Навіны на тэму: апазіцыя
08.12.2009 Актывісту БХД прад'явілі абвінавачаньне
7 сьнежня ў Наваградку актывісту БХД Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1крымінальнага артыкулу 339.
08.12.2009 Актывіст Алесь Галавань вырашыў не вяртацца ў Беларусь
27-гадовы віцебскі актывіст “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алесь Галавань, адзін з лідэраў маладзёвай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў” у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, дзе паведаміў што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь.
07.12.2009 Зьмітра Дашкевіча выкралі і вывезьлі пад Плешчаніцы
Аб 11-й гадзіне ў суботу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры, што на Партызанскім праспэкце ў Менску. Дашкевіча закінулі ў машыну і павезьлі за горад.
04.12.2009 Палітжаўнер Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі
Прычына камісіі — моцная алергія, магчыма, на мясцовую ваду. Вайсковыя дактары палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу. Тым не менш, 10 месяцаў салігорскі маладафронтавец паспеў адслужыць.
02.12.2009 БХД атрымала з пракуратуры адпіску ў адказ на скаргу на БТ
Беларуская хрысціянская дэмакратыя днямі атрымала адказ на сваю скаргу ў пракуратуру. Скарга тычылася з’яўлення на БТ абразлівага фільма, прысвечанага БХД.
01.12.2009 Amnesty International патрабуе ад Лукашэнкі вызваленьня моладзевых актывістаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла заяву з заклікам аб "неадкладным і безумоўным" вызваленьні 7 моладзевых актывістаў, якія атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў студзені 2008 году, -- Арцёма Дубскага, Тацяны Цішкевіч, Аляксея Бондара, Міхаіла Крывава, Максіма Дашука, Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова. З арыгіналам заявы можна азнаёміцца на сайце арганізацыі.
30.11.2009 Падаткавікі патрабуюць ад Артура Фінькевіча справаздачу за 18 млн. рублёў
Справаздачу аб перавышэнні расходаў над даходамі на 18 млн. рублёў патрабуе ад кіраўніка аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча падатковая інспекцыя Заводскага раёна Мінска.
27.11.2009 У Мар’інай Горцы забілі актывіста апазіцыі
Сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму быў 51 год.
19.11.2009 «Исключительный цинизм» Юрася Казака
Актывіст Наваградзкай філіі «Маладога Фронту» Юрась Казак, абвінавачаны ў злачынстве па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу РБ - "хуліганства", распаўсюдзіў пісьмовую заяву, дзе ён зазначае пра незаконнасьць гэтай крымінальнай справы.
18.11.2009 Леанід Козік правядзе маніфістацыю ў абарону Тацьцяны Шапуцькі
Аб гэтым старшыня "Савету фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі" паведаміў на паседжаньні "Форуму Ўсходняга партнэрства".
12.11.2009 Супраць маладафронтаўца ўсчалі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна
Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі распачалі крымінальную справу супраць кіраўніка філіі “Маладога фронту” ў Наваградку Юрася Казака. Хлопца абвінавачваюць у злосным хуліганстве.
11.11.2009 Наста Палажанка паскардзілася ў пракуратуру на міліцыянтаў
Намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка накіравала заяву ў пракуратуру Першамайскага раёну Менска з нагоды незаконнага затрыманьня й ўтрыманьня ў РАЎСе цягам 6 гадзін без падставаў на тое й незаконную канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў да кампаній "Маладога Фронту".
09.11.2009 Два пратаколы за аднаго Леніна
У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада.
09.11.2009 Затрымалі за вянок
7 лістапада міліцыянты спынілі машыну прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС.
09.11.2009 Затрыманыя актывісты “Маладога фронту”
7 лістапада раніцай раніцай супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымалі актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку. Яна паспела паведаміць на “Радыё Свабода” па тэлефоне, што міліцыянты пагражаюць ёй крымінальнай справай паводле артыкулу 193 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).