Навіны на тэму: апазіцыя
26.03.2010 Суд адмовіў Тацяне Шапуцька ў задавальненьні скаргі да БДУ
Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў скаргі былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі, па фармальнай прычыне адлічанай летась за пропускі. Актывістка "Маладога Фронту" працягне судзіцца з БДУ
24.03.2010 Суд над Янам Міхайлавым адбудзецца 26 сакавіка
Перагляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Яна Міхайлава за ўхіленьне ад службы ў войску прызначаны на пятніцу, 26 сакавіка, а 16 гадзіне ў судзе Менскага раёну.
12.03.2010 Магілёў. Актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рамановіча выключаюць з універсітэта
Студэнта перашага курса спецыяльнасці “Сацыялогія” Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Станіслава Рамановіча выключаюць з універсітэта. Афіцыйнай нагодай для адлічэння стала акадэмічная непаспяваемасць студэнта. Ён не здолеў з трэцяй спробы здаць іспыт па матэматыцы экзаменацыйнай камісіі.
10.03.2010 За акцыю ля амбасады Літвы арыштаваныя моладзевыя актывісты
Актывістаў Максіма Вінярскага, Паліну Кур'яновіч, Паліну Дзьякаву адправілі ў турму на Акрэсціна да суда.
04.03.2010 Актывіста БХД Андруся Кашэўскага “закрылі” на 15 сутак
Тым самым улады пазбавілі магчымасці патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі своечасова здаць подпісы ў выбаркам дзеля рэгістрацыі.
04.03.2010 У Менску затрыманы актывіст апазыцыі Андрусь Кашэўскі
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", патэнцыйны кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім мэтро, паведаміла прэсавая служба аргкамітэту.
04.03.2010 КДБ дапытала актывістку МФ
3 сакавіка маладафронтаўку Касю Далідовіч у дэканаце дапытваў супрацоўнік КДБ. Чэкіст спрабаваў выпытваць інфармацыю адносна акцыі ў Дзень Сьвятога Валянціна й падрыхтоўцы да яе.
03.03.2010 КДБ завёў крымінальную справу на актывістку БХД з Бабруйску
КДБ выканаў сваю пагрозу супраць актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйска, студэнткі Вольгі С’янавай за адмову супрацоўнічаць з ворганамі.
02.03.2010 Артура Фінкевіча і актывістак “Маладой Беларусі” выклікалі да следчага
Кіраўнік “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч тэрмінова выкліканы 3 сакавіка для дачы тлумачэнняў да следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама. Прычынай выкліку стала заява маці Ільлі Шчарбіцкага, якая сцвярджае, што сябры гэтай арганізацыі нібыта спрабуюць уцягнуць яе сына ў супрацьпраўную дэструктыўную дзейнасць, якая можа парушаць грамадскі парадак.
02.03.2010 Пагражаюць адміністрацыйнай справай
Алесю Кіркевічу, намесніку старшыні МФ з Гродна, пагражаюць адміністратыўнай справаю за распаўсюд незалежнай газеты.
19.02.2010 Андрусю Цянюту не далі зарэгістравацца
Маладафронтавец Андрусь Цянюта, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, сёньня выйшаў на сувязь. Юнак паведаміў, што кіраўніцтва часткі перашкодзіла яму зарэгістравацца у якасьці кандыдата ў дэпутаты. Андрусь будзе падаваць скаргу ў вайсковую пракуратуру.
19.02.2010 Маладафронтаўцу пагражаюць крымінальнай справаю за ўхіленьне ад войска
Актывісту баранавіцкай філіі арганізацыі "Малады фронт" і стыпендыяту праграмы Кастуся Каліноўскага Пятру Рузаву, пагражаюць крымінальнай справаю за ўхіленьне ад вайсковай службы.
18.02.2010 Франак Вячорка пакараны гауптвахтай
Былы кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, выказаў намер вылучацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Мазырскага раённага савету. Па словах старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі, пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Франак Вячорка ня можа быць вылучаны ад Партыі БНФ, бо паводле заканадаўства ў часе службы лічыцца беспартыйным. Ініцыятыўная група ў выпадку рэгістрацыі будзе зьбіраць за яго подпісы на тэрыторыі 25-й Станцыйнай акругі па выбарах у Мазырскі раённы савет.
08.02.2010 Канстытуцыйны суд адмаўляецца разглядаць пытанне пра арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса
Актывіст "Маладога фронту" Кірыл Атаманчык яшчэ ў снежні 2009 году накіраваў зварот у Канстытуцыйны Суд. Актывіст прасіў старшыню КС Міклашэвіча разгледзець яго зварот і даць заключэнне пра адпаведнасць артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь артыкулу 36 Канстытуцыі і артыкулу 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
06.02.2010 Брэст: Маладафронтаўца Івана Стасюка падазраюць у злосным хуліганстве
Крымінальная справа па Артыкуле 339.1 КК РБ (злоснае хуліганства) заведзена ў адносінах да грамадскага актывіста з Брэста Івана Стасюка.