Навіны на тэму: акцыі
06.01.2014 Збор подпісаў за адмену аўтапошліны кантралявалі міліцыя і спецслужбы
Прыблізна 100 подпісаў за адмену аўтамабільнай пошліны і адстаўку ўрада сабралі за гадзіну ў цэнтры Мінска 5 студзеня лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка.
31.12.2013 Магілёўская міліцыя шукае другога арганізатара акцыі «Стоп падатак»
Пра гэта стала вядома з рапарта маёра Зайцава, які быў накіраваны на імя палкоўніка міліцыі Кавальчука. Копія рапарта патрапіла да магілёўскіх праваабаронцаў. З яе вынікае, што акрамя актывіста АГП Антона Касцова каардынатарам групы «Стоп падатак» (паводле міліцыі) выступае Аляксандр Сімановіч.
30.12.2013 У Бярозе перад святамі нагадалі пра палітвязняў (фота)
У найбольш наведваемых месцах гораду з’явіліся плакаты з выявамі палітвязняў і надпісам “Свабоду палітвязням”. Плакаты даволі вялікія, таму звярталі на сябе ўвагу грамадзян. У Бярозе перыядычна нагадваюць, што ў нашай краіне існуе такая ганебная з’ява, як палітвязні.
28.12.2013 Падчас "Стоп-падатку" ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка
Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.
28.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Менску 27 снежня 2013 года
27 снежня 2013 г. у Менску адбылася другая акцыя супраць увядзення мыты на аўто з 1 студзеня 2014 года. Заклікі на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, а вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні, эвакуацыі аўтамабіляў для ўдзельнікаў, а таксама крымінальнай адказнасці за блакіраванне транспартных камунікацый.
27.12.2013 Дзьмітры Прыгараў: Сёньня на «Стоп падатак» пайду пешшу
Аўтамабіль BMW, забраны ў 28-гадовага менчука Дзьмітрыя Прыгарава падчас акцыі «Стоп падатак» 20 сьнежня, дагэтуль знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менску. Пра апошнія навіны ў канфлікце з праваахоўнікамі ўладальнік BMW распавёў Радыё “Свабода”.
26.12.2013 У мінчаніна за акцыю "Стоп- падатак" забралі BMW
У мінчаніна Дзмітрыя Прыгарава падчас акцыі "Стоп-падатак" 20 снежня на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС забралі аўтамабіль BMW абсалютна свавольным чынам - без усялякіх тлумачэнняў і складання адпаведных дакументаў.
26.12.2013 27 сьнежня — новая акцыя кіроўцаў супраць падатку на аўто
«Мы правядзем акцыю пратэсту супраць увядзеньня падатку на аўто 27 сьнежня ў 18.00!» — гаворыцца ў новаўтворанай групе, якая зьявілася «уКантакце» замест выдаленай суполкі напярэдадні.
26.12.2013 Баранавічы: пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў (фота)
У Баранавічах 26 снежня Мікалай Чарнавус арганізаваў пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. Арганізатар пікету трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”
23.12.2013 Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе
У судзе Ленінскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі "Стоп-падатак" аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ). Канстанцін Глушко пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак
23.12.2013 Брэст: сябры АГП пачалі ўласны збор подпісаў супраць ўвядзення падатку на аўтамабіль
Сабраныя подпісы спачатку будуць накіраваныя ў цэнтральны офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а пасля трапяць ва ўрад краіны, Нацыянальны сход РБ, Канстытуцыйны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта.
22.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Мінску 20 снежня 2013 года
20 снежня 2013 г. у Мінску адбылася акцыя супраць увядзення мыты на аўто. Прызывы на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні і эвакуацыі для ўдзельнікаў.
22.12.2013 Баранавічы: віншаванні палітвязням з надыходзячымі святамі
У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што хутка “загляне сонца і ў наша ваконца”.
21.12.2013 Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава затрымалі за раздачу ўлётак пра акцыю “Стоп-падатак”
Супрацоўнікі міліцыяі ў цывільным у некалькіх месцах чакалі кіраўніка раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, які быў адным з арганізатараў мясцовай акцыі 20 снежня, і адсачылі яго разам з братам Яўгенам каля крамы Еўраапт.
21.12.2013 Бялынічане павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі
Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 20 снежня адправілі віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым 2014 годам усім беларускім палітвязням. Яны выказвалі спадзяванне, што выпрабаванні гэтых мужных людзей скончацца ўжо ў хуткім часе, і надыходзячы Новы год спраўдзіць іх мары пра вызваленне.