Навіны на тэму: апазіцыя
22.07.2013 Магілёў: актывіст БХД абскардзіў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў касацыйным парадку
Актывіст аргкамітэта партыі БХД хоча, каб было адменена рашэнне суда Ленінскага раёна ад 10 ліпеня 2013 года і вынесенае яму Магілёўскай управай КДБ афіцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
19.07.2013 На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёна накіравалі віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што мэта пікетавання – гэта святкаванне ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі пра незалежнасць Беларусі і патрабаванне неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
19.07.2013 Актывісты патрабуюць змяніць рашэнне Віцебскага гарвыканкама наконт арганізацыі масавых мерапрыемстваў
Рэалізаваць сваё права на выказванне думак і меркаванняў віцяблянам не ўдаецца ўжо цягам трох гадоў, бо рашэнне ўладаў рэгламентуе такі парадак падачы заявак, які не магчыма выканаць.
15.07.2013 Ашмяны: трэці суд па справе адабраных на мяжы рэчаў перанесены на 25 ліпеня
16 ліпеня ў судзе Ашмянскага раёну будзе працягнуты разгляд іску грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча да Ашмянскай рэгіянальнай мытні на прадмет вяртання асабістых рэчаў. Гэтыя рэчы былі забраныя ў Уласевіча на памежным пераходзе Катлоўка яшчэ 10 красавіка 2011 году.
12.07.2013 У Магілёве суддзя Юрчанка спрабуе замяць справу
Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Андрэй Юрчанка спрабуе замяць справу з нагоды паклёпу на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду). Нагадаем, што нагодай для судовай спрэчкі стаў матэрыял, размешчаны на сайце naviny.by “У Магілёве з інтэрнату высяляюць сацыял-дэмакрата Мікалая Залознага”.
11.07.2013 Пракурор запатрабаваў для сябра “Справядлівага свету” тры гады калоніі
Жлобінскі раённы суд мусіць вынесці прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму 19 ліпеня а 12 гадзіне. Новы разгляд справы Басарэўскага пачаўся ў сакавіку гэтага года. Судовыя паседжанні вядзе намесніца старшыні Жлобінскага раённага суда Алена Ярмольчык.
11.07.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста БХД Алега Аксёнава на КДБ
Учора, 10 ліпеня, суд Ленінскага раёна Магілёва пакінуў без задавальнення скаргу актывіста аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Алега Аксёнава. Актывіст абскарджваў папярэджанне, якое яму вынесла КДБ 19 красавіка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
10.07.2013 Брэст: прыхільнікі БХД хочуць зарэгістравацца ў якасці грамадскага аб’яднання
На адрас упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама пададзены дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Такім чынам мясцовыя прыхільнікі стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) спрабуюць легалізаваць сваю дзейнасць.
09.07.2013 Папярэджанне актывісту кампаніі “Гавары праўду” пакінута ў сіле
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска атрымаў адказ на сваю скаргу з пракуратуры Брэсцкай вобласці за подпісам намесніка пракурора, старэйшага дарадцы юстыцыі Аляксандра Точка.
08.07.2013 Слонім: чыноўнік з Гродна “не заўважыў” заяваў доктара Шэгі аб жаданні працягнуць кантракт
Працягваецца супрацьстаянне пацыентаў слонімскага доктара Івана Шэгі па пытанні яго звальнення. Нядаўна адказ на зварот слонімцаў прыйшоў ад начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама за подпісам начальніка ўпраўлення А.А.Стрыжака.
02.07.2013 Пасяджэнні віцебскіх гар- і аблсавета таксама сталі "закрытымі"?
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў накіраваў у гарсавет і аблсавет афіцыйныя заявы пра тое, што ён хоча прысутнічаць падчас пасяджэнняў гэтых органаў улады. Прайшло ўжо два месяцы, але адказу няма, гаворыць партыйны актывіст.
27.06.2013 Слонім: доктара Івана Шэгу звольнілі з працы
Сёння доктара-траўматолага, спецыяліста вышэйшай катэгорыі Івана Шэгу звольнілі з працы. Доктара выклікалі ў адміністрацыю бальніцы, разлічылі, аддалі працоўную кніжку і сказалі, што ён ужо ў райбальніцы не працуе. Іван Шэга пакінуў медыцынскую ўстанову, якой аддаў больш за 30 гадоў.
26.06.2013 Слонім: сябра БХД выклікаюць у пракуратуру за Дзень Волі (дакумент)
Па-ранейшаму ў Слоніме працягваюцца выклікі ў міліцыю і пракуратуру сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія сёлета 25 сакавіка адзначалі Дзень Волі. Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў позву за подпісам пракурора Слонімскага раёна, старэйшага дарадцы юстыцыі Анатоля Яўлаша.
24.06.2013 Партыйныя лідары Слонімшчыны бароняць доктара Шэгу
Кіраўнікі слонімскіх суполак партый “Справядлівы свет” (Сяргей Бузук), БНФ (Віктар Марчык), БХД (Іван Бедка), АГП (Сяргей Бялько) і Алесь Масюк ад “Руху за Свабоду” звярнуліся да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча з просьбай падтрымаць доктара Слонімскай ЦРБ Івана Шэгу.
24.06.2013 Павел Вінаградаў: Мы асуджаныя на посьпех!
Павел Вінаградаў — чалавек, які зараджае сваім аптымізмам. Стаміліся ад беларускіх рэалій — пагутарце з гэтым маладым чалавекам і… “Былым палітвязьнем”, — ледзь не вырвалася ў мяне, але назваць гэтак Вінаградава проста не паварочваецца язык: даўно памілаваны па крымінальнай справе, Павел застаецца пад наглядам і перыядычна вымушаны бавіць “суткі” за кратамі.