Навіны на тэму: апазіцыя
23.09.2009 Персанальная кампанія Ігара Случака
Беларус Ігар Случак ладзіць персанальную кампанію: звяртаеццца да міністэрстваў і ведамстваў з прапановай перавесці справаводства на беларускую мову.
22.09.2009 Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў
Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП, і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў
14.09.2009 Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.
Сёньня суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Сергійца адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў)
14.09.2009 Зьбітыя міліцыянтамі ўдзельнікі мірнай акцыі накіравалі скаргі ў пракуратуру
Моладзевыя актывісты Максім Сергіец і Аляксей Сянчыла, якія падчас гвалтоўнага разгону акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў межах вайсковых вучэньнях "Захад-2009" былі затрыманыя і зьбітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў, накіравалі скаргі ў пракуратуру з патрабаваньнем правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных.
14.09.2009 Зьміцер Дашкевіч скардзіцца ў Генпракуратуру
Зьміцер Дашкевіч накіраваў ліст у Генеральную пракуратуру з просьбаю правесьці праверку па факце халатнасьці чыноўнікаў у дачыненьні да зваротаў грамадзян і прыцягнуць вінаватых да юрыдычнай адказнасьці.
10.09.2009 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту адбываюцца ў закрытым рэжыме (дапаўняецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менску пачынаюцца суды над затрыманымі 9 верасьня ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”
09.09.2009 Маладафронтаўцы пакараныя штрафамі
Cуд Цэнтральнага раёну Менску вынес адміністрацыйнае пакараньне актывістам МФ Міколу Дземідзенку І Маргарыце Кароль за ўдзел у перфомансе каля расейскай амбасады.
09.09.2009 Яўгену Скрабцу забаронены выезд за мяжу
Беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць вайсковую службу ў якасці сродка ціску на дэмакратычных актывістаў. 9 верасня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец быў выкліканы ў аб'яднаны ваенакамат, Брэста, каб прайсці медычную камісію.
09.09.2009 Цэнтрвыбаркам — у адстаўку
Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) заяўляе аб недапушчальнасці арганізацыі наступных прэзідэнцкіх выбараў дзеючым складам Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў.
08.09.2009 “Малады фронт” паспрабаваў правесьці акцыю ля расейскай амбасады
Спэцназ міліцыі 8 верасьня затрымаў сябра “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, Маргарыту Кароль.
08.09.2009 Актывіст Моладзі БНФ падае ў суд за незаконнае звальненьне
Старшыня Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандр Кузьняцоў падае зыск ў Першамайскі суд горада Віцебска на дырэктара ААТ "Гемал" Мазалава Генадзя Аляксеевіча за незаконнае звальненьне з працы.
02.09.2009 Іван Стасюк быў затрыманы за “Правы Чалавека”
Пад час распаўсюду ў Берасці рэгіянальнага інфармацыйнага бюлетэня ”Правы чалавека” 30 жніўня супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Іван Стасюк.
28.08.2009 Маладафронтавец Цянюта аспрэчвае сваё адлічэнне з расейскай вну
Андрусь Цянюта быў адлічаны з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта ён даведаўся толькі праз паўтара месяца пасля выключэння, і не ад самога вну, а ад ваенкамата.
26.08.2009 Перманентны «Працэс 14-ці»
Лідскі актывіст «Маладога фронту» Вадзім Бароўскі атрымаў позву на паседжанне адміністрацыйнай камісіі, якое адбываецца сёння, па справе распаўсюджвання партрэтаў палітвязня Арцёма Дубскага.
25.08.2009 Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят
Уночы на 25 жніўня ў Берасці быў затрыманы сябра “Маладога Фронту” Яўген Скрабец. Падставаю для затрымання актывіста сталі падазрэнні ў махлярстве, а вынікам - позва ў вайсковы камісарыят на 9 верасня, паведамляе Радыё Рацыя.