Навіны на тэму: свабода слова
21.07.2017 У Гомелі міліцыя прыкавала кайданкамі да дрэва журналіста Жукоўскага
У Гомелі пасьля відэаздымак судовага паседжаньня ў адміністрацыйнай справе супраць блогера Максіма Філіповіча супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
20.07.2017 Следчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па факце затрымання журналіста
У Следчым камітэце мяркуюць, што міліцыя дзейнічала па плану і журналіста не затрымлівалі, а «дастаўлялі» ў РАУС.
19.07.2017 Блогера Філіповіча будуць судзіць 21 ліпеня «за падмену дзяржаўных СМІ»
Савецкі раённы суд Гомля даслаў блогеру Максіму Філіповічу СМС-паведамленне пра разгляд адміністрацыйнай справы паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП.
18.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітычны зняволены Анар Мамедлі распавядае пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане. “Каментар эксперта”: Прадстаўніца Платформы грамадзянскай салідарнасці Вольга Захарава разважае наконт эфектыўнасці Маскоўскага механізму, які быў ініцыяваны ў адносінах да Беларусі ў 2011 годзе.
18.07.2017 Журналіст абскарджвае штраф за лісты ў штотыднёвік “Ніва”
Карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не пагадзіўся са штрафам у 1035 рублёў і накіраваў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда ў аблсуд.
14.07.2017 Суд спыніў справу за рэпост у сацыяльных сетках
Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня.
11.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Экспертка Front Line Defenders Марыя Шышчанкова распавядае пра новыя выклікі для праваабарончых арганізацый па ўсім свеце; “Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла 26-ая штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Напярэдадні яе адбыўся Паралельны форум грамадзянскай супольнасці з удзелам праваабаронцаў Беларусі.
11.07.2017 Журналіста-фрылансера Жукоўскага аштрафавалі на 1150 рублёў
Суддзя Светлагорскага раённага суду Руслан Царук прызнаў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат». Адміністратыўны працэс адбываўся 10 ліпеня.
11.07.2017 Жанчыну будуць судзіць за рэпост пра смерць «дармаедаў»
Тэма падатку на дармаедства сёлета мала каго з беларусаў пакінула абыякавым. У самыя гарачыя перыяды тысячы грамадзянаў выходзілі на вуліцы, дзясяткі тысячаў выказвалі сваю пазіцыю ў сеціве. Судовы пераслед закрануў і тых, і другіх. Супраць жыхаркі Светлагорску распачалі адміністратыўную справу за рэпост.
07.07.2017 7 ліпеня – гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага
За 17 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага праваахоўныя органы Беларусі так і не адказалі на пытанні, хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства і што насамрэч здарылася з Дзмітрыем, нагадвае БАЖ.
06.07.2017 Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме?
У Ленiнскiм судзе Гароднi працягваецца суд па скарзе Вадзіма Саранчукова на тэлеканал „Беларусь 4”.
04.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Валанцёр ПЦ “Вясна” Кірыл Кажэнаў 18 чэрвеня ўдзельнічаў у назіранні за гейпрайдам у Кіеве. Пасля назірання ён быў збіты праціўнікамі ЛГБТ-супольнасці; “Падзея”: Усе фігуранты справы “аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” выйшлі на волю. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разважае наконт магчымых сцэнараў далейшага развіцця справы.
29.06.2017 Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"
Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.
27.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывіст Маладога Фронту Арцём Леўчанка распавядае пра сваё ўтрыманне пад вартай у якасці фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на Дзень Волі. “Каментар эксперта”: Як ў Беларусі ажыццяўляецца маніторынг месцаў пазбаўлення волі, распавядае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
21.06.2017 На Уладзіміра Лапцэвіча склалі 7 пратаколаў за журналісцкую дзейнасць
20 чэрвеня Уладзімір Лапцэвіч зьявіўся ў Ленінскі РАУС Магілёва да маёра Яўгена Слаўнікава, каб даведацца, ці будзе распачаты ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс за публікацыі ў часопісе беларусаў Польшчы «Ніва».