговыя суды над журналістамі
Афіцыйная падстава, па якой судзяць журналістаў, - «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», альбо праца без акрэдытацыі.
16.08.2017 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч на шляху да КПЧ ААН
Журналіст Уладзімір Лапцэвіч абскардзіў у Магілёўскім абласным судзе рашэнне раённага суддзі Алены Літвіной, якая аштрафавала яго на 45 базавых велічынь за публікацыі ў польскім штотыднёвіку для беларусаў «Ніва».
15.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі распачаў кампанію па стварэнні архіву лістоў палітвязняў. Каардынатарка праекту Паліна Сцепаненка распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў межах праекту; “Па-за межамі”: Украінская моладзевая актывістка Ліза Шчапяцільнікава распавядае пра станаўленне студэнцкага руху ва Украіне.
15.08.2017 Два пратаколы — за падрыхтоўку сюжэту для неіснуючай перадачы
Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністратыўных пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць у «парушэннi заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС.
10.08.2017 Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 35 базавых велічыняў
Журналістка прызнана вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала "Белсат".
08.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных распавядае пра пасткі, якія ўзніклі пасля пенсійнай рэформы мінулага года. "Па-за межамі": Праваабаронца з Малдовы Сяргей Астаф распавядае, як атрымалася змяніць заканадаўства Малдовы ў галіне правядзення мірных сходаў.
07.08.2017 Судовы працэс па адміністрацыйнай cправе Ларысы Шчыраковай
Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам судовага працэса пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў судзе Гомельскага раёна супраць журналіста-фрылансера Ларысы Шчыраковай.
02.08.2017 "Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.
01.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў мінскім ІЧУ; Вячаслаў Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі аб ім; Мінскі гарадскі суд не знайшоў парушэнняў у адлічэнні студэнта Шынкевіча; 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле.
31.07.2017 Справа блогера Філіповіча: міліцыя абавязаная афіцыйна папрасіць прабачэння
31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.
27.07.2017 На журналіста «Белсату» склалі пратакол за свіны гной
Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».
26.07.2017 Следчы камітэт адмовіўся распачынаць справу па факце збіцця рэдактара сайта
Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС горада Брэста.
25.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Мінску прайшла сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, у якой удзельнічаў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. “Каментар”: Актывіст Сяргей Кулініч распавядае пра сваё затрыманне напярэдадні Дня Волі, якое інакш як брутальным назваць нельга.
24.07.2017 Журналіста-фрылансера чакае чарговы суд
Дзясяты пратакол у бягучым годзе склалі ў Савецкім РАУСе Гомля ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ і супрацу з тэлеканалам Белсат. Пра гэта ёй паведамілі па тэлефоне.
21.07.2017 Гомель: справа супраць блогера Філіповіча спыненая
Супрацоўнікі міліцыі склалі на Максіма Філіповіча пратакол адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП. Пасля перапынку суддзя вынес рашэнне аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння