Навіны на тэму: акцыі
25.10.2013 На 10 снежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горада падаў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.
17.10.2013 У Берліне збіралі подпісы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі адбылася нядаўна ў Берліне. Яна была арганізаваная актывістамі Берлінскага аддзялення праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) і прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
15.10.2013 Галадоўка на Мазырскім НПЗ: новыя метады ціску з боку намесніка гендырэктара, былога кіраўніка гарадскога аддзелу КДБ?
Працаўнікі МНПЗ абвясцілі трохдзённую галадоўку пасля несправядлівага звальнення пяцёх актывістаў БНП, з якімі не прадоўжылі тэрміновыя працоўныя кантракты. Ціск на сябраў альтэрнатыўнага прафсаюзу з боку адміністрацыі не спыняецца з 2008 года.
14.10.2013 У Глыбокім плануюць правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўка на 23 лістапада ўжо пададзена ў Глыбоцкі райвыканкам. Увогула ж мясцовыя актывісты хочуць праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі штомесяц. Заяўку ў райвыканкам падаў актыіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Зміцер Лупач.
13.10.2013 У Віцебску пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі
Каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў падрыхтавалі заяўку такім чынам, каб у раенных уладаў было найменей падставаў адмовіць.
13.10.2013 Баранавічы: Мікалай Чарнавус не адмовіўся ад правядзення дабрачынных абедаў (фота)
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 11 кастрычніка арганізаваў на мясцовым кааператыўным рынку дабрачынны абед. За папярэдні ў 2012 годзе на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.34 ч. 2 КаАП – “арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”.
11.10.2013 У Магілёве праваабаронцы арганізавалі прагляд фільмаў супраць смяротнага пакарання
Вечарам, 10 кастрычніка, у грамадскім цэнтры “Кола” сабралася каля 30 неабыякавых да тэмы смяротнага пакарання грамадзян.
10.10.2013 Магілёўцам нагадалі пра смяротнае пакаранне
Магілёўскія актывісты нагадалі жыхарам горада аб наяўнасці смяротнага пакарання ў Беларусі. На людных месцах горада яны размясцілі некалькі дзесяткаў адмысловых налепак “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.
07.10.2013 Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)
Праваабаронцы даведаліся, што ў асабістым жыцца палітыка ў хуткім часе адбудуцца змены. Былі зроблены здымкі на памяць і аддадзены пачастункі. Бярозаўскія актывісты ўсе гады раз на месяц наведвалі Севярынца, а Анатоль Сахаруша апекаваўся ім пастаянна. 19 кастрычніка яны паедуць, каб сустрэць Паўла ўжо на волі.
07.10.2013 Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)
На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.
06.10.2013 Гародня: “цынічная” адмова гарвыканкаму ў правядзенні пікету (дадаліся дакументы)
Гарадзенскі гарвыканкам чарговы раз не даў дазволу грамадскім праваабаронцам Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу і Раману Юргелю правесці інфармацыйны пікет. Заяўнікі хацелі 10 кастрычніка ў сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання інфармаваць жыхароў гораду над Нёманам пра сітуацыю наконт гэтага ў Беларусі.
05.10.2013 У Беластоку адбыўся рок-канцэрт “Апошні золак”
Гледачы з усяго свету далучыліся да анлайн трансляцыі канцэрту. Удзельнікі музычнага праекту выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі.
05.10.2013 “Вясна” прэзентуе адмысловую інтэрнэт-старонку пра смяротнае пакаранне
Да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна” распачала працу адмысловая інтэрнэт-старонка, цалкам прысвечаная асвятленню праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Заходзьце: dp.spring96.org.
02.10.2013 “Апошні золак”. Музыка ратуе жыцці
Прэм’ера музычнага праекту “Апошні золак”, удзельнікі якога выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца 5 кастрычніка ў жывым эфіры партала TUT.by і інтэрнэт-выданняў Naviny.by і "Наша ніва". Пачнецца трансляцыя ў 19 гадзін па беларускім часе.
01.10.2013 Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за распаўсюд улётак
Рашэнне Кастрычніцкага райсуду спрабаваў абскардзіць сябра партыі левых «Справядлівы свет» Андрэй Андрэеў. Яго аштрафавалі на 2 мільёны рублёў за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду» -- улётак з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову».