Навіны на тэму: апазіцыя
20.05.2010 Штраф за ўлёткі
Сёньня адбыўся суд над гомельскім маладафронтаўцам Антосем Назаранкам. Юнак месяц таму расклейваў маладафронтаўскую агітацыю. Цяпер яго абвінавацілі й выпісалі штраф у памеры 600 тысяч рублёў.
14.05.2010 У Наваградку “шукалі” зялёную фарбу
Учора наваградскія міліцыянты намагаліся здзейсьніць шэраг ператрусаў у кватэрах мясцовых актывістаў. Пратэстанцкаму пастару Уладзімеру Качагуру яны патлумачылі, што расшукваюць зялёную фарбу, якой нібыта невядомыя папсавалі аўтамабіль.
14.05.2010 Міколу Дземідзенку затрымалі за шпацыр па Кастрычніцкай
Вечарам, 13 траўня, спэцназаўцы затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
04.05.2010 25 траўня на волю выйдзе Арцём Дубскі
Вязень сумленьня маладафронтавец Арцём Дубскі павінен выйсці на волю 25 траўня, па сканчэньні тэрміну зняволеньня.
03.05.2010 Актывіста БХД спрабуюць абвінаваціць у крадзяжы
Кіраўніка Берасцейскай абласной Рады БХД Зьмітра Шурхая па тэлефоне выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Берасця. Яго быццам бы падазраюць у крадзяжы, сведкам якога нібыта быў чалавек, які пажадаў не называцца.
26.04.2010 Таіса Кабанчук: справа закрыта
Магілёўская абласная транспартная пракуратура вырашыла спыніць пераслед кіраўніцы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таісы Кабанчук па абвінавачанні ў распаўсюдзе наркотыкаў ды супраціве міліцыянтам.
22.04.2010 Трое маладафронтаўцаў трапілі ў Ленінскі РУУС Менску
21 красавіка вечарам сталічныя міліцыянты затрымалі актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.
16.04.2010 Прызначаная дата суду над Яўгенам Якавенкам
Разгляд крымінальнай справы каардынатара ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенкі прызначаны на 14-30 26 красавіка. Яе будзе разглядаць суд Цэнтральнага раёна Гомеля.
16.04.2010 Франка Вячорку звольнілі з войска
14 красавіка а 18:25 з вайсковай часткі ў Мазыры звольнены палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету Франак Вячорка. Праз 15 месяцаў службы, па сутнасці, пацверджаны неабгрунтаваны, гвалтоўны прызыў актывіста БНФ у войска.
15.04.2010 Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў
Франак Вячорка збіраецца судзіцца з лекарамі, вайскоўцамі ды дзяржаўнымі журналістамі і патрабаваць ад іх прабачэнняў ды кампенсацыі.
09.04.2010 КДБ цікавіцца кампутарамі апазіцыянераў
9 красавіка лідэру «Еўрапейскай Беларусі» вярнулі незаконна канфіскаваны ў яго на мяжы ноўтбук.
07.04.2010 Насту Лойку выклікалі у міліцыю
Наста даведалася, што падставай для выкліку ў міліцыю стала заява маці непаўналетняга сябра "Маладога фронту" Яраслава Лыскаўца. Тая абвінавачвае сяброў Яраслава ў тым, што яе сына ўцягнулі ў моладзевую арганізацыю.
06.04.2010 Сябру БХД не ўладкоўваюць на працу па палітычных матывах
Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Чашнікаў Віктару Спружу адміністрацыя папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка” адмовіла ва ўладкаванні на працу з-за сяброўства з незалежнымі кандыдатам і журналістамі.
05.04.2010 Андрусь Крэчка аштрафаваны
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну ((Дом Правасудзьдзя, вул. Сямашкі 33) адбываецца суд над старшынём Моладзі БНФ Андрусём Крэчкам. Яго абвінавачваюць паводле часткі 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі перад будынкам Вярхоўнага суду падчас разгляду справы Мікалая Аўтуховіча 16 сакавіка.
02.04.2010 Новая крымінальная справа за графіці
Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску распачалі крымінальную справу за палітычныя графіці. Уначы з 11 на 12 сакавіка невядомымі асобамі былі нанесеныя надпісы палітычнага зьместу на платах і будынку Першамайскага суду.