Навіны на тэму: акцыі
21.12.2013 Бабруйск: Пікет не дазволілі, былі распаўсюджаны газеты (фота)
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў адказ з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Маркачова. У паперы гаварыцца, што шэсце і пікет, які актывісты хацелі правесці 21 снежня, у знак салідарнасці з украінцамі, не дазволены.
20.12.2013 Акцыя «Стоп-падатак» у Менску (аднаўляецца)
Сёння, 20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі збіраюцца выехаць на цэнтральныя плошчы і праспекты гарадоў, у знак пратэчту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных сацыяльных сетках.
20.12.2013 Пасля акцыі каля Чырвонага касцёла затрыманы два чалавекі
Грамадскі актывіст Максім Вінярскі і яго паплечніца Наталля Гарачка 19 снежня былі затрыманыя каля Чырвонага касцёла ў Мінску пасля акцыі з нагоды трэцяй гадавіны разгону ўдзельнікаў масавага пратэсту, якія выступілі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
19.12.2013 На еўрамайдане ў Кіеве пройдзе акцыя салідарнасці з Беларуссю
Яна распачнецца 19 снежня а 13-й (паводле ўкраінскага часу) на Майдане незалежнасці. Акцыя прымеркаваная да трэцяй гадавіны разгону Плошчы ў Мінску.
18.12.2013 У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто
Салігорскія грамадскія актывісты падалі заяву ў выканкам на правядзенне мітынгу супраць дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якую плануецца ўвесці ў Беларусі з новага году. Масавае мерапрыемства мусіць адбыцца 2 студзеня на стадыёне “Будаўнік”.
16.12.2013 У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню
Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў. У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.
11.12.2013 Алесь Бяляцкі: «Усе прэміі і ўзнагароды - выразны сігнал людзям добрай і нядобрай волі ў Беларусі»
Алесь Бяляцкі адгукнуўся на навіну пра ўручэнні яму тытула Ганаровага грамадзяніна Парыжа. На цырымоніі ўручэння, якая адбылася 10 снежня ў мэрыі Парыжа, сын палітвязня Адам Бяляцкі зачытаў перад прысутнымі словы, перададзеныя Алесем з засценкаў бабруйскай калоніі.
11.12.2013 Праваабаронца павіншаваў віцебчукоў з 65-годзьдзем прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, і сам атрымаў «віншаваньне» ад судзьдзі
Пётр Іваноў зладзіў акцыю, прымеркаваную да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Ён выйшаў у цэнтр Віцебску, дзе раздаў мінакам з паўсотні асобнікаў Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, прынятай 65 гадоў таму Генасамблеяй ААН. Не забыў падарыць асобнікі дэклярацыі і супрацоўнікам суду, куды быў выкліканы ў гэты дзень. Судзьдзя Натальля Карабліна не засталася ў даўгу: яна парупілася, каб праваабаронца таксама не застаўся без «падарунку», абдарыўшы яго штрафам.
11.12.2013 Аўстрыйскія праваабаронцы прысвяцілі сваю гадавую справаздачу Алесю Бяляцкаму
10 снежня ў Вене Аўстрыйская Ліга за правы чалавека, сяброўская арганізацыя FIDH, прэзентавала выніковую справаздачу «Высновы па правах чалавека 2013», абвясціўшы, што прысвячае яе віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму.
10.12.2013 Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)
Адзін пікет быў заяўлены старшынёю Брэсцкага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідай Міхнюк, другі – праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. На пікеце, арганізаваным РЭП, выказваліся за абарону правоў працоўных, на другім -- патрабавалі свабоду палітвязням.
10.12.2013 У Брэсце адбыўся “круглы стол” з нагоды Дня правоў чалавека (фота)
Удзел у мерапрыемстве ўзялі праваабаронцы, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў і прадастаўнікі СМІ. Як адзначалася падчас “круглага стала”, паводле меркаванняў праваабаронцаў, за апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значана пагоршылася.
10.12.2013 Бабруйчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём правоў чалавека
Тэкст тэлеграмы такі: “Паважаны Алесь! Вiншуем Вас з Мiжнародным днём правоў чалавека. Выказваем Вам нашу павагу i падтрымку. Мы салiдарны з Вамi. Чакаем на волi. Рада Демакратычных сiл г. Бабруйска”.
10.12.2013 У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў
8 снежня акцыю правёў актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Аляксандр Тарнагурскі.
10.12.2013 Мінчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека
Традыцыйна, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы і валанцеры правялі ў цэнтры Мінска штогадовую інфармацыйную акцыю. Яны раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, друкаваныя матэрыялы на тэму смяротнага пакарання і адказвалі на пытанні, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
09.12.2013 Акцыя ў Бялынічах: “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” да Дня правоў чалавека
Любы жадаючы бялынічанін можа атрымаць для ўласнага карыстання кніжачку з тэкстам “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека” ў крамах мясцовых прадпрымальнікаў, актывістаў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.