Навіны на тэму: апазіцыя

Магілёўцы падалі ў гарвыканкам заяўку на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння БНР

11.03.2013 Магілёўцы падалі ў гарвыканкам заяўку на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння БНР

“Гэтым разам мы выбралі іншы фармат правядзення мерапрыемства. Мы хочам зладзіць у цэнтры горада сапраўдныя гулянні з песнямі, пляскамі і чытаннямі вершаў. Хочам, каб мясцовыя чыноўнікі пайшлі нам насустрач і далучыліся да нашай ініцыятывы”.

У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

11.03.2013 У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

9 сакавіка ў Баранавічах маладым актывістам у цэнтры горада каля царквы святых Жон Міраносіц міліцыянты не дазволілі памаліцца за Беларусь. Ініцыятарамі публічнай малітвы выступілі хрысціянскія дэмакраты.

Бялыніцкаму прадпрымальніку “парэкамендавалі” спыніць распаўсюд незалежнай прэсы

07.03.2013 Бялыніцкаму прадпрымальніку “парэкамендавалі” спыніць распаўсюд незалежнай прэсы

Днямі ў краму да бялыніцкага прадпрымальніка Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Бялыніцкага РАУС. Набыццё нейкіх тавараў супрацоўніка праваахоўных органаў не вельмі зацікавіла, яго цікавасць выклікала распаўсюджваемая ў краме незалежная прэса.

Дзень Волі ў Віцебску пад пагрозай з-за “сезонных захворванняў”

07.03.2013 Дзень Волі ў Віцебску пад пагрозай з-за “сезонных захворванняў”

Управа МУС і паліклініка адмовілі абодвум арганізатарам, назваўшы аднолькавыя аргументы. Медыкі спаслаліся на тое, што ўсе брыгады "хуткай дапамогі" занятыя ў сувязі з пікам сезонных захворванняў. І з міліцыі прыйшоў адказ, што дамова будзе заключана толькі ў тым выпадку, калі мерапрыемства дазволіць раённая адміністрацыя.

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Саннікавым і Халіп

07.03.2013 Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Саннікавым і Халіп

Падчас сустрэчы Саннікаў заклікаў Захад удзельнічаць у барацьбе за вызваленне палітзняволеных, гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.

 "Жыццё пасля кратаў" (фота)

27.02.2013 "Жыццё пасля кратаў" (фота)

Пры поўным аншлагу адбылася прэзентацыя новай кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

‎"Белтэлеком" заблакаваў сайт БХД у Беларусі

25.02.2013 ‎"Белтэлеком" заблакаваў сайт БХД у Беларусі

Сайт заблакаваны з нядзелі, 24 лютага.

У Слоніме пададзены тры заяўкі на Дзень Волі

25.02.2013 У Слоніме пададзены тры заяўкі на Дзень Волі

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі ў мясцовы райвыканкам тры заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Волі. Першая заяўка -- на прадастаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі, якую запланавалі слонімцы на 22 сакавіка.

Партыя БНФ рыхтуецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах

25.02.2013 Партыя БНФ рыхтуецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах

Партыя БНФ рыхтуецца ўдзельнічаць у кампаніі мясцовых выбараў. Па словах намесніка старшыні гэтай партыі Рыгора Кастусёва, яны адбудуцца ў 2014, а магчыма, нават і ў 2013 годзе. Таму пытанне ўдзелу ў выбарах было абмеркавана на чарговым сойме Пртыі БНФ.

Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”

20.02.2013 Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”

Мерапрыемствы ў межах “Хвалі салідарнасці” пройдуць у Магілёве 21 лютага, удзел у іх прымуць прадстаўнікі абсалютнай большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны.

Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

18.02.2013 Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

“Я буду дамагацца таго, каб мяне знялі з прафуліку КДБ, на які мяне паставілі па надуманных прычынах супрацоўнікі дадзенай установы. Буду абскарджваць рашэнні мясцовых судоў да самога Вярхоўнага суда”, - кажа Алег Аксёнаў.

Гомельскі абласны суд адмяніў прысуд сябру “Справядлівага свету”

15.02.2013 Гомельскі абласны суд адмяніў прысуд сябру “Справядлівага свету”

Гомельскі абласны суд 15 лютага адмяніў рашэнне Жлобінскага раённага суда пакараць трыма гадамі зняволення з адтэрміноўкай сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. Суддзі палічылі, што падчас судовага працэсу не былі разглежданы вынікі незалежных экспертыз, якія падцвярджаюць невінаватасць Яўгена Басарэўскага.

15.02.2013 Дзень Волі ў Менску адзначаць традыцыйнымі шэсцем і мітынгам

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі вызначыўся з фарматам мерапрыемства ў Менску. У працы аркамітэта ўдзельнічалі кіраўнікі ці прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партьі, Руху "За свабоду", аргкамітэта па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і іншыя.

Грамадска-палітычнай тэлепраграмы ў Віцебску не будзе

14.02.2013 Грамадска-палітычнай тэлепраграмы ў Віцебску не будзе

Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся да дырэктара тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Анатоля Камовіча з прапановай стварыць новую тэлеперадачу грамадска-палітычнай накіраванасці. Аднак у адказ А.Камовіч даслаў ветлівую адмову, спаслаўшыся на недахоп фінансавання.

Брэст: “Справядлівы свет” супраць платнага наведвання паліклінік

13.02.2013 Брэст: “Справядлівы свет” супраць платнага наведвання паліклінік

Такое рашэнне было прынята падчас справаздачнай канферэнцыі абласной структуры, удзельнікі якой аднагалосна выказаліся супраць намеру ўладаў ўвесці плату за наведванне паліклінік, пра што раней ужо выказваліся віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Анатоль Тозік і старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства