Навіны на тэму: апазіцыя

Берасце: Ільіну - 140 тысячаў штрафу за "ў"

25.08.2009 Берасце: Ільіну - 140 тысячаў штрафу за "ў"

У Берасьці аштрафавалі маладафронтаўца Міхаіла Ільіна за пікет ля ля помніка ў гонар 1000-годзьдзя горада.

Студэнтку-каліноўку не выпусцілі з краіны

24.08.2009 Студэнтку-каліноўку не выпусцілі з краіны

Супрацоўнікі памежных службаў не выпусцілі з краіны Надзею Крапівіну, студэнтку-каліноўку, якая накіроўвалася ў Варшаву на падрыхтоўчыя курсы.

Дэмактывісты Гомеля паскардзіліся ў ААН

21.08.2009 Дэмактывісты Гомеля паскардзіліся ў ААН

Сёньня гомельскія актывісты апазыцыі Андрэй Толчын, Аляксандар Процка й Ігар Рэйзьлін накіравалі скаргі ў камітэт ААН па правах чалавека. Яны пішуць пра абмежаваньне з боку Беларусі іхніх правоў на правядзеньне мірных сходаў і свабоду распаўсюду інфармацыі.

Наста Палажанка не зрабіла нічога супрацьпраўнага

19.08.2009 Наста Палажанка не зрабіла нічога супрацьпраўнага

Адміністрацыйная справа, заведзеная на Насту Палажанку па факце распаўсюджаньня буклетаў на нацыянальную тэматыку, спыненая.

Звальненьні за ўдзел у мітынгу ў Гарадку

18.08.2009 Звальненьні за ўдзел у мітынгу ў Гарадку

Старшыню Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандра Кузьняцова звальняюць з працы. Яшчэ адзін актывіст арганізацыі Сяргей Зьвёздачкін быў звольнены з працы ў сувязі з удзелам у акцыі 27 ліпеня ў Гарадку.

Баранавіцкіх маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі

17.08.2009 Баранавіцкіх маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі

У Баранавічах прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Ластавецкім, Пятром Рузавым, Сямёнам Былінскім і Юрыем Багдановічам.

У Баранавічах судзяць чатырох маладафронтаўцаў, здымкі з акцыі якіх знішчаныя міліцыяй

17.08.2009 У Баранавічах судзяць чатырох маладафронтаўцаў, здымкі з акцыі якіх знішчаныя міліцыяй

Сёньня ў Баранавічах будуць судзіць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юрыя Багдановіча. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Сяргей Гоўша.

Іван Шыла: Варта адрозьніваць прызыў і ізаляцыю чалавека

15.08.2009 Іван Шыла: Варта адрозьніваць прызыў і ізаляцыю чалавека

Іван Шыла знаходзіцца ў адпачынку дома ў Салігорску. Франак Вячорка дагэтуль пазбаўлены звальненьня. Яго салдацкі адпачынак скарацілі да 5 сутак. Адпачынак Зьмітра Хведарука адкладзены на нявызначаны тэрмін.

Маладафронтавец Цянюта напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Расеі

13.08.2009 Маладафронтавец Цянюта напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Расеі

Гомельскі актывіст «Маладога фронту» Андрусь Цянюта, якога незаконна адлічылі з расейскага вну, падаў скаргу ў Міністэрства адукацыі РФ.

Штраф за бел-чырвона-белы сцяг

12.08.2009 Штраф за бел-чырвона-белы сцяг

Суд Чыгуначнага раёна Віцебску аштрафаваў актывіста «Маладой Беларусі» Тараса Сургана.

Міхася Ільіна адвезьлі ў пракуратуру

12.08.2009 Міхася Ільіна адвезьлі ў пракуратуру

Кіраўніку Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхасю Ільіну пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат

11.08.2009 Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат

Як паведаміў 10 жніўня Андрусь Цянюта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў двары дома, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў ваенкамат. Паводле слоў Цянюты, праваахоўнікі растлумачылі свае дзеянні тым, што ён павінен прайсці медкамісію для тэрміновай службы.

Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў

10.08.2009 Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў

Намесьнік Старшыні Маладога Фронту, Наста Палажанка, атрымала пастанову Упраўленьня ўнутраных справаў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менска аб аднаўленьні крымінальнае справы па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту ў сувязі са зьяўленьнем новых доказаў.

Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня

07.08.2009 Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня

20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму. Днямі Арцём пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.

07.08.2009 Штраф за графіці "Не пастанове №991!" – паўтара мільёна

За графіці "Не пастанове №991!!" і "Урад у адстаўку!" маладафронтавец Алег Валатоўскі аштрафаваны судом Маскоўскага раёну на 30 базавых велічыняў. У дадатак да гэтага маладафронтавец павінен сплаціць 500 тысячаў кампэнсацыі прадпрыемсту ЖКХ "Партызанская".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства