Навіны на тэму: апазіцыя
24.03.2013 Дзень Волі пад знакам 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР (ан-лайн)
Менгарвыканкам дазволіў удзельнікам святкавання 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыць 24 сакавіка Дзень Волі ў змененым фармаце
23.03.2013 Бярозаўка: 24 сакавіка актывіста выклікаюць на “прафілактычную гутарку”
Грамадскага актывіста з гораду Бярозаўка, рэгіянальнага каардынатара “Руху за свабоду” Сяргея Трафімчыка напярэдадні 25 сакавіка беспадстаўна турбуюць міліцыянты. Актывісту выпісалі позву з’явіцца ў РАУС 24 сакавіка. У позве нічога не пазначана – ні паводле якой справы ён выклікаецца, ні ў якасці каго.
23.03.2013 Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі
Сёння ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме.
23.03.2013 У Талачыне затрыманы Раман Забела
Аперацыя «міліцэйскі хапун» пачалася ў горадзе Талачын раніцай. Проста на прыпынку аўтобуса па дарозе на працу затрыманы і дастаўлены ў РАУС грамадскі актывіст Раман Забела. Затрыманне праводзіў адзін з лепшых сышчыкаў крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота.
23.03.2013 Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі
Учора вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў.
18.03.2013 Гродна: Актывістцы БХД Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет
Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Гародні Зінаіда Барцэвіч асудзіла прадстаўніцу Партыі БХД пенсіянерку Галіну Котаву да штрафу ў 25 базавых велічынь (два з паловай мільёны беларускіх рублёў). Суддзя не ўзяла пад увагу ні тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён не дазволены, ні памер пенсіі жанчыны.
18.03.2013 “Гавары праўду!” дамагаецца пашырэння кантролю над мясцовым бюджэтам
Пашырэння кантролю за выдаткам бюджэтных сродкаў з боку грамадзянаў дамагаюцца берасцейскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.
17.03.2013 Слонім: райвыканкам не дазволіў праводзіць Дзень Волі
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга і Віктар Марчык атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Мікалая Шыха. Спадар Шых паведаміў, што “адміністрацыя не мае магчымасці прадаставіць вам памяшканне ў патрабуемы час, таму ў правядзенні масавага мерапрыемства адмоўлена”.
15.03.2013 Сход сапраўдных дэпутатаў
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі , у Менску зьбяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, якія засталіся вернымі Канстытуцыі 1994 году і адмовіліся ўвайсьці ў Палату прадстаўнікоў.
14.03.2013 Клімавіцкі райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета напярэдадні Дня Волі
"Адказ з райвыканкама, што заява не будзе нават разглядацца, мы атрымалі заўчора. Шчыра кажучы, нечага іншага мы асабліва і не чакалі. Аднак здавацца мы не збіраемся. Калі заяўку чыноўнікі зноў не задаволяць, будзем адзначаць Дзень Волі ў Клімавічах нейкім іншым чынам, пэўныя задумкі на гэты конт у нас ёсць”.
12.03.2013 Віцебскія актывісты судзяцца з медыкамі за Дзень Волі
Галоўурач цэнтральнай гарадской паліклінікі адмовіўся заключыць дамовы з заяўнікамі мітынгаў, якія плануецца правесці 25 сакавіка. Кіраўнік абласной структуры руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў вырашыў звярнуцца ў суд, каб медыкаў абавязалі падпісаць дамову. 12 сакавіка адбыліся папярэднія слуханні ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску.
12.03.2013 Разгляд справы Басарэўскага – 26 і 27 сакавіка
Жлобінскі раённы суд разгледзіць справу асуджанага на тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду сябра партыі “Справядлівы свет”. Яўген Басарэўскі атрымаў рашэнне Гомельскага абласнога суда, якое адмяніла ранейшы прысуд 66-гадоваму актывісту, вынесены Жлобінскім раённым судом 7 снежня мінулага года.
12.03.2013 Сябры “Справядлівага свету” са Жлобіна падрыхтавалі прапанову аб абнародванні раённага бюджэту
Сябры партыі левых “Справядлівы свет” (Жлобін) падрыхтавалі прапанову аб абнародванні раённага бюджэту, якую плануецца накіраваць на гэтым тыдні ў Жлобінскі райвыканкам. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённай партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка.
11.03.2013 Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Мінску
Моладзевая грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» (зарэгістраваная ў Латвіі) распачала збор подпісаў сярод жыхароў беларускай сталіцы з прапановай да ўлады пабудаваць помнік Кастусю Каліноўскаму.
11.03.2013 Экс-дэпутаты правядуць Сход і прымуць заяву
Некаторыя з ліку 70-ці былых дэпутатаў Вярхоўнага савету 13-га склікання, якія спрабавалі абвясціць імпічмэнт прэзідэнту ў 1996 годзе, адзначаць Дзень Канстытуцыі 15-га сакавіка адмысловым Сходам.