Навіны на тэму: апазіцыя
06.11.2009 Акцыя прайшла без затрыманьняў
Актывісты “Маладога фронту” 5 лістапада правялі акцыю ў цэнтры Менску з патрабаваньнем аб’ектыўнай інфармацыі пра захворваньні на грып у Беларусі.
06.11.2009 Суд Менскай вобласьці разгледзіць справу вялейскіх актывістаў
Сёння, 6 лістапада, у Менскім абласным судзе распачнецца разгляд скаргі траіх актывістаў дэмакратычнага руху зь Вялейкі на рашэньне раённага суду.
04.11.2009 Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў
Грамадскі і палітычны актывіст Алесь Мех звярнуўся ў суд Кобрынскага раёна са скаргай на дзеянні міліцыі пад час “Дажынак” у Кобрыне 19 верасня бягучага года. Мех просіць прызнаць незаконным затрыманне па ананімнаму званку і запатрабаваць з пракуратуры Кобрынскага раёна матэр’ялы праверкі па яго заяве.
04.11.2009 Па 700 тысяч штрафу - за бел-чырвона-белыя сьцягі
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Эдгар Мартырасян аштрафаваў віцебскіх актывістаў Тараса Сургана і Сяргея Каваленку — на 20 базавых велічынь кожнага — за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі з выкарыстаньнем нацыянальных сьцягоў.
03.11.2009 Віцебск: затрыманьне за бел-чырвона-белыя сьцягі
Некалькі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Віцебску 2 лістпада прайшлі па горадзе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягам стваранай партыі БХД і руху “Маладая Беларусь”.
30.10.2009 Затрыманых “за сьцягі” вінавацяць у “нецэнзуршчыне”
Суд Першамайскага раённага суду аштрафаваў Насту Аскерку на 525 тысяч рублёў за “нецэнзурную лаянку”. Наста абурана пастановай суду, і паведаміла, што будзе яе абскарджваць.
27.10.2009 Актывісты БХД затрыманыя ў Берасьці
27 кастрычніка ў Берасьці ў 22.00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андруся Любянчука і двух ягоных паплечнікаў, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя.
26.10.2009 Міхась Ільін абскардзіў незаконнае затрыманне
Актывіст Берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Міхаіл Ільін абскардзіў у Генеральную пракуратуру сваё затрыманьне ў жніўні. Адпаведны ліст ён накіраваў 25 кастрычніка на імя генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.
20.10.2009 За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, ягоную намесьніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
20.10.2009 Дзясяты аштрафаваны на 700 тысяч, адзінаццаты — на 1 мільён 750 тысяч
19 кастрычніка судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў аштрафаваў кіраўніка Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку на 700 тысяч рублёў. Гэта ўжо дзясяты па ліку грамадзкі актывіст з 16-ці, якія месяц таму меліся зладзіць ланцуг памяці пра зьнікненьне палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Актывісты ішлі ходнікам на пляц Паўстаньня, але іх схапіў спэцназ. Агульная сума штрафаў дасягнула 10 мільёнаў 325 тысяч рублёў.
15.10.2009 Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасьці ілжэсьведкаў-міліцыянтаў
14 кастрычніка старшыня Гомельскага аддзяленьня “Руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора зьвярнуўся ў абласную пракуратуру з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ілжэсьведчаць у рапартах па факту яго затрыманьня 16 верасьня. На падставе ілжывых рапартаў распачата адміністрацыйная справа супраць яго самога й шэрагу іншых гомельскіх грамадзкіх актывістаў. Сямёра зь іх напярэдадні аштрафавалі на 20-40 базавых велічыняў.
14.10.2009 У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага.
10.10.2009 Ганну Бунько аштрафавалі цішком
Актывістку "Маладога Фронту" Ганну Бунько аштрафавалі на 175 тыс. рублёў за флэшмоб, прымеркаваны да 70-й гадавіны падпісаньня Пакта Молатава-Рыбэнтропа.
06.10.2009 КДБ працягвае цкаванне старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча
Наступным крокам па цкаваньні старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дакшевіча пасьля трансьляцыі па беларускім тэлебачаньні скандальнага фільма "Малады Фронт. Кіднэпінг" стаў распаўсюд партрэтаў моладзевага лідэра.
01.10.2009 Міліцыя замаўляе збіццё актывістаў
30 верасня ўвечары ў цэнтры Віцебска на сябра “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня напалі 5 чалавек, аднаго з іх удалася затрымаць сябру КХП-БНФ Сяргею Каваленю. Затрыманы паведаміў, што збіццё Галаваня было замоўлено супрацоўнікамі віцебскай міліцыі ў якасці помсты за скаргу, якую Алесь Галавань напісаў на імя начальніка Чыгуначнага РАУС Віцебска наконт дзеянняў яго падначаленых.