Навіны на тэму: апазіцыя

23.12.2010 Спрабуюць знішчыць сайты Рымашэўскага і БХД

Невядомымі знішчаны сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сайт кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Як паведаміў Дзяніс Садоўскі – давераная асоба Віталя Рымашэўскага дос-атака адбылася сёння раніцай.

10.12.2010 Затрыманыя Дашкевіч, Палажанка, Яроменак і Дземідзенка

Вечарам 9 снежня непадалёк ад Галоўпаштамта міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Уладзімір Яроменак і Мікола Дземідзенка.

25.11.2010 Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць

Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць праблемамі на вучобе й працы за магчымы ўдзел у перадвыбарчых акцыях у Менску.

18.11.2010 Маладафронтаўцаў затрымалі пасьля выпадковай сустрэчы зь міністрам

У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка. Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.

16.11.2010 Затрымалі маладафронтаўца за заклікі выйсьці на плошчу

Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.

15.11.2010 Актывісту "Маладой Беларусі" падкінулі наркотыкі?

На днях дадому да актывіста "Маладой Беларусі" Андрэя Кузьмінскага прыйшлі прадстаўнікі польскай паліцыі і двое следчых з Мінску. Яны паведамілі, што супраць Андрэя ўзбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў гандлі наркотыкамі. Зараз беларускі бок дамагаецца экстрадыцыі Андрэя Кузьмінскага, які ў гэты час пражывае ў Польшчы, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

04.11.2010 Украінскія міліцыянты ламаюць дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера

У Кіеве праваахоўнікі праваахоўнікі спрабуць узламаць уваходныя дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера Аляксандра Цынкевіча, які з'яўляецца акрэдытаваным журналістам газеты "Народная Воля". Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт proUA.

23.10.2010 Ваенкамат цікавіцца баранавіцкімі маладафронтаўцамі

Баранавіцкіх маладафронтаўцаў выклікаюць у ваенкамат, спрабуючы адцягнуць ад збору подпісаў.

18.10.2010 Гомельскага актывіста рэабілітаваў Камітэт ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцьця» й аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

18.10.2010 Дзяржабвінаваўца запрасіў 6 месяцаў арышту для актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры

18 кастрынчіка аднавіўся працэс па справе Міхася Башуры. Адвакат Тамара Сідарэнка сцвярждае, што ў "дзеяннях органаў дазнання ёсць элементы службовага падлогу". Патрабуе, каб пракуратура правяла службовую праверку. Адвакатка разбіла ўсе абвінавачванні.


18.10.2010 Адвакат: У справе Башуры няма складу злачынства

Даведка, якую нібыта падрабіў Міхась Башура, не паўплывала на атрыманне ім крэдыту. Пра гэта сёння ў судзе распавяла супрацоўніца "Беларусбанку" Ірына Шыцік. Яна сцвярджае, што заробку іншых даручальнікаў хапала для атрымання крэдыту.

14.10.2010 Суд не задаволіў cкаргу астравецкага актывіста

Мікалай Уласевіч дамагаўся ў абласным судзе адмены рашэньня раённага суду, згодна зь якім ён павінен выплаціць штраф у памеры аднаго мільёна 225 тысяч рублёў. 

14.10.2010 Берасьце: дэмакратычныя актывісты супраць міліцыянэраў

Суд Ленінскага раёну Берасьця разглядае скаргу Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДПГ, на незаконныя, як лічаць актывісты, дзеяньні міліцыянтаў.

У судзе над Башурам абвешчаны перапынак да 15 кастрычніка

12.10.2010 У судзе над Башурам абвешчаны перапынак да 15 кастрычніка

У Савецкім судзе Менску працягваўся працэс над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам, якога абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў. З раніцы суд працягваў вывучаць дакумэнты справы.

Другі дзень суда над Міхасём Башурам

12.10.2010 Другі дзень суда над Міхасём Башурам

Працягваецца суд над Міхасём Башурам. У першы дзень паседжання суддзя Кірыл Полулех не задаволіў хадайніцтва аб змене ўтрымання Башуры, грамадскі актывіст працягвае ўтрымлівацца пад вартай з 6-га жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства